Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што гаварылі на прэс-канфэрэнцыі чальцы Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады. ВІДЭА


Зьлева направа: Павал Латушка, Марыя Калесьнікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі
Зьлева направа: Павал Латушка, Марыя Калесьнікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі

У Менску 18 жніўня прайшла прэс-канфэрэнцыя Каардынацыйнай рады для перадачы ўлады. Свабода вяла жывую трансьляцыю.

Навошта патрэбна Каардынацыйная рада

Каардынацыйная рада для забесьпячэньня трансфэру ўлады ня ставіць на мэце захоп улады неканстытуцыйным шляхам, заявіла давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова. Паводле яе слоў, першае пасяджэньне рады пройдзе 19 жніўня, паведамляе БелаПАН.

«Каардынацыйная рада зьяўляецца адзіным прадстаўнічым органам беларускага грамадзтва. Ён створаны і будзе функцыянаваць з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі працэсу перадачы ўлады і забесьпячэньня згоды ў грамадзтве, — сказала Кавалькова. — Каардынацыйная рада дзейнічае на падставе асноўных прынцыпаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Кавалькова падкрэсьліла, што ўсе папярэднія дзеяньні штаба Ціханоўскай падчас выбарчай кампаніі «кажуць пра тое, што мы дзейнічаем толькі законнымі спосабамі, законнымі і негвалтоўнымі мэтадамі».

«Усе члены рады, якія выказалі жаданьне ўдзельнічаць у яе працы, прызнаюць наяўнасьць недапушчальных парушэньняў пры правядзеньні выбарчай кампаніі і падліку галасоў на выбарах, не прызнаюць афіцыйна абвешчаных вынікаў выбараў, лічаць злачынным гвалт з боку праваахоўных органаў і лічаць неабходным вызваленьне палітычных зьняволеных. Гэта асноўныя пункты, з якімі згодныя ўсе кандыдаты, якія падавалі заяўкі на ўступленьне ў савет», — адзначыла Кавалькова.

Вольга Кавалькова (у цэнтры) і Максім Знак
Вольга Кавалькова (у цэнтры) і Максім Знак

Чым будзе займацца Рада

Юрыст Максім Знак, які ўвайшоў у склад каардынацыйнага органа, заявіў, што «ва ўмовах, калі ёсьць літаральна некалькі дзён, каб прадухіліць нейкія наступствы нэгатыўныя, якія ўжо адбыліся і не павінны паўтарацца ў далейшым, немагчыма арганізаваць паўнавартасныя дэмакратычныя выбары, але можна на падставе заявак, якія паступілі, выбраць прадстаўнікоў розных сацыяльных груп [для сумеснай працы]».

Паводле слоў Знака, у асноўны склад рады ўвойдуць 70 чалавек. На першым пасяджэньні яны абяруць прэзідыум зь сямі чалавек.

«Пасьля гэтага рада зможа арганізоўваць працу ў экспэртных і рабочых групах, запрашаць экспэртаў і спэцыялістаў для пошуку выйсьця з сытуацыі, ініцыяваць нейкія працэсы, — сказаў юрыст. — Усе ахвотныя не змогуць увайсьці ў асноўны склад рады. Вельмі шмат годных людзей падавалі заяўкі, кожнаму з іх будзе дадзеная магчымасьць працаваць на карысьць вырашэньня сытуацыі».

Адказалі Лукашэнку

18 жніўня на пасяджэньні Савета бясьпекі У эфіры Свабоды Павал Латушка заявіў пра «італьянскую забастоўку» ў органах улады. Сярод іх – адміністрацыя прэзыдэнта Беларусі.​ раскрытыкаваў невядомую праграму неназванай апазыцыі. Відэафрагмэнт яго выступленьняапублікаваў тэлеграм-канал «Пул Першага».

