Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усяленскі патрыярх наведае Літву і сустрэнецца з праваслаўнымі, якія выйшлі з падпарадкаваньня Маскоўскаму патрыярхату


Кіраўнік Сусьветнага патрыярхату Варфаламей
Кіраўнік Сусьветнага патрыярхату Варфаламей

На наступным тыдні, 20–22 сакавіка, Літву наведае Ўсяленскі патрыярх Варфаламей, паведамляе супольнасьць «Хрысьціянская візія».

Паведамляецца, што ён сустрэнецца з клірыкамі, адноўленымі ў сане і прынятымі пад царкоўнае кіраўніцтва Сусьветнага патрыярхату, а таксама зь дзяржаўнымі ўладамі, кіраўніцтвам Рымска-каталіцкай царквы, а таксама з праваслаўнымі вернікамі, якія выйшлі з падпарадкаваньня Маскоўскаму патрыярхату.

Шэраг праваслаўных вернікаў і грамадаў Літвы зьвярнуліся ў Сусьветны патрыярхат пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну з просьбай стварыць у Літве структуры Сусьветнага патрыярхату, бо зь меркаваньняў сумленьня для іх немагчыма далей знаходзіцца ў падпарадкаваньні Маскоўскаму патрыярхату, які падтрымаў агрэсію.

Праваслаўная царква — адна зь дзевяці традыцыйных рэлігійных супольнасьцяў у Літве. Яна адносіцца да Маскоўскага патрыярхату. На чале яе стаіць мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій. 17 сакавіка ён выпусьціў зварот, у якім рашуча асудзіў вайну ва Ўкраіне. Аднак празь месяц Інакенцій адхіліў ад пасады сьвятароў, якія адкрыта асудзілі вайну Расеі супраць Украіны, а пазьней абвінаваціў іх у расколе з мэтай «пераходу ў юрысдыкцыю Канстантынопальскага патрыярхату». Падставай для гэтага стаў учынак віленскіх сьвятароў Гінтараса Сунгайлы і Віталіса Даўпараса, якія адмовіліся памінаць на службе маскоўскага патрыярха Кірыла, бо той падтрымлівае вайну ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG