Наста Кудасава чытае кніжку швэдзкай дзіцячай пісьменьніцы Сары Люндбэрг «Птушка ўва мне ляціць, куды захоча» ў перакладзе Надзі Кандрусевіч.
Больш як два месяцы маштабныя праекты дзеля барацьбы з каранавірусам стварае і рэалізуе онлайн-плятформа «Имена». Яе заснавальніца Кацярына Сінюк расказала Свабодзе пра розныя кірункі дапамогі.
За апошні тыдзень у гістарычным цэнтры Віцебску бульдозэры раскапалі падмурак будынка канца ХІХ стагодзьдзя, дзе згуляў вясельле Марк Шагал. Іншы векавы будынак таксама ў гістарычным квартале часткова разбурыў новы ўласьнік. Свабода разьбіралася, што адбываецца ў паўночнай сталіцы Беларусі.
Лідэр гурту Znich, тату-майстар, дызайнэр і мастак Аляксандар Рыгоравіч Таболіч сёлета вырашыў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Ягоную ініцыятыўную групу зарэгістравалі пад нумарам 13, і яна зьбірае подпісы.
Севярын Квяткоўскі чытае свае «новыя фрашкі», аб’яднаныя ў аповесьць адным вагонам электрычкі.
Свабода падлічыла, што 77% усіх старшыняў райвыканкамаў скончылі сельскагаспадарчыя ВНУ і прыйшлі ў палітыку зь сельскай гаспадаркі. Высьвятляем, чаму Лукашэнка прызначае кіраваць раёнамі пераважна выпускнікоў аграрных ВНУ і як такая кадравая палітыка ўплывае на разьвіцьцё рэгіёнаў.
Хамайда цягам 23 гадоў амаль штодня выходзіў у цэнтар Віцебску і распаўсюджваў незалежную прэсу. Ён стаяў у адным і тым жа месцы каля «сіняга дома» — так віцябляне называюць будынак насупраць амфітэатра, які доўгі час быў пафарбаваны ў насычаны сіні колер, хаця дом ужо зь дзясятак гадоў белы.
Сяргей Дубавец чытае і камэнтуе свой пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах» — што нядзелю ў рубрыцы «Літаратары на карантыне». Сёньня другі ўрывак.
«Калі ўсё спынілася, стала зноў зразумела: мастацтва — рэч ня першай неабходнасьці. Чалавек пачакае лепшых часоў, каб парадаваць сябе карцінай, скульптурай. А што рабіць творцам?» Скульптар Віктар Копач — пра паралізаваны пандэміяй сьвет.
Сёньня свае вершы чытае Вольга Гапеева.
Ці добра вы ведаеце гісторыю прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Паспрабуйце адказаць на 10 пытаньняў.
Два прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта Беларусі — Віктар Бабарыка і Валер Цапкала — падчас сваіх прэсавых канфэрэнцый зрабілі шэраг даволі спрэчных ці проста непраўдзівых выказваньняў. Праверылі тэзы, якія не адпавядаюць фактам.
Усе заняткі адбываюцца паводле раскладу, з захаваньнем перапынкаў. Настаўнікі вядуць урок з працоўнага месца, дзеці адказваюць з дому.
Вядомы блогер Сяргей Ціханоўскі, якога сёньня раптоўна адпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, на прэсавай канфэрэнцыі расказаў пра свае пляны на выбарчую кампанію.
20 траўня 1954 году выйшла ў этэр першая перадача Радыё Вызваленьне (ад 1959 — Радыё Свабода).
У Добрушы суд вынес рашэньне ў справе аб крадзяжы цудатворнага абраза зь вясковага храму. Злодзея пакаралі 3 гадамі пазбаўленьня волі. Ікону ж суд пастанавіў аддаць Гомельскай япархіі. Раней абраз знаходзіўся ў царкве вёскі Дубраўка. Па словах вяскоўцаў, ікона належала 87-гадовай бабульцы.
Вольга Гронская чытае ўрывак свайго перакладу раману нямецкага пісьменьніка Даніэля Кельмана «Тыль», які днямі выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у Менску.
А каторы палец завецца пярсьцяк? А вышнік — якая фігура ў шахах? Пра свойскія назвы пальцаў і зубоў, шахматаў і картаў.
«Са словаў лекара, клінічная карціна хваробы чыста каранавірусная», — сказала карэспандэнту Свабоды дачка палкоўніка запасу Германа Аляксандрава Юлія.
У дакумэнце, які я падпісала, пазначана, што я абавязваюся прымаць усе прапісаныя лекі — і гэта сьмешна, бо пры выпісцы я не атрымала ўвогуле ніякіх рэкамэндацый.
Ці зможаце вы назваць аўтараў гэтых твораў мастацтва з розных музэяў сьвету?
Сяргей Дубавец чытае і камэнтуе свой пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах» — што нядзелю ў рубрыцы «Літаратары на карантыне».
Аляксандра Тэльпіс, адна з арганізатараў прыднястроўскага фэстывалю дакумэнтальнага кіно «Чеснок», расказала Радыё Свабода пра культурнае жыцьцё пад ціскам, беларускі «трэшак», адукацыю па-румынску, зьмену прэзыдэнтаў і няспраўджаныя мары некаторых прыднястроўцаў пра «Наваросію».
Сабіна Брыло чытае свае вершы, а таксама — у сваім перакладзе зь літоўскай мовы — разьдзел з кнігі Гінтараса Граяўскаса «Пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містэра Кайндлі».
Рэпартаж Свабоды пра карантын беларусаў, якія абралі ізаляцыю сваім стылем жыцьця 8 гадоў таму.
