Тры шматдзетныя маці, вядомыя і пасьпяховыя жанчыны ў Дзень маці разважаюць пра мацярынства бяз патасу і гучных словаў.
13 кастрычніка адзначаецца дзень нараджэньня Эдварда Вайніловіча, буйнога гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, прадпрымальніка і мэцэната. Што вы ведаеце пра гэтую знакавую для нашай гісторыі постаць?
Паэт, былы галоўны рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва», дэпутат ВС Савету 12-га скліканьня Анатоль Вярцінскі застанецца ў гісторыі як чалавек, які паспрыяў таму, каб сьвет даведаўся пра трагедыю ў Курапатах.
Палітычная дзяячка з Горадні Аляксандра Васілевіч на пачатку 2017 году зьехала ў ЗША. На катэгорыю В яна здала за два тыдні да ад’езду. Цяпер дзяўчына жыве каля акіяна, возіць грузы на траку па ўсіх Штатах і ня ведае, калі вернецца на радзіму.
Чаму прэсавы сакратар Пуціна аспрэчваў выступ Лукашэнкі на «Менскім форуме»? Ці залежыць міжнародная бясьпека ад правоў чалавека? Абмяркоўваюць кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман і аглядальнік радыё Свабода Валер Карбалевіч.
11 кастрычніка на Беларускай АЭС адбыліся дэманстрацыйныя вучэньні па ліквідацыі верагоднай аварыі — прарыву радыяактыўнай пары на тэрыторыі АЭС і ў межах 3-кілямэтровай зоны вакол станцыі.
Натальлю моцна зьбіваў муж, яна трапляла ў рэанімацыю, мела пералом сківіцы, некалькі сатрасеньняў мозгу. Пасьля разводу год жыла ў «Радзіславе». Супрацоўнікі прытулку дапамаглі вывучыцца на майстра манікюру і набылі набор інструмэнтаў.
Фатаздымак будынка «БК Капітал Палас» зь зялёным падсьвятленьнем з рэндэраў праекту выклікаў дыскусіі ў сацыяльных сетках — ці да месца такое асьвятленьне на цэнтральнай плошчы Менску? У камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму паведамілі, што зацьвердзілі іншы праект падсьвятленьня.
Ці можна лічыць сёлетні перапіс насельніцтва ў пэўнай ступені дыскрымінацыйным? Ці можна казаць пра гендэрную няроўнасьць у пастаноўцы пытаньняў? Як улада і грамадзтва могуць скарыстаць вынікі перапісу? Ці можна яго лічыць аб’ектыўным бяз уліку меркаваньняў большасьці беларусаў замежжа?
У Горадні затрымалі выкладчыка робататэхнікі Андрэя А. Яго падазраюць у тым, што ён даваў школьнікам пакурыць марыхуану. Бацькі, якія вадзілі да Андрэя сваіх дзяцей на заняткі, кажуць пра яго толькі станоўчае.
Назіраючы за тым, як ідзе перапіс, за тым, як перапісваюцца мае калегі па рабоце, бацькі маіх вучняў, што пішуць перапісанты ў сацыяльных сетках, якія скрыншоты посьцяць, слухаючы расповеды валянтэраў-перапісчыкаў – я баюся.
7 кастрычніка 1939 года ў сваім маёнтку на Піншчыне быў забіты Раман Скірмунт. Што вы ведаеце пра аднаго з прэм’ераў Беларускай Народнай Рэспублікі?
Госьць Свабоды — старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі (2000-2003), які ў свой час адмовіўся будаваць катэдж у Драздах і пайшоў у апазыцыю да дзейнай улады.
Які аўтарытэт настаўніка ў сучаснай школе? Ці шмат агрэсіі ў школьных клясах і калідорах? Якія ўмовы працы патрэбныя, каб прадухіліць «выгараньне» настаўнікаў? У дзень настаўніка гэта абмяркоўваюць настаўніцы Ганна Севярынец, Натальля Ільініч і Алена Міхаленка.
Як шчыра адказаць на моўныя пытаньні перапісу, ці магчыма гэта ў прынцыпе. І ці трэба.
Госьць Сваболы — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, былы бізнэсовец, былы палітвязень. Прапануем інтэрвію з архіваў Свабоды.
У верасьні 2018 году Свабода наведала прытулак «Радзіслава» для жанчын, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту. Шэсьць жанчын на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся распавесьці свае гісторыі. Як зьмянілася іх жыцьцё за гэты год?
Каб зрабіць жыцьцё дзясяткаў цяжка хворых дзяцей у Горадні не такім цяжкім, патрэбна каля 25 тысяч рублёў на год. Спэцыялісты госьпісу гатовыя дапамагаць ім так, як яшчэ ніхто ў Беларусі ня робіць. Аднак зь бюджэту шкадуюць грошай ім на заробак.
