Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
Праўнік Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Міхаіл Кірылюк расказвае ў інтэрвію Свабодзе аб канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу, прысьвечанай злачынствам сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі і аб прававым ціску на рэжым Лукашэнкі.
Супрацоўнік арганізацыі былых беларускіх сілавікоў ByPol Аляксандар Азараў у інтэрвію Свабодзе аналізуе відэа і інфармацыю пра забойства супрацоўніка КДБ у Менску і праграміста Андрэя Зельцара.
Як рэпрэсіі і спыненьне пратэстаў адбіваюцца на грамадзкіх настроях беларусаў? Хто ў іх самыя папулярныя палітыкі? Як мяняецца стаўленьне да Расеі? Ці існуе раскол у беларускім грамадзтве? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае Рыгор Астапеня.
Чаго хоча Лукашэнка ад новай Канстытуцыі і хто яму перашкаджае? Які сэнс памілаваньня 13 палітвязьняў? Як беларусы ставяцца да міграцыйнага крызісу, штучна створанага беларускімі ўладамі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць Пётар Кузьняцоў і Валер Карбалевіч.
Журналіст, блогер, музычны крытык Арцемій Троіцкі ў эфіры Свабоды Premium разважае, чаму ў беларусаў не атрымалася перамагчы ў жніўні-верасьні 2020-га, якія формы культурнага супраціву могуць быць эфэктыўнымі, хто найбольш пацярпіць ад мігранцкага крызісу і ў які Менск ён хоча прыехаць у будучыні.
Лідэр Беларускага аб’яднаньня рабочых Сяргей Дылеўскі абвясьціў пра перадзабастовачную сытуацыю ў Беларусі. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, калі страйк можа пачацца, як ён мусіць праходзіць і што мае зьмяніць.
Шэф-рэдактар навінаў The Insider Цімур Алеўскі пералічвае фальсыфікацыі на выбарах у Дзраждуму, зробленыя па беларускаму сцэнару, прадказвае, што з прыходам вялікай колькасьці камуністаў у Дзярждуму ўзмацніцца рыторыка вяртаньня да СССР.
Пра беларускія тэхналёгіі фальсыфікацыі на расейскіх выбарах, а таксама пра тое, што можа зьмяніцца для Беларусі праз новы склад Дзяржаўнай Думы гаворым з навуковым супрацоўнікам дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэртам міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандрам Марозавым.
Як у Польшчы ўспрымаюць сьвяткаваньне ў Беларусі Дня нацыянальнай еднасьці 17 верасьня? Ці стаіць за антыпольскімі дэмаршамі Лукашэнкі Пуцін? Ці павялічваецца вайсковая пагроза Польшчы з тэрыторыі Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае былы часовы павераны Польшчы ў Беларусі Вітольд Юраш.
Чаму Лукашэнка памілаваў 13 палітвязьняў – чаму ажно столькі і чаму ўсяго столькі? Якія матывы ва ўлады вызваляць палітвязьняў? Якая роля ў гэтым працэсе Юрыя Васкрасенскага? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць Валер Карбалевіч і Вадзім Мажэйка.
Што такое празьмернае лячэньне ў анкалёгіі і чаму яго варта пазьбягаць? У якіх выпадках хворым на рак варта адмовіцца ад шпіталя і лячэньня? Анколяг Надзея Пятроўская расказвае аб тым, пра што дактары звычайна не размаўляюць з анкапацыентамі.
Старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін камэнтуе адстаўку Дзьмітрыя Баскава з пасады старшыні хакейнай фэдэрацыі, ацэньваеце ўзровень цяперашніх спартовых мэнэджэраў у Беларусі і расказвае пра адукацыйны курс «Спартовы мэнэджмэнт і маркетынг» Акадэміі BSSF
Марыя Шагіна, дасьледчыца зь Цюрыскага ўнівэрсытэту ў Швайцарыі, расказвае, колькі могуць каштаваць беларускай эканоміцы заходнія санкцыі, што такое роля «чорнага рыцара», якую грае Расея, і якой мелася б быць шырэйшая стратэгя Захаду, акрамя санкцый.
Хто ня хоча дыялёгу — Менск ці Захад? Ці мае рацыю Зянон Пазьняк ў крытыцы заходніх санкцыяў? Пакет новых саюзных праграмаў — гэта сьмерць сувэрэнітэту Беларусі ці чарговая бурбалка? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
У нядзелю ўвечары польская паліцыя затрымала пад Варшавай беларускага актывіста Макарыя Малахоўскага, які ўвосень 2020 году выехаў у Польшчу ад перасьледу з боку беларускіх уладаў. Яны абвінавачваюць Малахоўскага ў наезьдзе на супрацоўніка ДПС.
Грамадзкі дзяяч, сябра Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, у мінулым рэстаратар Вадзім Пракопʼеў расказвае пра сваю ініцыятыву «Радыё Гаага», тлумачыць, што такое першы, другі і трэці барак у канцлягеры. Пракопʼеў заяўляе, што народ мае права на паўстаньне, якое сам ён гатовы ўзначаліць.