Аляксей Знаткевіч чытае ў сваім перакладзе з ангельскай мовы эсэ «Мёртвы сьпявае» амэрыканскага пісьменьніка Ўільяма Гібсана, прызнанага клясыка літаратуры кібэрпанку.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя пачаткам выбарчай кампаніі.
Блогерка і вядоўца Ганна Бонд у часе пандэміі самаізалявалася, бо яна ў групе рызыкі. Найбольш трывожыцца за маці, якая з інсультам трапіла ў шпіталь, і за пляменьніка, які заразіўся каранавірусам у войску.
Распад Савецкага Саюзу стварыў роўныя магчымасьці для разьвіцьця нацыянальных моў Беларусі і Ўкраіны. Але пасьля рэфэрэндуму 1995 году ў Беларусі і «моўныя» шляхі суседзяў разышліся — беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, у той час як украінская ў гэты час умацоўвала свае пазыцыі.
14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных Аляксандрам Лукашэнкам. У выніку яго была зьмененая нацыянальная сымболіка і ўведзенае дзьвюхмоўе. І працэдура прызначэньня, і правядзеньне рэфэрэндуму парушалі Канстытуцыю і законы.
Свабода пагутарыла зь віцебскімі бацькамі, якія ў сувязі з пандэміяй каранавірусу вырашылі не адпраўляць дзяцей у школу да наступнага навучальнага году. Па просьбе суразмоўцаў уласныя імёны зьмененыя.
33-гадовы мянчук Ільля Вайстраценка 33 дні хварэў на каранавірусную інфэкцыю — больш за тыдзень дома, 25 дзён у шпіталях. Некалькі дзён таму яго выпісалі — з адмоўным тэстам на каранавірус, але ўсё яшчэ з двухбаковым запаленьнем лёгкіх.
Свабода працягвае сэрыю публікацый пра беларусаў, якія перакрочылі 100-гадовы рубеж. Суразмоўцы расказваюць пра перажытае і пра тое, як пандэмія каранавірусу 2020 году зьмяніла іхнае жыцьцё.
Свае новыя вершы чытае Валярына Кустава.
Жывая беларуская мова «разбаўляе» галоснымі гукамі канцавыя зьбегі зычных — дзеля зручнасьці вымаўленьня ды мілагучнасьці. І ў агульных словах (дзёран, горан, літар, мэтар), і ў імёнах ды назвах (Аляксандар, Зьміцер, Клецак).
Ці ня сталі беларусы больш чэрствымі да чужой бяды? Свабода паразмаўляла з кіраўнікамі дабрачынных фондаў, якія цяпер ня могуць накіраваць дзяцей за мяжу. Але працягваюць працаваць.
«Улада — гэта калі нехта вырашае і бярэ на сябе адказнасьць. А нашыя што зрабілі? Толькі ўсё сапсавалі! Таму ў нас ня ўлада, а безуладзьдзе». Лідэр гурту Gods Tower расказаў, чым лагодзіць самаізаляцыю ў краіне, дзе няма карантыну.
Заснавальнік і кіраўнік беларускага «Свабоднага тэатру» Мікалай Халезін апавядае Свабодзе пры жыцьцё ў Лёндане ў часе пандэміі, спартовыя, кулінарныя і мастацкія адметнасьці карантыннага жыцьця.
Ільля Сін чытае фрагмэнты з раману «Libido», які ў 2019 годзе быў уганараваны Прэміяй Гедройця.
9 траўня 1950 міністар замежных справаў Францыі Робэр Шуман ад імя ўраду сваёй краіны прадставіў Дэклярацыю, якая потым лягла ў падмурак стварэньня той аб’яднанай Эўропы, якая існуе сёньня. Прапануем вам праверыць, наколькі добра вы ведаеце гісторыю Эўразьвязу і ягоных арганізацый.
Маці лідзкага фэльчара хуткай дапамогі Алега Краўцова, якога асудзілі на 7 сутак арышту за сустрэчу з блогерам Ціханоўскім, расказала Свабодзе пра сына і што яна думае пра ягоны арышт.
Адкажыце на 10 пытаньняў Свабоды і даведайцеся!
На тэме Другой усясьветнай вайны выхаванае ўжо каторае пакаленьне беларусаў. Школа, літаратура, кіно, афіцыйная рыторыка і вонкавая атрыбутыка: здаецца, ужо мала ёсьць рэчаў, якіх пра вайну нам не расказвалі. Праверце свае веды пра гэтую вайну: паспрабуйце адказаць на 11 пытаньняў.
Украінскі пісьменьнік Аляксандар Ірванец чытае свае вершы ў беларускіх перакладах Веры Бурлак і Андрэя Хадановіча.
21 год таму міністар унутраных справаў Беларусі, адзін зь лідэраў апазыцыі Юры Захаранка быў гвалтоўна выкрадзены ў Менску.
У Гомлі памерла 21-гадовая навучэнка мэдыцынскага каледжу. Родам яна з Туркмэністану. Адміністрацыя каледжу адмаўляецца ад камэнтараў.
Пісьменьніца Сьвятлана Курс (творчы псэўданім Ева Вежнавец) на сваім ровары езьдзіць да пажылых людзей у Варшаве, чыёй апякункай яна стала ў часе пандэміі.
«У нас на „хуткай“ усе за мяне. Пішуць прыватныя паведамленьні, падтрымліваюць. Але баяцца адкрыта выказацца. Думаю, калі пачнецца яшчэ большы ціск, то знойдзецца хтосьці, хто таксама ня будзе маўчаць».
«Цікавы стан: ты сьпяшаесься, працуеш, дабіваесься чагосьці, а тут прыяжджаеш — і ў цябе процьма часу, каб усё гэта пераацаніць. Хочацца гэты час спыніць».
Аляксандар Лукашук чытае сваё апавяданьне «Маскарад».
Загрузіць яшчэ