2 ліпеня ў «хіміка» Паўла Севярынца — выходны дзень. Павал кажа, што адпрацаваў яго ў суботу. Напярэдадні жніва ў гаспадарцы, дзе Севярынец працуе на складзе запчастак, працы ўсё болей, але на 3 ліпеня ўсім далі выходны. На заўтрашні дзень «хімік» Севярынец заплянаваў сустрэчу з сябрамі, з якімі сядзеў разам у «амэрыканцы».