Анастасія Войтава: Калі ведаеш цану жыцьцю, калі бачыў людзей, якія паміралі побач, то абсалютна іншае ягонае ўспрыняцьцё. Я не гавару "барацьба за жыцьцё“, лічу, што радасьць жыцьцю нашмат лепей.
10 гадоў таму драматург, сцэнарыст, тэатральны крытык Жана Лашкевіч перажыла анкалягічную апэрацыю. Лічыць, што хвароба паспрыяла якасным зьменам у яе жыцьці. Што дапамагло ня страціць веру ў сябе?