Атака на «Нашу ніву» і рэгіянальныя СМІ: што адбываецца
Што стала прычынай атакі на незалежныя выданьні - «Нашу ніву», orsha.eu, «Брестскую газету», Intex-Press? Ці зьявіцца «Наша ніва» у выгнаньні, як гэта адбылося з Tut.by? Ці сыйдзе беларуская аўдыторыя ў Telegram? На гэтыя пытаньні Свабоды адказвае намесьнік рэдактара «Нашай нівы» Арцём Гарбацэвіч.