Пра гадавіну выбараў, дзейнасьць Сьвятланы Ціханоўскай, аб пэрспэктывах дыялёгу з афіцыйным Менскам дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук гаворыць з амбасадаркай ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.
Заснавальнік «Голасу» Павал Лібер расказаў, як працуе сэрвіс мэдычных онлайн-кансультацый еЗдоровье, які накіраваны на падтрымку лекараў, пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі, і дае пацыентам магчымасьць зручных, ананімных і бясьпечных дыстанцыйных кансультацый з сапраўднымі прафэсіяналамі.
Госьць Свабоды Premium – акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, філёзаф Пётар Рудкоўскі. Разам зь Сяргеем Абламейкам яны абмяркоўваюць палітычную сытуацыю і варыянты трансфармацыі ў Беларусі, а таксама вострую патрэбу крытычнага мысьленьня сярод беларусаў.
Наколькі новая палітыка Літвы па вяртаньні нелегальных мігрантаў у Беларусь адпавядае міжнародных канвэнцыям па ўцекачах? У якой ступені Эўразьвяз гатовы дапамагаць Літве ў міграцыйным крызісе? Ці зьбіраецца Вільня весьці перамовы з Лукашэнкам наконт міграцыйнага крызісу? Адказвае Віціс Юрконіс.
Наколькі імаверная вэрсія, што забойства ўчынілі спэцслужбы Лукашэнкі? Якія іншыя вэрсіі існуюць? Ці адчуваюць зараз небясьпеку ва Ўкраіне палітычныя ўцекачы зь Беларусі? Якім будзе палітычны адказ уладаў Украіны на гэтае забойства? Адказваюць Яўген Магда і Валер Карбалевіч.
Ізраільскі гісторык і журналіст Шымон Брыман у эфіры Свабоды Premium камэнтуе антысэміцкія заявы прадстаўнікоў уладаў і прапагандыстаў Беларусі, ацэньвае пагрозы для беларускіх габрэйскіх арганізацый у выніку «зачысткі» грамадзянскай супольнасьці і крытыкуе рэакцыю афіцыйнага Ізраілю
Прадстаўніца беларускай дыяспары ў Японіі, музыка Натальля Ветрава расказала ў жывым эфіры Свабода Premium пра тое, як яна і іншыя беларусы Японіі падтрымлівалі Крысьціну Ціманоўскую, што адбывалася зь легкаатлеткай у аэрапорце, і які розгалас гэта атрымала ў Японіі.
Ці варта, ці маральна заўзець за спартоўцаў – зацятых прыхільнікаў Лукашэнкі? Ці заўзеюць «ябацькі» за спартоўцаў – прыхільнікаў пераменаў? Залежнасьць заўзеньня ад палітычных поглядаў спартоўцаў -ці сьведчыць яна пра раскол у беларускім грамадзтве? Зьміцер Панкавец, Віталь Цыганкоў.
Што азначаюць заявы Лукашэнкі, зробленыя сёньня на нарадзе з «вэртыкальлю»? Які сэнс яго супярэчлівых заяваў наконт уводу расейскіх войскаў у Беларусь? На карысьць ці на шкоду яму тое, што Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам?
Як нязгодная з Лукашэнкам частка грамадзтва можа заявіць сваю пазыцыю на канстытуцыйным рэфэрэндуме? Гэтае пытаньне ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Арцём Шрайбман.
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва пераконвае дзяржавы-чальцы МВФ заблякаваць трансфэр $950 мільёнаў крэдыту Беларусі. Паводле Паўла Латушкі, заблякаваньне гэтых сродкаў запускае цэлы ланцуг наступстваў, які можа прывесьці нават да абвяшчэньня дэфолту.
У эфіры «Свабода Premium» абмяркоўваем найбольш важныя падзеі, зьмены і тэндэнцыі ў сыстэме аховы здароўя Беларусі разам з анколягам Надзяй Пятроўскай і гастраэнтэролягам і эндаскапістам Лідзіяй Тарасенкай.
Прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту ў ЗША Рыгор Ёфэ ў 2011 годзе сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Праз тры гады выйшла яго кніга «Пераацэньваючы Лукашэнку: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксьце». Ёфэ шмат хто называў адэптам або нават лабістам Лукашэнкі ў Амэрыцы.
Дзе цяпер знаходзіцца актыўны Ютуб-блогер ксёндз Вячаслаў Барок? Чаму ён пакінуў Беларусь і калі вернецца? Якія цяпер настроі вернікаў? І якую ролю цэрквы Беларусі могуць адыграць у разьвязаньні крызісу ў краіне? Адказвае Вячаслаў Барок.
Якіх наўпроставых наступстваў можна чакаць ад сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам? Якое значэньне мае тое, што яна сустрэлася менавіта з прэзыдэнтам? Адказвае былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская расказала Свабодзе Premium падрабязнасьці сустрэчы ў Белым доме з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі Джо Байдэнам, пра яе фармат, а таксама якім чынам яна была арганізаваная.
Галоўны дырыжор Адэскага нацыянальнага тэатру опэры і балету Вячаслаў Чарнуха-Воліч расказаў Свабодзе Premium, чаму ў жніўні 2020-га яму давялося сысьці з пасады галоўнага дырыжора беларускай опэры праз два дні пасьля прызначэньня.
Колькі каштуе Расеі падтрымка рэжыму Лукашэнкі, наколькі вырасьце цана ў выніку санкцыяў? Ці гатовы Крэмль яе плаціць? Ці магчымая зьдзелка Захаду з Расеяй наконт Беларусі? Ці вядзе цяперашняя залежнасьць Менску ад Масквы да страты сувэрэнітэту Беларусі? Адказвае Ўладзіслаў Іназемцаў.
Двойчы на тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII–XXI стагодзьдзяў.
У інтэрвію «Свабодзе» дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях эканамічных рэформаў Алесь Аляхновіч расказвае пра вынікі візыту штабу ў ЗША, тлумачыць, навошта патрэбны эканамічны ціск на рэжым і чаму МВФ хоча даць уладам $1 мільярд крэдыту.
Чаму Яраслаў Раманчук зьехаў зь Беларусі? Як ён тлумачыць шматлікія пакаяньні затрыманых пратэстоўцаў, асабліва ў сьвятле яго ўласнага пакаяньня ў 2020 годзе? Як ён ацэньвае эфэктыўнасьць санкцыяў, якія дзейнічаюць адносна Беларусі? Юры Дракахруст гутарыць зь эканамістам Яраславам Раманчуком.
Якія папярэднія вынікі візыту Сьвятланы Ціханоўскай у ЗША? Якой бачыцца мэта санкцыяў адносна Беларусі амэрыканскаму істэблішмэнту? Ці ёсьць нейкая камунікацыя паміж ЗША і лукашэнкаўскай камандай? Адказвае кіраўнік Кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі.
Расейская акторка і грамадзкая дзяячка Лія Ахеджакава кажа пра тое, што яна не зьвярталася да Аляксандра Лукашэнкі праз сацсеткі, і што хоча зьвяртацца толькі да людзей у Беларусі, якія пакутуюць. Што такое беларускае шчасьце і чаму ў яе спрабуюць забраць званьне Народнай артысткі Расеі?
Праваабаронца і журналіст-фрылансэр з Рэчыцы Андрусь Мядзьведзеў быў вымушаны ўцячы ва Ўкраіну ад перасьледу сілавікоў падчас так званай «зачысткі». Спасылаючыся на свой уласны досьвед, ён расказаў у эфіры Свабода Premium пра тое, як за кратамі прымушаюць прызнавацца на камэру і падпісваць паперы аб
Сузнавальнік фонду дапамогі рэпрэсаваным BySol Андрэй Стрыжак у інтэрвію Свабодзе расказвае, як адбываецца дапамога пацярпелым ад палітычных рэпрэсій у Беларусі, хто атрымлівае дапамогу і хто ахвяруе сродкі фондам дапамогі.
