Журналіст Антон Сурапін з турмы КДБ даслаў бацькам ліст, які стаўся другім ад часу ягонага арышту.
Рыэлтару Сяргеею Башарымаву, таксама арыштаванаму КДБ у справе швэдзкага «плюшавага дэсанту», упершыню дазволілі спатканьне з маці.
Палітвязьні Аляксандар Францкевіч і Сяргей Каваленка выйшлі з ШЫЗА. "Ім трэба цалкам растаптаць чалавека — тады магчыма і так — яны выпусьцяць", лічыць Алена Каваленка.
Сем’і Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава не ўскладаюць вялікіх спадзяваньняў на прыезд у Беларусь прадстаўнікоў швэдзкай кампаніі Studio Total.
Праваабаронца Тацьцяна Равяка распавяла «Свабодзе» пра зьмест апошняга ліста, які яна атрымала днямі ад палітвязьня Алеся Бяляцкага.
Былы палітвязень Сяргей Скрабец распавёў «Свабодзе», як у яго не хацелі браць на пошце віншавальную тэлеграму для палітвязьня Міколы Статкевіча.
Палітвязень Васіль Парфянкоў чакае этапу ў сьледчым ізалятары № 1 па вуліцы Валадарскага ў Менску. Гэта звычайная практыка, пры якой асуджаныя чакаюць накіраваньня ў калёніі ад тыдня да двух.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі атрымаў чарговае спагнаньне ад адміністрацыі бабруйскай калёніі.
Алена Каваленка: «28 ліпеня — на наступны дзень пасьля нашага доўгатэрміновага спатканьня — Сяргея кінулі ў ШЫЗА».
Зьняволены лідар «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч азнаёміўся з новай крымінальнай справай супраць сябе — «за злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі».
Палітвязень Васіль Парфянкоў напісаў заяву, каб адбываць пакараньне ў Глыбокім (Віцебская вобласьць).
12 жніўня — дзень нараджэньня у палітвязьня, былога кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча.
Зьняволены праваабароца Алесь Бяляцкі ў лісьце да жонкі асэнсоўвае, што дала яму першая гадавіна зьняволеньня.
Сяргею Скрабцу вярнулі пакет з асобнікамі «Народнай волі» і «Белгазеты», якія ён даслаў Міколу Статкевічу. На капэрце штамп — «не положено».
8 жніўня старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў атрымаў паштоўку з падзякай ад Алеся Бяляцкага, які цяпер у Бабруйскай турме.
Былы палітвязень Андрэй Бандарэнка праз суд дамагаецца матэрыяльнай кампэнсацыі за 22 месяцы незаконнага зьняволеньня.
Бацькі Антона Сурапіна спадзяюцца на хуткае вызваленьне свайго сына Антона, а таксама Сяргея Башарымава, арыштаваных у справе «швэдзкіх мядзьведзікаў».
Маці вязьня Івацэвіцкай калёніі Эдуарда Лобава паведаміла, што атрыманы дазвол на перадачу сыну ў калёнію мэдычнай бандэролі.
Мікалай Статкевіч патрабуе ад турэмшчыкаў выкананьня нормаў харчаваньня вязьняў.
Мікалаю Дзядку пагражае працяг тэрміну зьняволеньня. На прашэньне аб памілаваньні Паўла Сырамалотава ўлады не рэагуюць. Адвакат наведаў хворага на пнэўманію Зьмітра Дашкевіча ў мэдсанчастцы.
Камісія магілёўскай турмы № 4 адмовілася зьмякчыць рэжым утрыманьня былому кандыдату на прэзыдэнта Міколу Статкевічу.
Сустаршыні аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу дазволены трохдзённы адпачынак, паведаміла прэс-служба БХД.
У 4-ай магілёўскай турме на прафіляктычны ўлік пастаўлены актывіст Яўген Васьковіч, паведаміў сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.
Чытач «Свабоды» Зьміцер даслаў на наш сайт ліст ад свайго сябра Мікалая Аўтуховіча.
Як лечаць Зьмітра Дашкевіча, ў якога турэмныя лекары знайшлі запаленьне лёгкіх?
