Ці можа аўдыторыя інфармацыйных сайтаў большай часткай перайсьці ў сацсеткі і мэсэнджэры? Як беларускім СМІ ў выгнаньні ня стаць «баявымі лісткамі» пратэсту? Якія пэрспэктывы пашырэньня ўплыву ў Беларусі расейскіх мэдыя і расейскіх інфармацыйных праектаў? Адказвае Сэрж Харытонаў.
Ян Максімюк размаўляе з паэтам Андрэем Хадановічам пра яго кнігу выбранай паэзіі ў польскім перакладзе.
У чым сутнасьць ініцыятывы Народнай Канстытуцыі? Ці скаардынаваная яна з прапановай сьпявачкі Анжалікі Агурбаш? Якія галоўныя зьмены прапануюць у праекце Народнай Канстытуцыі? І якім чынам можна далучыцца да абмеркаваньня і прыняцьця рашэньняў? Адказвае Арцём Праскаловіч.
Што стала прычынай атакі на незалежныя выданьні - «Нашу ніву», orsha.eu, «Брестскую газету», Intex-Press? Ці зьявіцца «Наша ніва» у выгнаньні, як гэта адбылося з Tut.by? Ці сыйдзе беларуская аўдыторыя ў Telegram? На гэтыя пытаньні Свабоды адказвае намесьнік рэдактара «Нашай нівы» Арцём Гарбацэвіч.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ агучыў запрашэньне Лукашэнку ў Крым. Ці можа Ўкраіна неяк прадухіліць такую паездку? Як Кіеў будзе рэагаваць, калі адбудзецца і такая паездка? Адказвае ўкраінскі палітоляг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пента» Уладзімір Фісенка.
Анжаліка Агурбаш заявіла, што нікуды не зьбіраецца зьяжджаць з Расеі, адрэагавала на рашэньне суду па так званай «футравай справе», і заклікала ўсіх далучацца да яе ініцыятывы правядзеньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму.
Чым тлумачыцца новая хваля «тэрарыстычных» справаў у Беларусі? Ці «купяць» гэтыя «выкрыцьці» у Расеі? Як будзе рэагаваць Захад? Як жывецца ў Кіеве эмігранту-аналітыку? Ехаць беларусам ці заставацца? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі наконт выкрытых тэрарыстычных сетак, падтрыманых Захадам, і замаху на журналіста Азаронка? Ці зьяўляюцца гэтыя заявы падрыхтоўкай да ўвядзеньня ваеннага становішча? Адказвае кіраўнік Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі.
Чаму ўлада карыстаецца тэмай вайны ў палітычнай спрэчцы, якая роля ў гэтым Акадэміі навук? Нямецкі гісторык Фэлікс Акэрман пакінуў Беларуска-нямецкую гістарычную камісію. Гэты – знак пратэсту супраць палітызацыі гісторыі ў Беларусі і выкарыстаньня яе для перасьледу нязгодных з рэжымам Лукашэнкі.
Ці прывядуць міжнародныя санкцыі да выхаду палітвязьняў і іншых зьменаў у Беларусі? Як доўга рэжым Лукашэнкі можа існаваць пры санкцыях? Пра гэта Сяргей Абламейка гаворыць з аналітыкам Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Вадзімам Мажэйкам.
Палітык лічыць, што самі беларусы могуць скарыстацца выгодамі «Ўсходняга партнэрства», паколькі рашэньні нелегітымнага кіраўніцтва ня будуць прызнавацца ў сьвеце, а таксама гаворыць пра магчымыя тэрміны разьвязаньня палітычнага крызісу ў Беларусі.
Наколькі небясьпечныя для Эўразьвязу контрасанкцыі афіцыйнага Менску? Што азначае рашэньне Брусэлю не падвышаць для беларусаў кошт шэнгенскіх візаў? Ці кампэнсуе Расея Лукашэнку страты ад сэктаральных санкцыяў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае Андрэй Елісееў.
Аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў тлумачыць, што страціць Беларусь ад прыпыненьня сяброўства ў праграме Эўразьвязу «Усходняе партнэрства».
Які эфэкт будуць мець меры, прынятыя Менскам у адказ на санкцыі ЭЗ? Ці узарвуць беларускія ўлады міграцыйную бомбу ля межаў Эўразьвязу? Чым Масква ўзнагародзіць Лукашэнку за прыпыненьне сяброўства Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве»? Адказваюць Андрэй Казакевіч і Валер Карбалевіч.
Ці падобная цяперашняя сытуацыя ў Беларусі на час пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе? Ці аднолькавыя мэты маюць пэрсанальныя і сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу? Адказвае аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі.
Арышты мэдыкаў, кадравы дэфіцыт, інтэрны ці прафэсійна непрыдатныя людзі замест звольненых дактароў, уплыў санкцый на абсталяваньне мэдычных установаў і наяўнасьць лекаў. Пра галоўныя выклікі і праблемы беларускай мэдыцыны расказваюць вядомыя беларускія дактары, якія спазналі рэпрэсіі.
Яна Шостак – мастачка і беларуская актывістка ў Польшчы, якая запачаткавала акцыю крыку за Беларусь. Дзякуючы прыцягненьню ўвагі да неардырнай акцыі яна зьбірае сродкі для дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій у Беларусі і прыцягвае ўвагу СМІ да праблемаў на радзіме.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Абмяркоўваем з кандыдатам мэдычных навук, анколягам Надзеяй Пятроўскай актуальную для сьпякотнага лета тэму – рак скуры. Чаму ў Беларусі гэта адна з найбольш распаўсюджаных анкалягічных хваробаў, хто ў групе рызыкі, калі неадкладна трэба ісьці да спэцыяліста, і чаму патрэбны захады бясьпекі.
Дзеля якіх мэтаў былі ўведзеныя сэктаральныя санкцыі адносна Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў Праскім акцэнце адказваюць палітоляг, кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў і былы дыплямат, старэйшы палітычны аналітык Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.
Ці прывядуць санкцыі да зрынаньня Лукашэнкі? Як інакш маглі б заходнія лідэры рэагаваць на сытуацыю ў Беларусі? Якой будзе рэакцыя Расеі на заходнія санкцыі адносна Беларусі? Адказвае былы беларускі дыплямат з 30-гадовым стажам, колішні амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня.
Абмяркоўваем першыя наступствы санкцый з Анатолем Котавым, сябрам Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, адказным за зьнешнюю палітыку і гандаль, былым супрацоўнікам кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Беларусі. Ён тлумачыць, хто галоўныя адрасаты санкцый і якія могуць быць наступствы сэктаральных санкцый.
Ян Максімюк размаўляе з кіраўніком Рады беларускай культуры Сяргеем Будкіным пра мэты і дзейнасьць гэтай арганізацыі.
Крыстыян Ганцэр шмат гадоў дасьледуе гісторыю Берасьцейскай крэпасьці. На падставе дакумэнтаў напісаў пра гэта кнігу і шмат гістарычных артыкулаў. У інтэрвію "Свабодзе" ён расказвае пра новыя факты і абвяргае міты савецкай гістарыяграфіі, якія зрабілі з крэпасьці "візытку" нямецка-савецкай вайны.
Філёзаф Вольга Шпарага расказвае пра сваю нядаўна выдадзеную ў Нямеччыне кнігу «У рэвалюцыі жаночае аблічча», у якой аналізуе мірныя пратэсты, параўноўвае Сьвятлану Ціханоўскую зь люстэркам, у якое глядзіцца беларускае грамадзтва, тлумачыць, чаму Марыя Калесьнікава адна з галоўных постацяў у кнізе
Сёньня Эўразьвяз зацьвердзіў чацьвёрты пакет санкцыяў адносна Беларусі. Якім быў вынік папярэдніх санкцыяў ЭЗ? Што Лукашэнка мусіць зрабіць, каб пазьбегнуць сэктаральных санкцыяў? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць Павал Сьлюнькін і Анатоль Котаў.
Чаму Нікол Пашыньян пасьля паразы ў вайне і шматтысячных пратэстаў трыюмфальна перамог на датэрміновых выбарах? Хто пераважна галасаваў за яго? Ці вывядзе апазыцыя людзей на пратэст? Адказвае палітычны аглядальнік радыё «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.
Тэлевядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор Дзяніс Дудзінскі, які летась выказаўся супраць гвалту сілавікоў, прайшоў праз турму на Акрэсьціна і нядаўна праз перасьлед уладаў быў вымушаны разам з жонкай Кацярынай Раецкай зьехаць ва Ўкраіну. Дзяніс распавёў Свабодзе Premium пра першыя дні ў Кіеве.
Паэтка і тэлевядоўца Валярына Кустава зьехала зь Беларусі, на яе завялі прынамсі дзьве крымінальныя справы. У інтэрвію “Свабодзе” яна расказала, што стала фармальнай прычынай для перасьледу і як яе няўдала спрабавалі затрымаць.
Ці вяртаюцца амэрыкана-расейскія адносіны ў часы Ніксана? У Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычны аналітык Валер Карбалевіч, дырэктарка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC Policy Institute Алена Кудзько і кіраўнік Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі.
Пра што здолелі дамовіцца прэзыдэнты ЗША і Расеі? Ці стала прадметам перамоваў беларускае пытаньне? Наконт чаго Байдэн і Пуцін засталіся нязгоднымі паміж сабой? На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае прафэсар паліталёгіі Ўнівэрсытэту штату Тэнэсі Андрэй Карабкоў.
Яўгенія Чарняўская – пра сытуацыю з Tut.by, пра ўмовы хатняга арышту для маці – культуроляга, пісьменьніцы, выкладчыцы Юліі Чарняўскай, пра лёс найгалоўнага беларускага парталу Tut.by, заснаванага бацькам, Юрыем Зісерам.