2 кастрычніка жыхароў вёскі Азарычы шакавала навіна: мясцовы праваслаўны сьвятар Георгій забіў сваю жонку. Сьледчы камітэт паведаміў, што 47-гадовы мужчына затрыманы як падазраваны ў злачынстве ў стане алькагольнага ап’яненьня. Цяпер ён у ізалятары.
У індустрыяльным парку «Вялікі камень» (Смалявіцкі раён) адсьвяткавалі 70-годзьдзе стварэньня Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Адзінае ў Беларусі прыватнае прадпрыемства па вырабе дражэ з журавін знаходзіцца ў Глыбокім. Штогод тут перапрацоўваюць да 35 тонаў дзікарослых ягад. Кісла-салодкія шарыкі, поўныя вітамінаў і мікраэлемэнтаў, называюць беларускім супэрфудам.
У Менску пачаўся працэс над 12 фігурантамі гучнай «макавай справы». Гэта другі працэс па справе аб 14 тонах маку і макавай саломкі, якую нелегальна завезьлі ў Беларусь цягам 2015–2018 гадоў з Украіны і Расеі. Паводле сьледзтва — каб у выніку прадаць наркаманам, якія вырабляюць з сумесі опіюм.
Больш за тры месяцы няма вынікаў генэтычнай экспэртызы меркаваных парэштак братоў Кастуся (у Вільні) і Віктара (у Сьвіслачы) Каліноўскіх. Як у 1990-я гады ў Беларусі “адшукалася” пахаваньне Віктара Каліноўскага, Свабодзе расказаў былы дырэктар сьвіслацкага музэю Мікалай Пакутнік.
29 верасьня 1529 году быў прыняты Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага. Па якіх законах жылі нашыя продкі? Праверце свае веды.
22-гадовая мастачка з Магілёва Маргарыта Скрыпай вырабляе недарагія сувэніры з дрэва. Ейнымі брошкамі, значкамі, магніцікамі пакупнікі ўпрыгожваюць адзежу, інтэрʼеры дамоў ды кавярняў. Мастачка кажа, што попыт на такую прадукцыю перавышае прапановы ў мясцовых сувэнірных крамах.
Пісьменьнік з правінцыйных Бялынічаў заваяваў давер японцаў і заняў паважанае месца ў грамадзтве, якое неахвотна прымае чужынцаў.
Драўляныя і мураваныя ратушы паўставалі ў гарадах ВКЛ, адзначаных Магдэбурскім правам, з XIV стагодзьдзя. Самакіраваньне мелі каля 60 беларускіх гарадоў і мястэчак. Да гэтай пары адрэстаўраваныя або цалкам адбудаваныя ратушы стаяць у сямі зь іх.
Ці кажуць ісьціну «вусны немаўляці»? Жана д’Арк і ініцыятар крыжовага паходу дзяцей Стэфан — на каго больш падобная Грэта Тунбэрг? Па гэтых тэмах у «Праскім акцэнце» спрачаюцца аглядальнікі Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч і Віталь Цыганкоў.
Што ж азначае заява? Робім яе лінгвістычны аналіз. Найперш высьвятляем, на якой яна мове.
На Менскай ЦЭЦ-4 будзе ўсталяваны кацёл паліць сьмецьце. Гэтае пытаньне цяпер прапрацоўваецца ў Міністэрстве энэргетыкі. Чым гэта пагражае навакольнаму асяродзьдзю?
У дзяржаўным гандлёвым цэнтры «Сталіца», што пад зямлёй на плошчы Незалежнасьці ў Менску, застаюцца не занятыя арандатарамі 4 тысячы квадратных мэтраў. Чаму «Сталіца», якая знаходзіцца ў самым цэнтры гораду, мае пустыя плошчы?
Ураджэнец Беларусі, сусьветна вядомы рэжысэр Сяргей Лазьніца ў размове са Свабодай успамінае дзяцінства ў Баранавічах, тлумачыць, чаму ад беларусаў будуць залежаць вынікі «інтэграцыйнага танца» паміж Беларусьсю і Расеяй, каму ён апаніраваў, экранізуючы аповесьць Быкава «Ў тумане».
Слова „думка“ выціскаецца „меркаваньнем“. Але гэта розныя рэчы! Меркаваньне — калі разважаюць, прымяраюць. А думка — цьвёрдая пазыцыя. Маем права на ўласную думку. Таму кажам: на маю думку; абмяняцца думкамі; грамадзкая думка.
Якія знакавыя будынкі было б варта аднавіць у Беларусі? Сваё меркаваньне на гэты конт у інтэрвію Свабодзе выказаў Антон Астаповіч, старшыня рэспубліканскай рады Таварыства аховы помнікаў.
Гісторык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Валянцін Голубеў — адзін з аўтараў дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі, прынятай у 1990 годзе, Валянцін Голубеў быў жорстка зьбіты падчас галадоўкі дэпутатаў ВС 12-га скліканьня супраць рэфэрэндуму аб зьмене сымболікі ў 1995 годзе.
Архітэктар Максім Коўтун з Горадні пераехаў у Амэрыку падлеткам. За час эміграцыі ён упершыню наведаў родны горад і расказаў, чым адрозьніваецца будаўніцтва ў ЗША і Беларусі, як там ставяцца да старадаўніх будынкаў, і падзяліўся поглядам на аднаўленьне фары Вітаўта ў Горадні.
Журналісты Свабоды Юры Дракахруст, Ганна Соўсь і стажоры Свабоды Ян Поклад і Кацярына Яроміч — пра стаўленьне беларусаў да наркаманіі і пра пэрспэктыву легалізацыі лёгкіх наркотыкаў
Вера Брынькова зьмяніла сукенкі і абцасы на джынсы з красоўкамі і перасела з кабінэту ў кабіну фуры. Так збылася мара. Як гэта — выпраўляцца ў дарогу на месяц з напарнікам-мужчынам, кідаць стабільную працу пасьля 30 і заставацца жанчынай у «мужчынскай прафэсіі»? Пра гэта Вера расказала Свабодзе.
Як дасягаць вынікаў у парлямэнце, які не сапраўдны? Як быць эфэктыўнай на выбарах, якіх няма? Абмяркоўваюць былая дэпутатка, пісьменьніца і палітоляг Вольга Абрамава, дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім і журналістка Ірына Халіп.
«Я ганаруся сваім сынам», — з такімі словамі зьвярнулася Валянціна Дамарацкая да журналістаў адразу пасьля прысуду. Сёньня яна расказала Свабодзе, як перажывае зьняволеньне сына і што робіць, каб вызваліць яго з-за кратаў.
Беларускі сцэнарыст папулярных расейскіх кінастужак Андрэй Курэйчык даў вялікае інтэрвію ў праекце «Морква». Публікуем тэкставую вэрсію размовы. Поўная гутарка — у відэа.
Свабода публікуе новую кнігу журналіста Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы». Праз гісторыю горада Стоўпцы, мясцовыя легенды і меркаваньні стаўпецкіх людзей аўтар спрабуе зразумець матывы злачынства, якое скаланула ўсю Беларусь.
Дваццаць гадоў таму пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык і былы віцэ-прэм`ер Віктар Ганчар і ягоны сябра бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Віктару Ганчару сёлета мог бы споўніцца 61 год, Анатолю Красоўскаму — 67 гадоў.
Былы міністар працы Аляксандар Сасноў — адзін зь нешматлікіх беларускіх урадоўцаў, які пайшоў у адстаўку на знак пратэсту супраць рэфэрэндуму 1996 году аб зьмене Канстытуцыі і падаўжэньні паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.
У хаце Яўгеніі Аляксандраўны зь вёскі Зарачанка пад Горадняй захаваліся прылады, якімі ўраблялі зямлю яшчэ «за польскім часам». Аднак каля 20 гектараў зямлі бальшавікі ў сямʼі забралі.
Уладзімер Ганчарык за савецкім часам належаў да партыйнай намэнклятуры, кіраваў Фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году, менавіта ён абнародаваў інфармацыю пра датычнасьць людзей з атачэньня Лукашэнкі да справаў зьніклых.
Маёмасьць Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава пайшла «з малатка». Сам завод пераселяць з Чырвонаармейскай вуліцы ў цэнтры гораду на тэрыторыю менскага заводу аўтаматычных ліній імя Машэрава.
Чаму той, хто пацярпеў ад памылкі доктара, мусіць судзіцца некалькі гадоў? І ад каго трэба бараніць мэдыкаў? Сабралі 4 драматычныя гісторыі, у якіх у пацыентаў свая праўда, у лекараў — свая.
Упершыню нашчадкі кантара горадзенскай сынагогі Шымэна Любіча наведалі Горадню. Яны зьехаліся з Мэксыкі і Ізраілю, каб убачыць месцы, дзе жылі і адкуль не змаглі ўратавацца многія іхнія продкі. Шымэн застаўся падчас вайны ў Горадні, выжыў і стаў шэф-кухарам у ізраільскім войску.
Чаму тэлеканал «Настоящее время» падтрымаў фільм Сяргея Лазьніцы «Дзяржаўнае пахаваньне», сусьветная прэм’ера якога адбылася 6 верасьня на Вэнэцыянскім кінафэстывалі. Распавядае праграмны дырэктар «Настоящего времени» Кенан Аліеў.
Загрузіць яшчэ