Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі тысяч чалавек пратэстуюць на плошчы Незалежнасьці ў Менску. ФОТА


Пратэстоўцы на плошчы Незалежнасьці
Пратэстоўцы на плошчы Незалежнасьці

Некалькі тысяч чалавек да 19 гадзіны сабраліся на плошчы Незалежнасьці ў Менску, каб выказаць пратэст супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, паведамляе БелаПАН.

Сярод іх тыя, хто гадзінай раней прыйшоў на пратэст да будынку МУС. Перад тым як сысьці на плошчу, людзі скандавалі: «Караева пад суд!», «Давай!», «Лукашэнку ў аўтазак!», «Трыбунал!», «Страйк!», «Свабоду слова для ўсіх і кожнага!».

Сярод пратэстоўцаў заўважылі здымачную групу расейскага тэлеканала НТВ
Сярод пратэстоўцаў заўважылі здымачную групу расейскага тэлеканала НТВ

Да акцыі на плошчы Незалежнасьці далучыўся актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі. Ён прынёс гукаўзмацняльную апаратуру. Прайшоў мітынг у фармаце вольнага мікрафона. «Нам давядзецца выходзіць яшчэ не адзін дзень, таму што Лукашэнка» зацягваў «нашу краіну 26 гадоў», — сказаў Вінярскі.

Жонка апазыцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які знаходзіцца пад арыштам, — Марына Адамовіч паведаміла прысутным, што яе мужа ў ноч на 18 жніўня перавезьлі зь СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Жодзіна. Адамовіч зрабіла выснову, што ўлада «баіцца калясальнай падтрымкі палітзьняволеных», і папрасіла грамадзян не спыняць акцыі.

Людзі, якія сабраліся, скандуюць: «Трыбунал!», «Не забудзем, не даруем!».

З вуліцы Савецкай прыехала калёна раварыстаў.

Праспэкт Незалежнасьці перакрыты для прыватнага транспарту, аднак грамадзкі ходзіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG