Журналістка Свабоды Ганна Соўсь правяла экспэрымэнт. Улетку яна сямнаццаць дзён адпачывала ў Беларусі і спажывала пераважна мясцовыя харчы. За гэты час у яе арганізьме адбылося павышэньне ўзроўню радыеактыўных рэчываў — з 10 да 14 бэкерэляў на кіляграм. Экспэрымэнт працягнулі калегі зь Менску і абласных цэнтраў. Праверыў наяўнасьць радыеактыўных рэчываў у сваім арганізме і гарадзенскі карэспандэнт Свабоды.
У 1999 годзе пасьля чарговага інтэрвію з прафэсарам Васілём Несьцярэнкам у «Белрадзе» ён прапанаваў мне памераць наяўнасьць радыеактыўнага цэзію-137 у арганізьме.
Журналістка Радыё Свабода Іна Студзінская стала жыве ў Менску. У чарнобыльскай зоне была толькі пры канцы 1980-х гадоў. Працуючы на Беларускім радыё, езьдзіла некалькі разоў у камандзіроўкі ў Брагінскі, Хойніцкі, Нараўлянскі, Валожынскі раёны на 2–3 дні. 23 жніўня 2016 году ўпершыню ў жыцьці праверыла, колькі цэзію ў яе арганізьме. Аказалася — 15,35 бэкерэля на кіляграм.
Гомельскі журналіст Анатоль Гатоўчыц, які не аднойчы быў у чарнобыльскай зоне, вырашыў праверыць, колькі цэзію набралося ў ягоным арганізьме.
У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыенуклідаў, пры гэтым на долю радыеактыўнага цезію прыйшлося 270 пэтабэкерэляў. Распаўсюджаньне радыенуклідаў набыла плянэтарныя маштабы.
Вынік па радыеактыўным элемэнце Цэзію-137 — 162,6 бэкерэляў. У пасьведчаньні быхаўскай паліклінікі пазначана, што такое ўтрыманьне радыяцыйных рэчываў бясьпечнае.
«Вы — труп?» — спытала ў мяне мілым голасам супрацоўніца Віцебскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя...
У 2008 годзе я не скарысталася прапановай колішняга дырэктара Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад» Васіля Несьцярэнкі праверыцца на наяўнасьць радыеактыўных рэчываў.
Прайдзіце тэст Свабоды
інфаграфіка тэст