Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі наконт выкрытых тэрарыстычных сетак, падтрыманых Захадам, і замаху на журналіста Азаронка? Ці зьяўляюцца гэтыя заявы падрыхтоўкай да ўвядзеньня ваеннага становішча? Ці зьвязаныя гэтыя заявы зь нядаўнім візытам у Беларусь дзяржсакратара Рады бясьпекі РФ Патрушава?
32-гадовы бабруйчайнін Аляксей Мілюкоў згадвае гады, праведзеныя ў няволі, ды разважае над падзеямі ў Беларусі, за якімі сочыць ужо са Швайцарыі.
19-гадовы жыхар Берасьця Ўладзіслаў Навіцкі летась упершыню галасаваў на выбарах прэзыдэнта. Празь месяц, у верасьні 2020-га, ён удзельнічаў у карагодзе, за які пад крымінальны перасьлед трапілі 70 чалавек, у тым ліку і Ўладзіслаў. Яшчэ праз 9 месяцаў студэнт ноччу нелегальна пераплыў Буг.
Рэдактарка праектаў горадзенскага інтэрнэт-парталу Hrodna.life Ірына Новік два дні правяла ў турме за фота. «Два з паловай», — кожны раз удакладняе яна. Ірына расказала, як нават такі досыць кароткі досьвед за кратамі мяняе чалавека.
Расказваем, хто такі Андрэй Аляксандраў, якому выстаўлена новае абвінавачаньне — у здрадзе дзяржаве. Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў турмы.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 30 чэрвеня чарговым разам заявіў, што расейцы і ўкраінцы — адзін народ. Гэты тэзіс ён вельмі часта паўтараў да 2014 году, калі пачалася агрэсія Расеі ва Ўкраіну.
Старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, сябра Каардынацыйнай рады, былы амбасадар і былы міністар культуры Павал Латушка расказвае пра ініцыятыву стварэньня Музэю вольнай Беларусі, адкрыцьцё якога заплянаванае на 9 жніўня.
Наколькі небясьпечныя для Эўразьвязу контрасанкцыі афіцыйнага Менску? Што азначае рашэньне Брусэлю не падвышаць для беларусаў цану шэнгенскіх візаў? Ці кампэнсуе Расея Лукашэнку страты ад сэктаральных санкцыяў?
Расейская „лестница” па-беларуску не заўсёды „лесьвіца“. Маем і слова „драбіна“. І ня блытайма іх: гэта розныя канструкцыі
Жонка аднаго з абвінавачаных, Міколы Статкевіча, расказала пра адсутнасьць інфармацыі, што адбываецца з мужам на працэсе. Праз падпіску аб невыдаваньні адвакаты ня могуць расказваць родным нават дэталі таго, што адбываецца ў судовай залі.
Ці падобная цяперашняя сытуацыя ў Беларусі на час пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча ў Польшчы ў 1981 годзе? Ці аднолькавыя мэты маюць пэрсанальныя і сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу? Ці не падштурхнуць санкцыі афіцыйны Менск у абдымкі Масквы?
Арышты мэдыкаў, кадравы дэфіцыт, інтэрны ці прафэсійна непрыдатныя людзі замест звольненых дактароў, уплыў санкцый на абсталяваньне мэдычных установаў і наяўнасьць лекаў.
Па стане на 25 чэрвеня 2021 году Рэспубліканскі банк вакансій прапануе працу 3075 лекарам, 3042 мэдычным сёстрам, 1040 фэльчарам. Міністэрства аховы здароўя асаблівай праблемы ня бачыць і сьцьвярджае, што адтоку мэдыкаў няма.
Беларускія назвы птушак (2). Колькі маем назваў жаўрука і для каго Радзівілы будавалі бажантарні? Артыкул і анімацыя
Абмяркоўваем з кандыдатам мэдычных навук, анколягам Надзеяй Пятроўскай актуальную для сьпякотнага лета тэму — рак скуры.
Старшыня Цэнтру лібэральных стратэгій Іван Крыстэў падчас міжнароднай канфэрэнцыі GLOBSEC у Браціславе расказаў Радыё Свабода, чаму Беларусі будзе недастаткова пазьбягаць памылак, зробленых краінамі Цэнтральнай Эўропы, і якія тры стымулы для беларусаў ён бы стварыў, калі б кіраваў Эўразьвязам.
У літоўскім Цэнтры рэгістрацыі іншаземцаў у Падбродзьдзі знаходзіцца намётавы лягер для мігрантаў. Усяго на цяперашні момант у цэнтры пражывае 218 іншаземец. Паводле зьвестак Радыё Свабода, цяпер на тэрыторыі лягеру могуць жыць і трое беларусаў.
Віктара Бабарыку вінавацяць у стварэньні арганізаванай злачыннай групы. Пракурор запрасіў для яго 15 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Дзьмітры Лаеўскі, адвакат Віктара Бабарыкі, пасьля выступу ў спрэчках патлумачыў пазыцыю абароны і стаўленьне да абвінавачаньня.
Мікулаш Дзурында, колішні прэмʼер-міністар Славаччыны, кіраўнік аналітычнага Цэнтру Мартэнса, адказаў на пытаньні Радыё Свабода падчас канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC у Браціславе.
Абмяркоўваем першыя наступствы санкцый з Анатолем Котавым, сябрам Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, адказным за зьнешнюю палітыку і гандаль, былым супрацоўнікам кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Беларусі.
Ці прывядуць санкцыі да зрынаньня Лукашэнкі? Як інакш маглі б заходнія лідэры рэагаваць на сытуацыю ў Беларусі? Якой будзе рэакцыя Расеі на заходнія санкцыі адносна Беларусі?
Якія дэпутаты Палаты прадстаўнікоў трапілі пад санкцыі і чаму.
Найбольш у санкцыйным сьпісе ЭЗ, які прынялі 21 чэрвеня, беларускіх судзьдзяў. Глядзім, за што іх туды ўключылі.
У санкцыйных сьпісах ЭЗ адразу некалькі кіраўнікоў ВНУ. За што яны туды трапілі?
Філёзаф Вольга Шпарага расказвае пра сваю выдадзеную ў Нямеччыне ў выдавецтве Suhrkamp кнігу «Ў рэвалюцыі жаночае аблічча», у якой аналізуе мірныя пратэсты, параўноўвае Ціханоўскую зь люстэркам, у якое глядзіцца беларускае грамадзтва, тлумачыць, чаму Калесьнікава — адна з галоўных постацяў у кнізе.
Аляксандар Лукашэнка сваім указам пазбавіў дзяржаўных прэмій былую дырэктарку РНПЦ дзіцячай анкалёгіі Вольгу Алейнікаву і былога дырэктара РНПЦ анкалёгіі Алега Суконку.
У апублікаваным 21 чэрвеня сьпісе некалькі дзясяткаў прозьвішчаў. Расказваем пра гэтых людзей падрабязьней.
У санкцыйны сьпіс ЭЗ трапілі чатыры дзяржаўныя прапагандысты. Чым яны вядомыя.
Ад дыспэтчаркі «Водаканалу» да намесьніцы прэм’ер-міністра, кіраўніцы Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Савету Рэспублікі.
Пра гэта паведаміла маці журналіста, Людміла Івашына. За што ён быў пакараны, невядома.
Чаму партыя в.а. прэм'ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна пасьля паразы ў вайне і шматтысячных пратэстаў трыюмфальна перамагла на датэрміновых выбарах? Хто галасаваў за яе? Ці выведзе апазыцыя людзей на пратэст? Як на вынікі армянскіх выбараў адрэагуюць Масква і Баку? Ці стане Пашыньян дыктатарам?
Пра беларускія назвы птушак: чым розьняцца цяцера і цяцерка, ці зьвязаныя зязюля і накаўт, як па-расейску „вырай“.
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды?
Пакуль беларусам даступныя 4 авіякірункі — Турэччына, Эгіпет, ААЭ і Грузія. Магчымыя пералёты на некаторыя папулярныя курорты праз Стамбул, але гэта дорага і нязручна.
Тэлевядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор Дзяніс Дудзінскі, які летась выказаўся супраць гвалту сілавікоў, прайшоў праз турму на Акрэсьціна і нядаўна з прычыны перасьледу ўладаў быў вымушаны разам з жонкай Кацярынай Раецкай зьехаць ва Ўкраіну.
Адваката жанчыны, якая выселіла памочніцу пракурора з арандаванай кватэры, пазбавілі ліцэнзіі. Гэта высьветлілася пасьля перапынку на абед.
Курт Волкер падчас міжнароднай канфэрэнцыі GLOBSEC у Браціславе расказаў Радыё Свабода, як памянялася ўспрыняцьце Лукашэнкі за апошні год і якім мае быць пасланьне ЗША Пуціну пра Беларусь.
Беларускі вайсковы экспэрт Ягор Лебядок аналізуе, што адбываецца з тэрытарыяльнай абаронай, адказвае на пытаньне, каму Лукашэнка гатовы даць зброю, і тлумачыць, чаму сілавікі прапанавалі заводзіць крымінальныя справы на прызыўнікоў, якія зьехалі за мяжу.
Месяц таму 18 траўня затрымалі ўдаву заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлію Чарняўскую. Тады ж заблякавалі сайт Tut.by і затрымалі многіх супрацоўнікаў.
У Менск з Багдада чатыры разы на тыдзень прылятае вялікі авіялайнэр. Хто сустракае пасажыраў і што адбываецца з гэтымі людзьмі далей?
Прафэсар Робэрт ван Ворэн — стваральнік праекту «Самадапамога» — расказвае, як ініцыятыва дапамагае пацярпелым беларусам і адмыслоўцам-псыхолягам.
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў пра вынікі паездак у Чэхію і Нямеччыну і працу Офісу.
Кацярына Сныціна, экс-капітан баскетбольнай зборнай Беларусі, падпісантка ліста вольных спартоўцаў, пасьля завяршэньня сэзону ў турэцкай камандзе «Нэсібэ Айдын» вырашыла не вяртацца ў Беларусь і часова пераехала ў Вільню.
У аптэках узрос попыт на заспакаяльныя сродкі, лекары скардзяцца, што пацыенты патрабуюць рэцэпты на моцныя антыдэпрэсанты, а ў сацыяльных сетках абмяркоўваюцца дэпрэсіі і посттраўматычныя стрэсавыя разлады.
Кіраўніца праваабарончай арганізацыі «Зьвяно» Тацяна Гацура-Яворская заклікала беларусаў і грамадзян іншых краін уступаць у гэтую арганізацыю, бо, паводле прагнозу, улады зьбіраюцца яе закрыць. Тацяна расказвае, што адбываецца ў «Зьвяне».
Ці вызначаюць парадак дня заўтрашняй сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і РФ рашэньні ўчорашняга саміту NATO? Ці могуць Байдэн і Пуцін дамовіцца аб рамках, у якіх будзе адбывацца канфрантацыя? Наколькі імаверная амэрыкана-расейская ўгода наконт Беларусі?
Траўматоляг-артапэд Рустам Айзатулін разважае пра чорныя сьпісы дактароў, выцясьненьне спэцыялістаў з прафэсіі, надзвычайны бюракратызм сыстэмы аховы здароўя і эміграцыю выдатных спэцыялістаў.
Як сёлета зьмянілася стаўленьне беларусаў да пратэстаў? Каго цяпер беларусы хочуць бачыць прэзыдэнтам краіны? Як незадавальненьне палітыкай Крамля адбілася на стаўленьні да Расеі і Пуціна?
Псыхатэрапэўтка Натальля Скібская — пра мову цела ўдзельнікаў брыфінгу МЗС з удзелам палітвязьня Рамана Пратасевіча, пра тое, чаго хацелі і чаго дасягнулі ўлады, пра ахвяраў стакгольмскага сындрому і дапамогу закладнікам.
Загрузіць яшчэ