Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі памерла 21-гадовая навучэнка каледжу. Неафіцыйна — ад каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Гомлі памерла 21-гадовая навучэнка мэдыцынскага каледжу. Родам яна з Туркмэністану. Адміністрацыя каледжу адмаўляецца ад камэнтараў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Сьмерць дзяўчыны пацьвердзілі Свабодзе навучэнцы каледжу на ўмовах ананімнасьці.

«Яна жыла ў інтэрнаце. На заняткі не хадзіла з канца сакавіка — былі праблемы са здароўем. У яе быў цукровы дыябэт і іншыя хваробы. Яна езьдзіла па лякарнях, абсьледавалася. Можа, там і падхапіла каранавірус. У яе пагоршыўся стан, і яна трапіла ў рэанімацыю, была на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. У рэанімацыі і памерла», — кажа адна з навучэнак каледжу.

Паводле суразмоўцы, у дзяўчат, якія жылі ў адным пакоі з студэнткай з Туркмэністану, узялі мазкі на каранавірус. Цяпер дзяўчаты на самаізаляцыі. Сымптомаў хваробы ў іх няма. Інтэрнат не закрывалі на карантын, як і каледж.

Другі навучэнец мэдыцынскага каледжу пацьвердзіў гэтую інфармацыю. «У каледжы яе не было даўно, але яе кантакты — а гэта ўся іх туркмэнская грамада — цяпер на карантыне на дзявятым паверсе інтэрнату, там санстанцыя робіць захады. Каледж на карантын закрываць ня будуць. Адміністрацыя каледжу рэкамэндавала насіць маскі — і ўсё», — дадаў навучэнец.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG