Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўная богаслужба архірэйскім чынам — упершыню па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У сямейным храме ў гонар прападобнага Хвеадора Астроскага пры доме «Кінанія» Брацтва Віленскіх пакутнікаў, які знаходзіцца пад Менскам, упершыню было зьдзейсьнена цалкам на беларускай мове праваслаўнае богаслужэньне архірэйскім чынам. Пра гэта агенцтву Белта паведамілі ў Беларускім экзархаце.

Архірэйскае набажэнства у Бізантыйскім абрадзе — гэта набажэнства, якое зьдзяйсьняецца архірэем (асобай у біскупскім сане).

«Набажэнства ўзначаліў вікарый Менскай эпархіі біскуп Барысаўскі Веніямін. Архірэю саслужылі клірыкі Пётра-Паўлаўскага храму гораду Менска протаіерэй Віталь Харытановіч і іерэй Юрый Залоска» — распавялі ў БПЦ.

Таксама ў экзархаце нагадалі, што вялебны Хвеадор, князь Астроскі, глыбока шануецца ва Ўкраіне, асабліва на Ровеншчыне. Менавіта таму за літургіяй у дзень яго памяці былі ўзьнесеныя малітвы аб мірным вырашэньні ўкраінскага канфлікту. "Асаблівую атмасфэру яднаньня з братэрскім украінскім народам стварыў выступ фальклёрнага ансамбля "Калыханка"з пасёлку Міханавічы Менскага раёну, у выкананьні якога прагучалі канты з рэпэртуару хору браціі Пачаеўскага манастыра на ўкраінскай мове" — паведамілі ў БПЦ.

На богаслужэньні са сьвятарамі Беларускай праваслаўнай царквы маліліся таксама прадстаўнікі Польскай праваслаўнай царквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG