Палітык, які падпісаў дамову аб фактычнай ліквідацыі СССР, лічыць, што ніхто так ахвотна не служыў Маскве, як цяперашні беларускі лідэр Аляксандар Лукашэнка, які кіруецца савецкім прынцыпам «я – начальнік, ты – дурань».
Ён кажа, што можна быць прамалдоўскім, прарасейскім і праэўрапейскім прэзыдэнтам адначасова. Экс-прэзыдэнт лічыць, што дагэтуль некаторыя крамлёўскія палітыкі размаўляюць з суседзямі з пазыцыі «старэйшага брата».
Ён першы кіраўнік эўрапейскай дзяржавы, які страціў пасаду ў выніку імпічмэнту. Паксаса пазбавілі прэзыдэнцтва з-за абвінавачаньняў у сумнеўных сувязях з расейскім бізнэсам. Але калі ты прэзыдэнт невялікай краіны, кажа палітык і лётчык-выпрабавальнік, трэба ладзіць з суседзямі.
Дачыненьні яе краіны з Масквой вельмі нацягнутыя. Але былая кіраўніца Грузіі, а цяпер апазыцыйная лідэрка называе Крэмль прымальным партнэрам, а Ўладзіміра Пуціна – палітыкам, які трымае сваё слова. Пры гэтым яна лічыць несправядлівым свой ярлык «прарасейскага палітыка».
Хлопчыкам ён бачыў, як савецкія войскі акупуюць ягоную краіну ў выніку сакрэтнай дамовы Сталіна і Гітлера. Праз шэсьць дзесяцігодзьдзяў пад яго кіраўніцтвам Эстонія ўступіла ў НАТО і ЭЗ. Цяпер ён лічыць, што бясьпека краінам Балтыі «гарантаваная».
Першы прэзыдэнт Кіргізстану Аскар Акаеў заўсёды вельмі паважліва кажа пра Ўладзіміра Пуціна як пра «моцнага» і «вартага перайманьня» абаронцу Расеі. Палітык у выгнаньні сьцьвярджае, што пасьля анэксіі Крыму ён стаў ставіцца да Расеі яшчэ лепей.
Як прэзыдэнт ён адхіліў плян Расеі даць шырокія паўнамоцтвы сэпаратысцкаму Прыднястроўю. З тых часоў, прызнае ён, дачыненьні з Масквой моцна пагоршыліся.
Удзельнікі праекту «Расея і я», былыя кіраўнікі постсавецкіх краінаў адказваюць на пытаньне «Чый Крым?» і выказваюць свае прагнозы, што да будучыні паўвострава.
Першы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук прыгадвае, як былы прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын назваў вар'яцтвам пытаньне аб магчымай вайне паміж братнімі Расеяй і Ўкраінай. Цяпер Краўчук кажа, што ўкраінцы і расейцы ніколі больш ня будуць братамі.
Масква можа дзейнічаць агрэсіўна, кажа былы прэзыдэнт Латвіі, і Захад павінен лепей разумець Расею. У адваротным выпадку наступствы могуць быць значна горшымі, чым цяпер ва Ўкраіне.
Фігура Віктара Юшчанкі назаўжды зьвязаная з празаходнімі лёзунгамі «Аранжавай рэвалюцыі», якая і прывяла яго да ўлады ў сьнежні 2004 году. 61-гадовы экс-прэзыдэнт сьцьвярджае, што апошнія 350 гадоў Украіна жыла ў атмасфэры расейскай агрэсіі.
Першы кіраўнік Літвы, былы старшыня Вярхоўнага Савету Літвы Вітаўтас Ландсбергіс – госьць аглядальніцы Свабоды Ганны Сусь, аўтара праекта "Расея і я", серыі інтэрвію з 12 лідэрамі постсавецкіх краінаў.