«Лекаваньне ў Беларусі дало плён, у Андрушы рэмісія». Алёна Семіліт ужо больш за год жыве ў Гомелі, дзе яе сын Андрэй праходзяць курс хіміятэрапіі. Пра сям’ю даведаўся ўвесь сьвет, калі Алёна Семіліт пачала прадаваць цацачных сьнегавікоў, каб зарабіць на лекаваньне для сына. Чым сям’я жыве сёньня, чаму яны працягваюць шыць сьнегавікоў і колькім дзецям дапамагла такая ініцыятыва, Алёна распавяла Свабодзе.