Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«А дзе Ільіч?» «А ён тут стаяў?» — дэкамунізацыя безь ленінападу


«Паўзучая дэкамунізацыя» ў Беларусі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:35:46 0:00

«Паўзучая дэкамунізацыя» ў Беларусі

Што памятаюць і што забываюць беларусы са сваёй гісторыі? Як ставіцца да афіцыйнага мэмарыяльнага знаку ў Курапатаў? Ці патрэбны ў Беларусі музэй Галакосту? Ці варта аднавіць помнік Сталіну? Абмяркоўваюць Валянцін Жданко, Аляксандар Лукашук, Сяргей Навумчык і Ганна Соўсь.

Прапануем фрагмэнт дыскусіі.

Аляксандар Лукашук: Перамены ў Савецкім Саюзе, развал імпэрыі зла, вяртаньне незалежнасьці новых краінаў — усё гэта пачалося зь вяртаньня гістарычнай памяці. У Беларусі ключавое слова гэтага працэсу было, ёсьць і будзе — Курапаты. Падзея апошніх дзён — у Курапатах пачаліся працы па ўсталяваньні мэмарыяльнага знаку. Пра пляны яго ўсталяваць Лукашэнка абвясьціў пару гадоў таму, прайшоў афіцыйны конкурс на выяву знаку. Цяперашняя ініцыятыва выклікае розную рэакцыю. А як вы ацэньваеце гэты крок?

Ганна Соўсь: Я была на гэтым тыдні ў Курапатах. Уявіце, вось мы ідзем на Галгофу дарогай, разьбітай бульдозэрамі, найперш мы бачым тры крыжы, усталяваныя пры канцы 1980-х, зьлева крыж Вацлаву Ластоўскаму, з правага боку крыжы «Беларускім сялянам», «Беларускай шляхце», «Беларускім навукоўцам», «Беларускім службоўцам» гэтак далей. Непадалёк — памятны знак рэпрэсаваным габрэям, зроблены з колішняга манумэнту Сталіну ў Менску. І пасярод іх — камень, на якім у 1989 годзе павесілі таблічку, што тут рашэньнем Савету міністраў БССР будзе ўсталяваны помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій. І побач з гэтым каменем будзе ўсталяваны памятны знак ад уладаў. Хай стаіць, яму знойдзецца месца сярод ужо тысячаў крыжоў і памятных знакаў у Курапатах. Так, улада гэта зрабіла па-свойму, але якім бы той знак ня быў, ён не перашкодзіць, не перакрые тысячы ўсталяваных людзьмі крыжоў. Хай там будзе такі знак ад уладаў.

Аляксандар Лукашук: Валянцін, мы чулі розныя рэакцыі на гэты крок уладаў. З вашага пункту гледжаньня, наколькі маюць рацыю тыя, хто кажуць, што дзяржава там не павінна ўмешвацца, што ўжо створаны Народны мэмарыял, і дзяржаве там ня месца.

Валянцін Жданко: Я зьвярну ўвагу на тое, што ўсе гэтыя дзесяцігодзьдзі пасьля першых Дзядоў і да нашага часу, на працягу 30 гадоў гучалі папрокі на адрас дзяржавы, што яна нічога ня робіць дзеля ўвекавечаньня памяці ахвяраў сталінізму. І вось цяпер яна нешта нарэшце адважылася зрабіць. Яе ўвесь час за гэта дакаралі. Дык, можа быць, паблажліва паставімся да таго, што яна ўсё ж нарэшце нешта зрабіла. Я зьвярну ўвагу на тое, што яна зрабіла гэта, па-мойму, з аглядкай на Маскву. Летась Пуцін у Маскве адкрываў мэмарыял ахвярам сталінізму на праспэкце Сахарава. І пасьля гэтага праз год нарэшце зрушылася справа з помнікам у Курапатах.

Аляксандар Лукашук: Сяргей, калі вы былі дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, як раз быў усталяваны гэты закладны камень, потым там зьявілася «Лава Клінтана» ад прэзыдэнта ЗША, і вось зараз трэцяя спроба паставіць там нешта не народнае, не апазыцыйнае, а з боку дзяржавы. Як вы гэта ацэньваеце?

Сяргей Навумчык: Гэты камень і частка крыжоў былі ўсталяваныя ў 1989 годзе, яшчэ да незалежнасьці Беларусі, яшчэ практычна пры камуністычнай уладзе. Я калі цяпер быў у Менску, упершыню прыехаў у Курапаты пасьля 1996 году. Калі мы ехалі, каб прыпаркавацца, у мяне проста пайшлі дрыжыкі, калі я пабачыў гэтыя крыжы, якія як сосны зь лесу растуць, як памяць пра гэтых людзей, якія былі там закатаваныя. Фактычна гэты мэмарыял, Народны мэмарыял склаўся, і ён вельмі арганічны. Мне цяжка сказаць, у якой ступені ўпісваецца ў тое, што робіць улада.

Аляксандар Лукашук: Але сам факт, ідэалягічны, палітычны... Якое значэньне гэтага?

Сяргей Навумчык: Мне цяжка яго ацаніць, усё будзе залежыць ад таго, што будзе потым. Бо ўлада можа проста паставіць там нейкі плот, абнесьці ўмоўным калючым дротам і нікога туды не пускаць. Такі недавер і скептыцызм ёсьць таму, што ўсе гэтыя 20 зь нечым гадоў цяперашняя ўлада рабіла ўсё, каб памяць пра Курапаты ў грамадзтве была зьнішчаная. І яна гэтага ў пэўным сэнсе дамаглася, пра што сьведчыць будаўніцтва побач з Курапатамі рэстарану «Поедем Поедим». Можна выстаўляць прэтэнзіі Міністэрству культуры, бізнэсоўцам, але ўвогуле гэта дазволіла наша грамадзтва. У 1989-1990 гадах яно б такога не дазволіла, а зараз дазволіла, яно забылася на Курапаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG