Распараджэньне першага намесьніка міністра аховы здароўя аб дадатковым кантролі за зборам грошай на лячэньне за мяжой устрывожыла бацькоў, чые хворыя дзеці ня могуць вылекавацца ў Беларусі. Свабода разьбіралася ў прычынах і наступствах.
Адзін з асноўных стэрэатыпаў пра беларусаў — талерантнасьць і цярпімасьць да людзей іншых нацый. Але ці так гэта насамрэч? Свабода пагутарыла з трыма дзяўчатамі, якія нарадзіліся ў Беларусі, але маюць небеларускае паходжаньне, пра ксэнафобію, прыманьне сябе і Радзіму.
Менскі гарвыканкам выдзеліў на рэстаўрацыю пастамэнта помніка Міхаілу Калініну 115 тысяч рублёў. Тэндэр на рэканструкцыю помніка выйграла ТДА «Рэнвітан» — уладальнік шыкоўнай рэстарацыі «Ўрарту» і замоўца будаўніцтва кавярні ў Севастопальскім парку ў Менску.
Дзьве крымінальныя справы, абвяшчэньне ў вышук, суткі арышту, зьбіцьцё ў міліцыі і эміграцыя — такі кароткі зьмест багатай на падзеі біяграфіі ўраджэнца Воршы, 30-гадовага Сержука Гумінскага. Пра ранейшую актыўнасьць на радзіме і сёньняшняе жыцьцё за мяжой — у праекце Радыё Свабода «Забытыя».
Напярэдадні Свабода паведаміла пра рашэньне аднаго з заснавальнікаў гурту «Крама», гітарыста Сяргея Трухановіча, завяршыць сваю дзейнасьць у калектыве. Ён гэта патлумачыў ідэйнымі разыходжаньнямі з вакалістам Ігарам Варашкевічам.
Увесну 2018-га сотні тысяч армян выйшлі на вуліцы, і Армэнія разьвіталася з 10-гадовым прэзыдэнцтвам Сэржа Саргсьяна. Цяпер краіна рыхтуецца да датэрміновых парлямэнцкіх выбараў 9 сьнежня. Чаго армяне чакаюць ад сваёй «аксамітнай рэвалюцыі», патлумачыў палітычны аналітык Мікаэль Зальян.
У музычнай школе вёскі Падлабеньне Горадзенскага раёна дзеці з пачатку чвэрці займаліся безь сьвятла. Калі фатаздымкі ўроку пры ліхтарыках трапілі ў сеціва, настаўніцу звольнілі.
Гомельскі абласны суд распачаў разгляд справы аб забойстве таксіста, учыненым 34 гады таму. Злачынства раскрылі толькі цяпер. Паводле Сьледчага камітэту, выявіць меркаванага забойцу дапамагло супадзеньне адбіткаў далоняў і біялягічнага матэрыялу.
Дырэктар кампаніі Rewatt калісьці прыехаў у Менск экспромтам, але закахаўся і застаўся тут жыць. Ён уклаў грошы ў стартап і плянуе да 2025 году заняць 14% рынку зарадных станцый для электрамабіляў у Эўразьвязе.
У 23-гадовай Алены на целе шмат татуіровак — такім чынам яна спрабуе закрыць шрамы на сваім целе. Яшчэ адна споведзь жанчыны, якая атрымала дапамогу ў прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», а таксама камэнтар псыхоляга, чаму важна падзяляць канфлікт і гвалт у сям’і.
17 лістапада гурт «Крама» запрашае на вялікі канцэрт. Існуе верагоднасьць, што ён можа стаць апошнім для аднаго з найстарэйшых і аўтарытэтных рок-гуртоў у гісторыі незалежнай Беларусі?
Тры знаныя беларускія мастачкі Зоя Луцэвіч, Ілона Касабука і Марта Шматава абмяркоўваюць адметнасьці жаночага мастацтва ў жанрах, тэхніцы, тэматыцы, а таксама разважаюць пра няроўнасьць у мастацкай герархіі.
Будынак Вярхоўнага суду ў Менску не пасьпелі адкрыць 7 лістапада — такую дату раней называў першы намесьнік старшыні суду Валеры Калінковіч. Згодна з пашпартам аб’екта, адкрыцьцё адбудзецца не раней за лета наступнага году.
Усё больш дзяцей у Беларусі ідуць вучыцца ў польскія школы, летась — да 13 тысяч. Былыя выпускнікі расказалі, чаму яны засталіся ў Польшчы, як ім там жывецца і кім яны сябе адчуваюць.
Завяршыўся юбілейны Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад» — самы скандальны за ўсе свае 25 сэзонаў. Навацыя Міністэрства культуры — адмовіцца ад паслуг дырэкцыі і самому займацца адборам удзельнікаў нацыянальнага конкурсу — ставіць пад пытаньне статус усёй імпрэзы.
На сёньня ў Беларусі ёсьць два псыхолягі, якія прафэсійна працуюць з агрэсарамі ў карэкцыйных групах. Адзін зь іх — Раман Кручкоў, паводле якога ўсе мы і агрэсары, і ахвяры гвалту, і сьведкі гвалту ў розныя пэрыяды свайго жыцьця.
Талёны на прыём, бясконцыя чэргі перад кабінэтам лекара, збор пячатак для вызваленьня ад працы — з такіх рэчаў складаецца звычайны паход у беларускую паліклініку. Гэты квэст паміж кабінэтамі натхніў нас на стварэньне вэб-гульні — Місія «Паліклініка».
Managing to see a doctor at the polyclinic is quite a feat. How quickly can you land a visit?
11 лістапада 1918 году завяршылася Першая ўсясьветная вайна. Паводле розных ацэнак, у вайне загінулі ад 38 да 22 мільёнаў чалавек. Наколькі добра вы ведаеце падзеі тае вайны? Праверце сябе.
100 гадоў таму, 11 лістапада 1918-га, было падпісанае Камп’енскае замірэньне, якое паклала канец Першай усясьветнай вайне. Свабода ўпершыню публікуе ўнікальныя фота з калекцыі Ўладзімера Багданава, зьвязаныя з Беларусьсю.
Чым шкодны і чым карысны БРСМ? Ці можна зьмяніць сыстэму, убудаваўшыся ў яе? Ці існуе адказнасьць за сяброўства ў арганізацыі, якая была часткай нялюдзкай сыстэмы? Па гэтых пытаньнях у Праскім акцэнце спрачаюцца Тацьцяна Процька, Ганна Севярынец і Аляксандар Фядута.
Прафэсійны інжынэр-вайсковец, кадравы міліцыянт, нефармальны лідэр прадпрымальнікаў віцяблянін Сяргей Парсюкевіч расказвае пра змаганьне, перамогі і паразы, пра мінулае і будучыню ў праекце Радыё Свабода «Забытыя. Размова з героямі ўчорашніх дзён».
Апошнія тыдні Наваградак гудзе: затрымалі Дзьмітрыя Бондара, які абвясьціў сябе «сьвятаром», а сядзіба Літоўка, што належыць ягонаму сябру і дзе бачылі «дэманаў», зачынілася на няпэўны час. Свабода паспрабавала разабрацца ў прычынах скандальнай гісторыі.
Пакуль ва ўрочышчы Курапаты ідуць працы па добраўпарадкаваньні і канчатковым аздабленьні дзяржаўнага мэмарыяльнага знаку, а каля рэстарацыі «Поедем поедим» працягваюць стаяць пікеты з патрабаваньнем яго закрыць, разгараецца скандал вакол Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Музэй гісторыі Магілёва разгарнуў выставу «Невядомы Магілёў – 1918. На разломе». Экспанатамі сталі фатаздымкі, якія набыў праграміст з Баварыі, краязнаўца Алег (Давід) Лісоўскі. Ён дазволіў і Свабодзе скарыстаць іх, каб знайсьці ў сучасным Магілёве падабенствы з горадам часоў БНР.
Чаму збольшага менавіта жанчыны чакаюць сваіх блізкіх, якія трапілі за краты? Як мяняецца жанчына, якая чакае, якая змагаецца за асуджанага блізкага чалавека? І ў якіх выпадках ня трэба ахвяраваць сваім жыцьцём?
Во второй половине 1980-х городские власти Светлогорска решили не устанавливать на центральной площади уже готовый памятник Ленину. А спустя 20 лет распорядились переплавить его на памятник боярину XVI века и мемориальный колокол.
Маштабны мэмарыял, будоўля якога фінансавалася ў Смаргонях за кошт беларускага і расейскага бюджэтаў, да 100-годзьдзя канца вайны так і не завяршылі.
25-гадовая Тацяна жыве ў «Радзіславе» амаль паўгода. Тацяна разьвялася з мужам, які жорстка зьбіваў яе. Яе двое сыноў жывуць у інтэрнаце для дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця.
Магчыма, у недалёкай будучыні нават звычайны мабільны тэлефон зможа зрабіць экспрэс-дыягностыку для свайго ўладальніка. Прынамсі, так мяркуе стваральнік беларускага стартапа Deepdee Яраслаў Ліхачэўскі.
Чым каталёнцы падобныя і непадобныя да беларусаў у стаўленьні да мовы? Пра свой досьвед расказваюць беларусы, якія жывуць ў Каталёніі, і людзі зь іншых краін, якія вучаць каталянскую.
100-гадовы юбілей камсамолу супраць «ночы расстраляных паэтаў», шакуючы запіс прымусу гімназістаў да ўступленьня ў БРСМ, улада і зброя ад Лукашэнкі для праўладных моладзевых арганізацый — гэта абмяркоўваюць Франак Вячорка, Дзьмітры Гурневіч, Юры Дракахруст і Ганна Соўсь.
