Эдуард ужо некалькі месяцаў скардзіцца на зубныя болі, яму рэкамэндавана лячэньне, але патрэбную дапамогу ў калёніі ніяк не аказваюць. Марына Лобава распавяла пра званок сына.
«Званіў, сказаў, што далі дазвол на мэдычную бандэроль з вітамінамі. Падпісалі яму. Я адправіла, але яшчэ не факт, што да яго дойдзе, бо гэтак ужо было. У турме бывае рознае. Мінулым разам я адпраўляла, але вярнулі назад, потым зноў адпраўляла. Таму асабліва не радуюся. Ну і зубы засталіся не заплямбаваныя, ужо колькі месяцаў гэта цягнецца».
Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў быў асуджаны разам са Зьмітром Дашкевічам паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Інцыдэнт адбыўся за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. У судзе актывісты заявілі пра правакацыю спэцслужбаў. Эдуард Лобаў атрымаў 4 гады зьняволеньня, Зьміцер Дашкевіч — 2 гады. Зараз Дашкевіча ўтрымліваюць ў Глыбоцкай калёніі і яму пагражае падаўжэньне тэрміну на 1 год нібыта за непадпарадкаваньне адміністрацыі.