27 ліпеня з ізалятара на Акрэсьціна пасьля адбыцьця 10 дзён арышту выйшла актывістка Кася Галіцкая.
Палітвязень Сяргей Каваленка напісаў прашэньне аб памілаваньні. Гэта пацьвердзіла яго жонка Алена.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка напісаў прашэньне аб памілаваньні пад ціскам адміністрацыі амаль месяц таму. Калі могуць вызваліць вязьня?
Праваабаронцы «Міжнароднай амністыі» і «Вясны» патрабуюць вызваленьня Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава, якіх трымаюць у сувязі са справай аб плюшавых мядзьведзіках. Працягваюць дзеяньні па юрыдычнай дапамозе вязьням «амэрыканкі» і прафэсійныя адвакаты.
Пра гэта паведаміла нявеста зняволенага лідэра "Маладога фронту" Наста Палажанка.
Былога палітвязьня Аляксандра Малчанава зьмясьцілі ў калёнію № 14, што ў пасёлку Навасады ў Барысаўскім раёне.
На пытаньне пра прашэньне аб памілаваньні бацька зьняволенага Аляксандар Каваленка адказаў, што сын напісаў толькі адзін радок: «Прашу вызваліць мяне».
«Я задаволеная, таму што ў турму не забралі. Я не хачу, каб сын сядзеў у турме. Ён і так шмат перажыў, увесь зьбіты, і яму трэба лячыцца».
Маці затрыманага журналіста Антона Сурапіна атрымала першы ліст ад сына са сьледчага ізалятара КДБ.
24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, устаноўленага судом.
Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук расказала «Свабодзе», што днямі быў атрыманы адказ з упраўленьня Дэпартамэнту пакараньняў па Магілёўскай вобласьці на скаргу, накіраваную ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі.
24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду.
24 ліпеня жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі Алена, ягоныя брат Віталь і бацька Аляксандар Васільевіч атрымалі ў Магілёўскай папраўчай калёніі № 19 спатканьне зь вязьнем. Сустрэцца са зьняволеным бацькам атрымалі магчымасьць і двое ягоных непаўналетніх дзяцей – сын Валянцін і дачка Віка.
«Сяргей Каваленка за сваю пасьлядоўную палітычную пазыцыю і ажыцьцяўленьне асноўных правоў на свабоду выказваньня трапіў у турму».
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) запатрабавала «неадкладна і без усялякіх умоваў» вызваліць кіраўніка міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Дашкевіча, а таксама іншых беларускіх палітвязьняў.
«Я ўсё вытрымаю ў любым выпадку і да канца прайду гэтыя выпрабаваньні».
Пра гэта паведаміла намесьнік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка, якая наведала Глыбоцкую калёнію, дзе утрымліваюць яе жаніха.
Актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка даслаў з Магілёўскай калёніі ліст, у якім паведаміў апошнія навіны пра сябе. У тым ліку, што яго пазбавілі працы.
Зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэньні Валянціны Аліневіч кандыдатам у дэпутаты.
Пра гэта паведаміла Марына Адамовіч, якая 20 ліпеня наведала Магілёўскую турму, дзе трымаюць яе мужа, палітыка Мікалая Статкевіча.
Палажанка: «Зьміцер ня будзе нават рабіць выгляд, што ён успрымае гэты судовы працэс. Усё гэта ён называе цыркам і не зьбіраецца ў гэтым працэсе ўдзельнічаць».
20 ліпеня палітвязьню Зьмітру Дашкевічу спаўняецца 31 год. Амаль тры гады зь іх Зьміцер правёў у вязьніцы. Больш за паўгода — у карцэры.
Спэцдакладчыку ААН па катаваньнях накіраваныя скаргі з просьбай расьсьледаваць факты бесчалавечнага абыходжаньня з палітвязьнямі Мікалаем Статкевічам і Дзьмітрыем Дашкевічам.
«Зараз яго ўжо прыцягваюць да адказнасьці за тое, што ён быццам бы дрэнна прыбірае ў сваёй камэры».
Загрузіць яшчэ