Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі папрасіў дапамогі для Ўкраіны на шляху да міру і «сьвятла» расейскаму народу


Папа Рымскі Францішак падчас імшы на пляцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, 9 красавіка 2023
Папа Рымскі Францішак падчас імшы на пляцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, 9 красавіка 2023

Зь велікодным пасланьнем і дабраславеньнем Urbi et Orbi зьвярнуўся папа Францішак, які 9 красавіка ўзначаліў велікодную імшу на пляцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. У сваёй казані, зьвяртаючыся да Бога, пантыфік узгадаў украінскі і расейскі народы.

«Дапамажы любаму ўкраінскаму народу на шляху да міру і пралі велікоднае сьвятло на расейскі народ. Суцеш параненых і тых, хто страціў на вайне сваіх блізкіх, а таксама паклапаціся, каб палонныя вярнуліся цэлымі і здаровымі да сваіх сем’яў. Адкрый сэрцы ўсёй міжнароднай супольнасьці, каб прыкласьці намаганьні, каб пакласьці канец гэтай вайне і ўсім канфліктам, якія паліваюць сьвет крывёю», — сказаў папа.

Папа Францішак таксама заклікаў расейцаў імкнуцца даведацца праўду пра вайну ва Ўкраіне.

З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну папа Францішак амаль ва ўсіх сваіх публічных выступах згадваў Украіну і ўсё часьцей крытыкаваў Маскву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG