Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Візыт прымеркаваны да ўрачыстасьцяў у гонар блажэннага Якуба Стрэпы — апекуна Львоўскай архідыяцэзіі і XIII Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі.
6 верасьня арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліць працэсію з рэліквіямі блажэннага Якуба Стрэпы праз цэнтар Львова да катэдры Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, дзе ўзначаліць імшу. Беларускі герарх выступіць перад сьвятарамі і манахамі Львоўскай архідыяцэзіі, а таксама перад моладзьдзю.
7 верасьня мітрапаліт узначаліць імшу для моладзі ў львоўскім катэдральным саборы, а пасьля абеду прачытае лекцыю навучэнцам Львоўскай сэмінарыі.