Беларусь можа зьдзіўляць, выглядаць незвычайна і экзатычна. Беларуская экзотыка, створаная прыродай і рукамі чалавека, — чым не варыянт дыстанцыяванага адпачынку падчас пандэміі каранавірусу?
У Беларусі больш за дзесяць тысяч азёраў. Асобныя зь іх маюць амаль дасканалую форму. Мы адабралі сем беларускіх азёраў, адметных сваёй берагавой лініяй — зрэзанай, пакручастай, з мноствам заліваў і паўастравоў.
Садоўнікі мінулых стагодзьдзяў умелі падкрэсьліць прыродную прыгажосьць, якая засталася ў спадчыну сучаснай Беларусі. Свабода падабрала 7 палацава-паркавых ансамбляў, дзе ўдала спалучыліся архітэктура і ляндшафтны дызайн.
Сярод археалягічных помнікаў Беларусі асабліва ўражваюць велічныя гарадзішчы. Іх часта называюць замкавымі гарамі, бо цэнтрам умацаванага паселішча быў замак.
З сотняў сынагог, збудаваных у Беларусі, цяпер дзейнічаюць адзінкі. Галоўную сынагогу ў Горадні называюць адной з найпрыгажэйшых у Эўропе. Частка будынкаў былых сынагог выкарыстоўваецца не па прызначэньні. Асобная катэгорыя — ацалелыя, але закінутыя сынагогі. Пра іх у нашай публікацыі.
Асабліва шмат драўляных цэркваў захавалася на Берасьцейшчыне. Там жа і найстарэйшыя прыклады культавага дойлідзтва з дрэва. Кожная са сьвятыняў унікальная па-свойму. Мае ўласную гісторыю, лёс і архітэктурнае аблічча, залежнае ад часу і ляндшафту, які зьмяняецца з поўдня на поўнач.
Войны, пажары, савецкую ўладу на Беларусі перажылі некалькі дзясяткаў драўляных касьцёлаў. Мы адабралі 7 каталіцкіх сьвятыняў, пабудаваных з дрэва ў розныя часы і ў розных стылях, якія выглядаюць ня менш велічна за камяніцы.
У супольным праекце Свабоды і парталу «Плянэта Беларусь» «7 цудаў Беларусі» мы раскажам пра малавядомыя архітэктурныя і прыродныя адметнасьці Беларусі. У першай публікацыі — пра фартэцыі на выспах.
Драўляныя і мураваныя ратушы паўставалі ў гарадах ВКЛ, адзначаных Магдэбурскім правам, з XIV стагодзьдзя. Самакіраваньне мелі каля 60 беларускіх гарадоў і мястэчак. Да гэтай пары адрэстаўраваныя або цалкам адбудаваныя ратушы стаяць у сямі зь іх.