3 лістапада — 136 гадоў Якубу Коласу, які верыў, што змрок рэчаіснасьці можна адолець, калі настроіць струны сваёй скрыпкі на патрэбны лад.
Калі б скласьці рэйтынг самых незвычайных музэяў Беларусі, сядзіба ў вёсцы Каранішацы на Мядзельшчыне трапіла б на высокія пазыцыі. Гэта месца, дзе «спыніў час» філёзаф, палітоляг, пісьменьнік, ініцыятар агульнанацыянальных дыктовак Уладзімер Падгол.
У Менску стартаваў 25-ы па ліку міжнародны кінафэстываль «Лістапад». Знаўцы кіно кажуць: з улікам скандалаў, якія яму папярэднічалі, у такім фармаце ён рызыкуе больш не паўтарыцца.
Арт-пляцоўка керамісткі Вольгі Ўгрыновіч дае магчымасьць ня толькі купляць стылёвыя рэчы зь беларускім калярытам, але і ствараць самім.
Прадстаўнікі незалежных моладзевых арганізацый, якія, у адрозьненьне ад БРСМ, не карыстаюцца бюджэтнымі сродкамі і за якія не агітуюць настаўнікі ў школах, расказалі Свабодзе, як яны папаўняюць свае шэрагі.
Грамадзка-палітычная актывістка і ўдзельніца «працэсу чатырнаццаці» Тацяна Цішкевіч, якая змушаная была зьехаць у Польшчу ад крымінальнага перасьледу — пра былую актыўнасьць на радзіме і цяперашняе жыцьцё за мяжой у праекце Радыё Свабода «Забытыя. Размова з героямі ўчорашніх дзён».
Пасьля публікацыі відэа з запісам аб тым, як у менскай гімназіі заганяюць у БРСМ, на адрас Свабоды чытачы пачалі слаць свае гісторыі і пра ціск на іх падчас запісу ў БРСМ, і пра тое, як яны выходзілі з арганізацыі.
Гістарычную частку кладоў узяліся аднаўляць на прыватныя ахвяраваньні, якія зьбірае юдэйская рэлігійная грамада «Хабат». Работы пачаліся, каб уратаваць старыя надмагільлі ад зьнішчэньня і дамагчыся для могілак статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Кіраваныя жанчынамі краўдфандынгавыя кампаніі на 32% больш пасьпяховыя, чым мужчынскія. Такую выснову зрабілі дасьледчыкі PwC, якія прааналізавалі каля паўмільёну кампаній па збору сродкаў. Ці гэта так у Беларусі?
У Гомлі прэзэнтавалі кнігу Анатоля Бароўскага пра аднаго з кіраўнікоў Нарыльскага паўстаньня — беларуса Рыгора Клімовіча.
Яўгенія Мікалаеўна Арлоўская нарадзілася 10 траўня 1917 году ў вёсцы Палавінны Лог, што пад Магілёвам. Яе лёс увабраў у сябе перажытае мільёнамі беларусаў у часы сталінскага тэрору
Гартаем асобнікі «Звязды», «Советской Белоруссии» ды «Літаратуры і мастацтва», якія выходзілі напярэдадні і празь некалькі дзён пасьля «расстрэльнай ночы».
Рыхтуецца да друку беспрэцэдэнтны па ахопе энцыкляпэдычны збор, які вызначае месца і ролю беларускіх выканаўцаў опэры за апошнія чатыры стагодзьдзі.
Пра «моду» выкідаць жывёлаў з аўтамабіля, пра тое чаму за грошы падаткаплатнікаў у прытулках забіваюць сабак і катоў, гутарым з зоаабаронцай Анастасіяй Жаўрыд, дырэктаркай цэнтру абароны жывёлаў «Анімалекс», якая займаецца прававой падтрымкай і абаронай валянтэраў і ўладальнікаў жывёлаў.
Свабода сабрала 5 гісторыяў адлічэньня з камсамолу ды іншых пакараньняў, сярод якіх дзьве завершыліся параўнальна добра, адна была нават вясёлая, а адна прывяла да трагедыі.
Тлумачым, як ушанаваць продкаў і не заблытацца.
Што памятаюць і што забываюць беларусы са сваёй гісторыі? Як ставіцца да афіцыйнага мэмарыяльнага знаку ў Курапатаў? Ці патрэбны ў Беларусі музэй Галакосту? Ці варта аднавіць помнік Сталіну? Абмяркоўваюць Валянцін Жданко, Аляксандар Лукашук, Сяргей Навумчык і Ганна Соўсь.
Якая будучыня Курапацкага мэмарыялу? Ці будзе працягваецца вечнае супрацьстаяньне? Разважаюць удзельніцы акцыі 30 кастрычніка 1988 году паэтка Валянціна Аксак, мастацтвазнаўца Валянціна Трыгубовіч і паэтка і этнакультуроляг Антаніна Хатэнка.
Загрузіць яшчэ