Маці асуджаных па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распаўсюд наркотыкаў) абвясьцілі аб намеры пачаць бестэрміновую галадоўку з мэтай зьмяненьня заканадаўства па дадзеным крымінальным артыкуле.
Міністэрства ўнутраных спраў не вітае паслабленьня адказнасьці паводле «наркатычных» артыкулаў, у тым ліку для спажыўцоў наркотыкаў, заявіў кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч.
Сябры грамадзкіх ініцыятываў «Маці 328» і «Наша права», у якія аб’ядналіся бацькі асуджаных за распаўсюд наркотыкаў, зьбіраюць подпісы пад чарговым зваротам у кіроўныя органы краіны з заклікам зьмякчыць 328 артыкул Крымінальнага кодэксу і ўдасканаліць практыку ягонага прымяненьня.
Госьць Інтэрвію тыдня — актывіст грамадзянскай кампаніі Legalize Belarus Пятро Маркелаў. Ён заяўляе, што трэба скасаваць крыміналізацыю захоўваньня кантраляваных рэчываў у малых колькасьцях, тлумачыць, чаму палітыку «вайны з наркотыкамі» трэба зьмяніць на палітыку зьмяншэньня шкоды, і настойвае на тым, каб перастаць называць тэрмінам «наркотыкі» такія рэчывы, як марыхуана.
Маці асуджаных па артыкуле 328 правялі пікет непадалёк ад «Валадаркі» Пікет «За судовую рэформу» правялі ў межах перадвыбарчай кампаніі актывісты ініцыятывы «Рух 328» і сябры незарэгістраванай партыі БХД.
31-гадовы Кірыл Місюк зь Менску стаў інвалідам першай групы падчас зьняволеньня. Ён захварэў у папраўчай калёніі № 22, якую ў народзе празвалі «Воўчымі норамі». Потым яго перавялі ў Рэспубліканскую бальніцу для асуджаных Менскага сьледчага ізалятара № 1.
Сябры грамадзкай ініцыятывы «Матчын рух 328», якая аб’ядноўвае сваякоў грамадзян, асуджаных за пашырэньне наркотыкаў, сустрэліся ў адміністрацыі прэзыдэнта з начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Аляксандрам Ільясевічам.
Бацькі лічаць, што дзяўчыну наўмысна справакавалі, каб падвесьці пад большае пакараньне.
Прэзыдэнцкі дэкрэт «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў» дзейнічае ад студзеня 2015 году. У адпаведнасьці зь ім у месцах пазбаўленьня волі для асуджаных паводле арт. 328 створаныя адмысловыя атрады і нават асобныя спэцыялізаваныя калёніі. Cёньня ў такіх атрадах і калёніях агулам утрымліваецца каля шасьці тысяч чалавек, або 1/6 ад усіх зьняволеных.
Жыцьцё наркамана параўноўваюць зь бегам над прорвай. На кожным кроку можна сарвацца — або ў турму, або ў сьмерць. Ці палохае такая пэрспэктыва саміх наркаманаў? Наколькі стрымлівае іх антынаркатычны дэкрэт? Сваімі думкамі дзеляцца маці падсьледнага ды асуджаны паводле артыкула 328.
Дзяржава дагэтуль адмаўляе ў рэгістрацыі арганізацыі «Маці-328» — супольнасьці бацькоў, чые дзеці асуджаныя паводле артыкула 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў».
«Гэта мой брат родны, я яго люблю, — Яўген Малажавы, брат Кліма Малажавага, лідэра гурту Botanic Рroject, асуджанага на 9 гадоў калёніі за гашыш і марыхуану, ня можа паверыць, што за такое могуць пасадзіць, як за забойства.
«Рух маці 328», створаны ў 2015 годзе ў Горадні, не рэгіструюць. Першы раз падавалі дакумэнты ў абласное ўпраўленьне юстыцыі. Апошні раз — у сьнежні, на старшыню Вярхоўнага Суду Сукалу — наглядную скаргу, але зноў адмовілі.