Пробны шар Канстытуцыі
Праект Канстытуцыі, абнародаваны палітыкам Васкрасенскім – гэта канчатковы варыянт уладаў ці пробны шар для праверкі грамадзкай рэакцыі? У чым перавагі і ў чым хібы гэтага праекту? Чым ён адрозьніваецца ад праекту, падрыхтаванага Грамадзкай канстытуцыйнай камісіяй? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў Праскім акцэнце адказваюць доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Арцём Праскаловіч.