Ірэна Лясота, прэзыдэнтка амэрыканскага Інстытуту дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе (IDEE), разам з дырэктарам і сузаснавальнікам гэтай арганізацыі Эрыкам Чэнавэтам апублікавалі артыкул пад загалоўкам «Ці можа Беларусь быць свабоднай?»
Ці ёсьць умовы, пры якіх прыхільнікам пераменаў варта было б падтрымаць на рэфэрэндуме афіцыйны праект Канстытуцыі? Ці магчыма палітычна супрацьпаставіць афіцыйны праект і альтэрнатыўны праект «Народнай Канстытуцыі»? Якія ёсьць магчымыя варыянты дзеяньняў?
Дэйвід Крэймэр, дасьледчык Міжнароднага ўнівэрсытэту Флорыды і былы памочнік дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага, адказаў на пытаньні Радыё Свабода. Ён расказаў пра чатыры мэты, якія ЗША варта паставіць у адносінах да Беларусі, і пра тыя крокі, якія ён раіць зрабіць адміністрац
Ян Максімюк гутарыць з паэтам, празаікам і перакладчыкам Сяргеем Прылуцкім, у якога нядаўна ва Ўкраіне выйшла кніга паэзіі «Эўрыдыка не азіраецца».
Мэдыяэкспэрт і сябра сеткі экспэртаў iSANS Серж Харытонаў у інтэрвію Свабодзе камэнтуе візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Злучаныя Штаты Амэрыкі. Які плён ён прынясе для беларусаў і што можа зрабіць Вашынгтон для вырашэньня крызісу ў Беларусі?
Праект Канстытуцыі, абнародаваны палітыкам Васкрасенскім – гэта канчатковы варыянт уладаў ці пробны шар для праверкі грамадзкай рэакцыі? У чым перавагі і ў чым хібы гэтага праекту? Юры Дракахруст, Андрэй Казакевіч і Арцём Праскаловіч.
Супрацоўнік Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Тадэвуш Гічан у інтэрвію Свабодзе расказвае, чаму ў выніку неэфэктыўнай санкцыйнай палітыкі Захаду Беларусь можа ператварыцца ў недзеяздольную дзяржаву і што можа прымусіць рэжым у Беларусі пайсьці на саступкі.
Ці спыніцца Лукашэнка ў тэроры супраць грамадзянскай супольнасьці? Ці будзе Пуцін гатовы плаціць за падтрымку Лукашэнкі цану, якая ўсё больш падвышаецца ў выніку санкцыяў? Ад чаго залежыць пазыцыя Крамля адносна Беларусі? Адказвае Аляксандар Марозаў.
Да чаго вядзе цяперашняя кампанія тэрору супраць грамадзянскай супольнасьці? Што азначае заклік Васкрасенскага да палітвязьняў пісаць прашэньні аб памілаваньні? Якія нечаканасьці ўтрымлівае праект Канстытуцыі, апублікаваны тым жа Васкрасенскім?
Ці існуе мяжа рэпрэсіяў? Што можа зрабіць грамадзянская супольнасьць? Ці застаецца актуальнай прапанова аб дыялёгу з уладай? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў Праскім акцэнце адказваюць палітычныя аналітыкі Ян Аўсеюшкін і Віталь Цыганкоў.
Што можа зрабіць грамадзтва, грамадзянская супольнасьць у адказ на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі? Ці магчымая падпольная Беларусь? Ці магчымая Беларусь за мяжой і з-за мяжы? Ці магчымы дыялёг паміж катамі і іх ахвярамі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць Андрэй Лаўрухін і Павал Быкоўскі.
Плятформа «Голос» завяршыла альтэрнатыўны падлік галасоў на выбарах 2020 году. Паводле аналітыкаў, Сьвятлана Ціханоўская набрала мінімум 3 млн галасоў і перамагла ў першым туры. Распрацоўнік плятформы Павал Лібер расказаў, як аналітыкі каманды прыйшлі да такой высновы.
У чым прычына і якая мэта сёньняшняй маштабнай атакі на арганізацыі грамадзянскай супольнасьці? У якой ступені гэта зьвязана з заходнімі санкцыямі? Ці ёсьць у гэтым пагроме «расейскі сьлед»? Што вырасьце на выпаленым полі грамадзянскай супольнасьці? Юры Дракахруст, Ігар Тышкевіч і Тацяна Чуліцкая.
Пры якіх умовах у Беларусі можа здарыцца ўсеагульны страйк? Ці прывядзе ён да палітычных зьменаў у краіне? Ці зьяўляюцца беларускія чыноўнікі патрыётамі? Пра гэта гаворыць старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.
Дырк Шубэль, амбасадар Эўразьвязу ў Беларусі, два тыдні таму быў вымушаны зьехаць зь Менску ў Брусэль на патрабаваньне беларускага Міністэрства замежных спраў. У гутарцы з Радыё Свабода ён расказаў, як будзе працягваць сваю працу, якія высновы ён зрабіў з кантаў з амбасадарам Расеі.
Навошта Лукашэнка ў чарговы раз паехаў да Пуціна? Чаму Лукашэнка зьвязаў недзяржаўныя арганізацыі з замахам на Алега Гайдукевіча? Што азначае артыкул Пуціна пра «адзіны народ» расейцаў і ўкраінцаў? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў Праскім акцэнце адказваюць Павал Вусаў і Віталь Цыганкоў.
Ян Максімюк размаўляе з Паўлам Станкевічам, старшынём фонду «Тутака» на Падляшшы і арганізатарам «Фэстывалю абуджаных» каля Гарадка, у тым самым месцы, дзе ў 1990-2019 гадах адбываўся беларускі музычны фэстываль «Басовішча».
У чым мае і ў чым ня мае рацыю Пуцін у сваім артыкуле пра адзін народ – расейцаў, украінцаў і беларусаў? Якія палітычныя высновы вынікаюць з артыкулу прэзыдэнта Расеі? Адказвае ўкраінскі гісторык Георгі Касьянаў.
Павал Дэмэш — дасьледчык Нямецкага фонду Маршала, міністар замежных спраў Славаччыны на пачатку 1990-х гадоў. У гутарцы з Радыё Свабода ён разважае пра санкцыі Эўразьвязу, пра нестандартнае мысьленьне і садызм Аляксандра Лукашэнкі, і пра тое, як Захад можа дамовіцца з Расеяй, каб вырашыць беларускі
Якія сацыяльна-дэмаграфічныя асаблівасьці маюць прыхільнікі Бабарыкі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць дырэктар па дасьледаваньнях Цэнтру новых ідэяў, кіраўнік праграмы па Беларусі брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня і палітычны аналітык Валер Карбалевіч.
Жонка галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча, журналістка Адар’я Гуштын расказала пра тое, як затрымлівалі яе мужа, патлумачыла, чаму яна непакоіцца за ягоны стан здароўя, і расказала, як можна ў гэтай сытуацыі патрымаць «Нашу ніву» і ўсе незалежныя СМІ.
Ці можа аўдыторыя інфармацыйных сайтаў большай часткай перайсьці ў сацсеткі і мэсэнджэры? Як беларускім СМІ ў выгнаньні ня стаць «баявымі лісткамі» пратэсту? Якія пэрспэктывы пашырэньня ўплыву ў Беларусі расейскіх мэдыя і расейскіх інфармацыйных праектаў? Адказвае Сэрж Харытонаў.
Загрузіць яшчэ