Кацярына Сныціна, экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі, падпісантка ліста вольных спартоўцаў пасьля завяршэньня сэзону ў турэцкай камандзе «Нэсібэ Айдын» вырашыла не вяртацца ў Беларусь і часова пераехала ў Вільню.
Ці вызначаюць парадак дня заўтрашняй сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і РФ рашэньні ўчорашняга саміту NATO? Ці могуць Байдэн і Пуцін дамовіцца аб рамках, у якіх будзе адбывацца канфрантацыя? Адказвае навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэрт iSANS Аляксандар Марозаў.
Ян Максімюк размаўляе з паэткай Настай Кудасавай пра яе літаратурную рэзыдэнцыю ў Чэхіі.
Псыхатэрапэўтка Натальля Скібская – пра мову цела ўдзельнікаў брыфінгу МЗС аб пасадцы самалёту Ryanair з удзелам палітвязьня Рамана Пратасевіча, пра тое, чаго хацелі, і чаго дасягнулі ўлады, пра ахвяраў стакгольмскага сындрому і рэакцыю грамадзтва.
Як сёлета зьмянілася стаўленьне беларусаў да пратэстаў? Каго цяпер беларусы хочуць бачыць прэзыдэнтам краіны? Пра вынікі красавіцкага апытаньня Chatham House расказаў у інтэрвію каналу Свабода Premium кіраўнік беларускага праекту брытанскага дасьледнага цэнтру Рыгор Астапеня.
Надзея Нортан – беларуска з Амэрыкі. Яна жыве ў Каліфорніі і зьяўляецца прэзыдэнткай Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі. У інтэрвію «Свабодзе» яна расказала, як падзеі на радзіме аб’ядналі амэрыканскіх беларусаў, як дыяспара дапамагае землякам у Беларусі і як лабіруе беларускае пытаньне ў ЗША.
Ці ёсьць палітычная подбіўка ў адстаўцы «апошняга магіканіна» каманды Лукашэнкі – Віктара Шэймана? Якую ролю ён адыграваў у станаўленьні і разьвіцьці сучаснай сыстэмы ўлады у Беларусі? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Свабоды Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Міжнародны фінансіст і інвэстар Уільям (Біл) Браўдэр ужо шмат гадоў вядзе кампанію, каб пакараць забойцаў расейскага юрыста Сяргея Магніцкага. Прыняты з ініцыятывы Браўдэра ў ЗША ў 2012 годзе «Закон Магніцкага» пазьней пашырылі на іншых парушальнікаў правоў чалавека.
Былы польскі дыплямат у Беларусі і журналіст найбуйнейшага польскага парталу Onet.pl Вітальд Юраш камэнтуе "Свабодзе" прызначэньне Лукашэнкам 17 верасьня нацыянальным сьвятам, малітву польскага прэзыдэнта Дуды каля помніка беларускім ахвярам Рамуальда "Райса" Бурага на Беласточчыне.
Былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская – пра сустрэчу ў Празе са Сьвятланай Ціханоўскай беларускіх дактароў, пацярпелых ад рэпрэсій, пра дапамогу чэскай дзяржавы ў рамках праграмы Medevac і першую працу па спэцыяльнасьці ў Чэхіі.
Чым адрознае і чым падобнае антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў Беларусі і Расеі? Якая краіна наперадзе паводле колькасьць крымінальных справаў аб экстрэмізме? На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае юрыст расейскага праваабарончага цэнтру "Мэмарыял" Дзяніс Шэдаў.
Былы галоўны лекар 3-й дзіцячай лякарні Менску, рэаніматоляг Максім Ачарэтні пераехаў ва Ўкраіну пасьля таго, як быў звольнены са сваёй пасады ў красавіку. У інтэрвію Свабодзе ён распавёў пра абставіны звальненьня ня толькі яго, але і шэрагу кіраўнікоў мэдычных установаў Беларусі.
Чаму ўлады зараз прапануюць палітвязьням пісаць прашэньні аб памілаваньні? Ці адбывалася гэта падчас ранейшых пэрыядаў масавых рэпрэсіяў? У Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітоляг, экспэртка Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Кацярына Шмаціна і палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
Ці сапраўды Расея губляе Беларусь, як пра гэта пачалі гаварыць некаторыя расейскія публіцысты і камэнтатары? Ці могуць сымпатыі да Расеі зноў вярнуцца, калі яна зьменіць палітыку падтрымкі рэжыму ў Менску? Пра гэта гаворыць былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі Навук Беларусі Генадзь Коршунаў.
Ян Максімюк размаўляе з псыхолягам і псыхатэрапэўткай Вікторыяй Мельнікавай пра тое, як гаварыць зь дзецьмі пра грамадзка-палітычныя падзеі ў цяперашнім жыцьці Беларусі.
Трох жанчын зь неафіцыйнага Саюзу палякаў Беларусі, якія праходзілі па так званай «польскай справе», Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву вывезьлі зь СІЗА ў Польшчу. Ірэна Бярнацкая расказала “Свабодзе” пра дэталі прымусовага вывазу з краіны.
Загрузіць яшчэ