«Яны апублікавалі праграму, я проста пералічу іх дзеяньні, а Раман Аляксандравіч (прэм’ер-міністр Галоўчанка. — БелаПАН.), прашау, ва ўрадзе і адміністрацыі на кожны пункт падрыхтуйце наступствы для краіны, — сказаў ён. — Напрыклад, выхад з Саюзнай дзяржавы (гэта першы іх пункт), Эўразійскага саюза, Мытнага саюза (праўда, непісьменныя, такога ўжо няма, у нас Эўразійскі саюз ужо створаны ў разьвіцьцё Мытнага саюза), іншых інтэграцыйных утварэньняў, дзе дамінуе Расея».

«Зараз ёсьць маніпуляцыі ад прэзыдэнта нашай краіны, што мы нібыта спрабуем нейкім чынам сапсаваць стасункі з Расеяй, — адрэагавала Марыя Калесьнікава. — Хачу запэўніць, што наша афіцыйная пазыцыя: мы будзем падтрымліваць сяброўскія, узаемавыгадныя, прагматычныя, крыштальныя, транспарэнтныя для ўсіх адносіны. Нам выгадна мець зносіны з усімі нашымі краінамі-партнэрамі, як з Расейскай Фэдэрацыяй, так і з Украінай, і з краінамі Эўразьвязу».

Эўрасаюз і Расея павінны стаць гарантамі бясьпекі каардынацыйнай рады для забесьпячэньня трансфэру ўлады. Пра гэта заявіў член рады Павел Латушка, звольнены напярэдадні з пасады гендырэктара Купалаўскага тэатра.

«Гэтыя гарантыі абсалютна неабходныя, — сказаў ён. — Тут важная роля нашых суседзяў — Расеі і ЭЗ, гэта адпавядае і інтарэсам Масквы і Брусэля. У іншым выпадку, калі каардынацыйная рада не атрымае гарантый бясьпекі, паўстане пытаньне даверу людзей».

Паводле яго слоў, рада чакае ад ЭЗ дакладнай ацэнкі і пазыцыі па сытуацыі ў Беларусі. «Выразная, ясная, адназначная пазыцыя, — падкрэсьліў ён. — Вы нас доўга навучалі прынцыпам, стандартам дэмакратыі, захаваньню правоў чалавека. Так упарта нас навучалі, што, падобна, навучылі, але, на жаль, толькі народ, а не ўладу. Значыць, цяпер ваша роля, каб і ўлада прыняла пад увагу гэта і зрабіла канкрэтныя выразныя захады».

Павал Латушка і Марыя Калесьнікава
Павал Латушка і Марыя Калесьнікава

Латушка таксама ня выключыў, што ва ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі можа ўзяць удзел Украіна. «Я магу сказаць гіпатэтычна: калі мы бралі ўдзел у фармаваньні менскага дыялёгу па пытаньнях ўкраінска-расейскага парадку дня, чаму б Украіне не паўдзельнічаць у адпаведным дыялёгу ў Беларусі?» — сказаў ён.

Пры гэтым Латушка падкрэсьліў, што каардынацыйная рада выступае за роўнае і добразычлівае разьвіцьцё адносін з усімі суседзямі Беларусі.

«Для нас важныя ўсе суседзі, важная Украіна, гэта буйны гандлёвы партнэр, важныя і ўсе іншыя партнэры, — сказаў ён. — Апошнім палітыкам у Беларусі будзе той, хто пабудуе сьцяну паміж намі і Расеяй. Супрацоўніцтва з Расеяй — эканамічнае, гандлёвае — адпавядае прагматычным інтарэсам Беларусі гэтак жа, як і супрацоўніцтва з Эўрапейскім саюзам. Мы зацікаўленыя быць моцным мостам, які злучае Расею і Заходнюю Эўропу».

Штаб Сьвятланы Ціханоўскай 15 жніўня пачаў фармаваньне Каардынацыйнай рады. Гэта пашыраная працоўная група паважаных прадстаўнікоў грамадзтва, якая павінна абмеркаваць і выпрацаваць бясьпечныя і стабільныя мэханізмы для забесьпячэньня трансфэру улады.

Аляксандар Лукашэнка 18 жніўня назваў каардынацыйную раду Ціханоўскай спробаю захопу ўлады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG