Як адзначалі падчас абмеркаваньня нязгодныя з прапановай пантыфіка, зьмяненьне пазыцыі па геях і разьведзеных будзе азначаць, што царква прымае іх лад жыцьця.
Тадэвуш Кандрусевіч: «Папа сказаў, што ў сваіх думках ён заўсёды памятае аб Беларусі і моліцца за яе»
26 верасьня на пазачарговым пасяджэньні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі быў разгледжаны і прыняты тэкст статуту Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Тэалягічная акадэмія імя сьвятога Яна Паўла ІІ» Рыма-каталіцкага касьцёлу ў Рэспубліцы Беларусь.
У Беларусі будзе выпушчана паштоўка з выявай кардынала Казімера Свёнтка, які тры гады не дажыў да свайго стогадовага юбілею.
20 гадоў споўнілася адноўленай грэка-каталіцкай парафіі сьвятога Язафата Кунцэвіча.
У двары аршанскага паўразбуранага помніка архітэктуры — корпуса базыльянскага кляштару — узводзяць новы драўляны будынак. А вось да аднаўленьня даху, які абваліўся ў 2004 годзе, рукі ва ўласьнікаў не даходзяць.
Афіцыйная статыстыка сьведчыць, што ў 2012 годзе ў Беларусі былі афіцыйна зарэгістраваныя 3 тысячы 210 рэлігійных аб’яднаньняў. Як беларускія рэлігійныя суполкі ставяцца да расейска-ўкраінскай вайны?
«На беларускіх землях было праваслаўе, калі Масквы яшчэ не было як такой».
8 верасьня магілёўскія грэка-католікі адзначаюць сваё парафіяльнае сьвята — Іконы Маці Божай Бялыніцкай.
Урачыстасьць фармальна перанесьлі на 11 верасьня, але ў актывістаў ёсьць сур'ёзныя сумневы, ці гэта ўвогуле адбудзецца.
Ці ёсьць беларусам у каго прасіць прабачэньня, ці нават каяцца? Наколькі ўвогуле важнае ў сучасным сьвеце пакаяньне? У студыі Радыё Свабода абмяркоўваюць Сяргей Абламейка і Сяргей Дубавец. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
Слухайце Жывую Свабоду ў 20.00
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч 6-7 верасьня наведае Львоў на запрашэньне мітрапаліта Львоўскага, арцыбіскупа Мечыслава Макшыцкага.
У Друі прайшлі ўрачыстасьці ў гонар 100-годзьдзя ўніяцкага біскупа Чэслава Сіповіча.
У сямейным храме ў гонар прападобнага Хвеадора Астроскага пры доме «Кінанія» Брацтва Віленскіх пакутнікаў, які знаходзіцца пад Менскам, упершыню было зьдзейсьнена цалкам на беларускай мове праваслаўнае богаслужэньне архірэйскім чынам.
Мітрапалітам Кіеўскім, прадстаяцелем Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату абраны мітрапаліт Ануфрый.
Заяву ў праваахоўныя органы пра выяўленьне ў продажы патэнцыйна экстрэмісцкага выданьня можа напісаць любы грамадзянін.
Калі і можна казаць пра прыгажосьць угасаньня, дык гэта пра мястэчка Лявонпаль.
Радыё Свабода патэлефанавала протаярэю Георгію Латушку зь Сьвята-Петра-Паўлаўскага сабору, каб атрымаць тлумачэньні, чаму іхная кнігарня прадае такія кнігі.
Фота апублікавала Натальля Васілевіч у сваім фэйсбуку. Свабода зьвярнулася па камэнтары ў эпархію. Адказу пакуль няма.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Рускай праваслаўнай царкве назвалі расейскія санкцыі адэкватным і абгрунтаваным крокам і прапанавалі новыя сфэры, дзе іх можна прымяніць.
Спачатку я хацеў назваць гэты тэкст «Плач над брамай менскага кляштару бэрнардынаў», але таварыш сказаў, што так непрадукцыйна. Трэба пісаць станоўча, пазытыўна, каб даваць людзям надзею.
Ці прыжыўся сярод местачкоўцаў Крайску помнік самаму, напэўна, спрэчнаму расейскаму сьвятому?
У панядзелак Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу пра стан рэлігійнай свабоды ў сьвеце. Прапануем вам агляд разьдзелу, прысьвечанага Беларусі.
У інтэрвію італьянскай газэце La Repubblica пантыфік таксама паабяцаў заняцца праблемай зароку бясшлюбнасьці каталіцкіх сьвятароў
Дваццатую па ліку пілігрымку ладзяць сьвятары і вернікі грэка-каталікі, якія штогод выпраўляюцца зь Віцебску ў Полацак.
Ці магчымы ва Ўкраіне беларускі сцэнар, калі кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы зацьвярджае Сынод Рускай праваслаўнай царквы і патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі?
Верніка-каталіка Аляксея Шчадрова, які стварыў прытулак для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, за што і перасьледаваўся мясцовымі ўладамі, запрасілі ў Ватыкан.
Ад Чырвонага касьцёла ў Менску 2 ліпеня выправілася роварная пілігрымка ў Будслаў.