Якую ступень інтэграцыі прадугледжваюць новыя саюзныя праграмы, ухваленыя Лукашэнкам і Пуціным? Ці прадугледжаныя ў іх кантрольныя ці наглядныя органы? У якой ступені гэтыя дакумэнты абмяжоўваюць сувэрэнітэт Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае Дзьмітры Бутрын.
Якія вынікі маскоўскіх перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? Чаму яны зараз канчаткова не падпісалі інтэграцыйны пакет? У чым абвешчаныя дамоўленасьці, калі яны будуць канчаткова зацьверджаныя, абмяжуюць сувэрэнітэт Беларусі? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.
Ян Максімюк гутарыць з псыхолягам і псыхатэрапэўтам Дар’яй Альпэрн-Каткоўскай пра праблемы адаптацыі да жыцьця ў чужой краіне.
Ці ёсьць падставы перасьцерагацца, што вучэньні «Захад-2021» перарастуць у ваенны канфлікт? Чым адрозьніваюцца цяперашнія вучэньні і колішнія вучэньні «Захад-2017»? Ці застануцца пасьля вучэньняў у Беларусі расейскія войскі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае Арсень Сівіцкі.
На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium спрачаюцца палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч і палітычны аналітык Зьміцер Панкавец.
Мойра Ўілан, дырэктарка ў пытаньнях дэмакратыі і тэхналёгій амэрыканскай недзяржаўнай арганізацыі Нацыянальны дэмакратычны інстытут, расказала пра магчымасьці і пагрозы, які нясуць новыя тэхналёгіі, у прыватнасьці тэхналёгіі пятага пакаленьня ў тэлекамунікацыях — 5G.
Што азначае розначытаньне паміж заявай аб інтэграцыі амбасадара Беларусі ў Расеі Сямашкі і удакладненьнем амбасады? Якія «дарожныя мапы» мяркуецца падпісаць 9-10 верасьня? Ці прадугледжваюць яны стварэньне рэгулятара ў энэргетычнай сфэры? Адказвае дацэнт МДІМА Кірыл Коктыш
Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка заявіў, што Лукашэнка і Пуцін падпішуць 9 верасьня ўсе інтэграцыйныя «дарожныя мапы». Якія наступствы для Беларусі гэта будзе мець? Ці будуць новыя інтэграцыйныя пагадненьні прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? Якой будзе грамадзкая рэакцыя ў Беларусі?
Чаму ліквідавалі Беларускую асацыяцыю журналістаў? Ці магчыма было задаволіць прэтэнзіі, якія ўлады прад'яўлялі асацыяцыі? Як чальцы і кіраўніцтва БАЖ зьбіраюцца дзейнічаць зараз, пасьля фармальнай ліквідацыі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае намесьнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
Год таму 29 жніўня ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім ўзялі ўдзел некалькі тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў. Паэткі Крысьціна Бандурына і Віка Трэнас, журналістка Аліна Рудзіна, і грамадзкая актывістка Наста Базар.
Джэрэмі Марк доўгі час працаваў у Міжнародным валютным фондзе, а цяпер ён дасьледчык у амэрыканскім аналітычным цэнтры Атлянтычная рада (The Atlantic Council). У гутарцы з Радыё Свабода ён расказаў, як МВФ прымае рашэньні даць грошы нейкай краіне.
Чаму камуністычная большасьць ВС БССР у жніўні 1991 году прагаласавала за незалежнасьць? Ці звалілася незалежнасьць на беларусаў, як сьнег на галаву? Дзякуючы чаму Беларусь застаецца незалежнай і праз 30 гадоў пасьля 25 жніўня 1991 году? Адказваюць Рыгор Астапеня і Віталь Цыганкоў
Чаму са сьпісу атрымальнікаў адмысловых правоў запазычаньня былі выключаныя Афганістан, Вэнэсуэла і М'янма, але не Беларусь? Заходнія краіны, якія не прызнаюць Лукашэнку, не змаглі ці не захацелі паўплываць на рашэньне МВФ адносна Беларусі? Адказвае Валер Кавалеўскі.
Як доктару правільна сказаць пацыенту, што ў яго рак? Калі пацыент сустракаецца з доктарам-анколягам, што важна запытаць, пра што дамовіцца? Што такое анкалягічная каманда, і як атрымаць другое меркаваньне. Парады дае анколяг Надзея Пятроўская.
Госьць Свабоды Premium – доктар-перфузіёляг і музыка Віктар Лагацкі, падпісант ліста мэдыкаў супраць гвалту. Віктар граў на дудзе падчас мірных маршаў у Менску, быў вымушаны зьехаць з краіны праз перасьлед і стаў удзельнікам чэскай праграмы дапамогі беларускім дактарам Medevac
Ці ёсьць ідэальнае выйсьце з палітычнага крызісу ў Беларусі? Хто і што павінен для гэтага зрабіць? Ці толькі санкцыі ёсьць у арсэнале Захаду для ўплыву на рэжым у Менску? Пра гэта гаворыць старшы аналітык Цэнтру новых ідэй, былы кіраўнік беларускай амбасады ў Швайцарыі Павал Мацукевіч.
Чаму вызвалілі супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»? У якой ступені гэта стала вынікам санкцыйнага ціску? Ці вядуць падобныя вызваленьні да дэмаралізацыі пратэсту? У што трансфармаваўся пратэст праз год пасьля самай буйной акцыі за ўсю гісторыю краіны – «Маршу новай Беларусі»?
Эрык Чэнавэт, дырэктар амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Інстытут дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе, расказаў, чаму ён шмат гадоў крытыкаваў заходнюю палітыку адносна Беларусі, чаму не падзяляе аптымізму наконт новых тэхналёгіяў і што думае пра новыя санкцыі і палітыку адміністрацый Дональда Трампа.
19 жніўня 1991 году пачаўся путч ГКЧП. З рэтраспэктывы 30 гадоў ці можна сказаць, што гістарычна той путч усё ж перамог? Чаму ня спраўдзіліся многія надзеі тых, хто тады зрынаў камуністычную імпэрыю? Ці быў у СССР шлях эвалюцыйнай трансфармацыі? Ці прайграе калі- небудзь той путч канчаткова?
Кіраўніца Беларускага жаночага фонду Вераніка Цапкала расказала ў эфіры Свабоды Premium пра пераезд у новую краіну, дзе яна знайшла працу, пра тое, як хадзілі на шопінг з Марыяй Калесьнікавай і Сьвятланай Ціханоўскай, каб лепей пазнаёміцца.
Чаму БелаПАН стаў чарговай мэтай у кампаніі зьнішчэньня грамадзянскай супольнасьці? Ці магчыма стварыць беларускае інфармацыйнае агенцтва за мяжой? Як можа зьмяніцца палітычная сытуацыя ў Беларусі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі.
Вайсковая карэспандэнтка, рэжысэрка і прадусарка Шахіда Туляганава ў эфіры Свабоды Premium тлумачыць, чаму «у Афганістане хацелі, каб амэрыканцы сышлі», як можа скарыстацца крызісам у гэтай краіне Аляксандар Лукашэнка і іншыя дыктатары, і чаму вялікая частка аўганцаў падтрымлівае Талібан.
Былы галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо, які пайшоў у адстаўку летась у верасьні, разам зь сям'ёй зьехаў у Польшчу. У эфіры Свабоды Premium Аляксандар Румо расказаў пра прычыны адʼезду і пляны ў новай краіне.
Чаму ў афганцаў не было волі супраціўляцца талібам? Хто фінансаваў «Талібан»? Ці пойдуць талібы далей - у Таджыкістан, Узбекістан, Туркменістан? Ці можа Аўганістан пры талібах стаць прытулкам для новага бін Ладэна? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае расейскі экспэрт Аркадзь Дубноў.
Гэры Клайд Гафбаўэр працаваў у Міністэрстве фінансаў ЗША, але ўжо шмат гадоў ён навуковы дасьледчык, вывучае міжнародны гандаль, інвэстыцыі і санкцыі. У гутарцы з Радыё Свабода ён расказаў, як ацэньвае ўказ прэзыдэнта ЗША Байдэна датычна Беларусі.
Сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру, адзін з кіраўнікоў Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, грамадзка-палітычны дзяяч Мікалай Халезін – пра новыя магчымасьці для ЗША ў вырашэньні беларускага крызісу пасьля адкліканьня амбасадара Джулі Фішэр.
Кіраўніца Беларускага жаночага фонду Вераніка Цапкала, жонка палітвязьня Ігара Лосіка Дар'я Лосік, сьпявачка Анжаліка Агурбаш і валянтэрка фонду Ксенія Калаур расказваюць пра праект «SOS». Гэта відэазварот, у якім сваякі ахвяраў рэпрэсіўнай машыны заклікаюць да вызваленьня сваіх блізкіх.
Як зьмянілася мэдычная супольнасьць Беларусі за гэты год? Пра што дамовіліся з чэскім прэм'ерам Андрэем Бабішам? Гэта ды іншае на «Свабодзе Premium» абмяркоўваюць анколяг Надзея Пятроўская, гастраэнтэроляг і эндаскапіст Лідзія Тарасенка і доктар-пэрфузіёляг Віктар Лагацкі.
Першыя ацэнкі новых санкцыяў ЗША, Вялікабрытаніі і Канады супраць рэжыму ў Беларусі выклікалі розныя ацэнкі – адны называюць іх вельмі моцнымі, іншыя кажуць, што яны асабліва на эканоміку Беларусі не паўплываюць. Сяргей Абламейка разьбраецца разам з прадстаўніком НАК Анатолем Котавым.
Загрузіць яшчэ