На 130-годзьдзе выбітнага беларускага мовазнаўцы, грамадзкага і палітычнага лідэра Браніслава Тарашкевіча нагадаем, што ён аўтар першай агульнапрызнанай граматыкі беларускае літаратурнае мовы і яе правапісу (тарашкевіцы). Гэты нескладаны тэст — пра тарашкевіцу і крыху пра самога Тарашкевіча.
Ці шмат вы ведаеце пра тое, што сёлета адбывалася ў Беларусі і вакол яе? Паспрабуйце адказаць на 7 пытаньняў.
27 кастрычніка – дзень памяці Вітаўта Вялікага, князя ВКЛ, які пераўтварыў княства ў адну з наймагутнейшых дзяржаваў тагачаснай Эўропы. А што вы ведаеце пра князя Вітаўта?
Сёньня дзень памяці Тадэвуша Касьцюшкі. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі і Амэрыкі быў змагаром за незалежнасьць ЗША. Ён быў таленавітым вайскоўцам і ня менш цікавай асобай. Што вы ведаеце пра нашага генэрала?
19 верасьня 1991 году бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Праверце свае веды пра гэтую гістарычную падзею
Праверце свае веды пра Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце, прынятую 27 ліпеня 1990 году
20 траўня — дзень, калі Беларуская Свабода пачала сваю працу. Гэты тэст прысьвечаны гісторыі нашага Радыё.
Ці зможаце вы адказаць на пытаньні пра сьвяточны дзень, які прыпадае на аўторак праз тыдзень пасьля Вялікадня? Праверце сябе.
У сьвеце больш за 200 краінаў, і толькі кожная трэцяя можа называцца касьмічнай. Беларусь у тым ліку. Да Дня касманаўтыкі Свабода падрыхтавала тэст пра сувязь Беларусі і космасу. Яна ня толькі ў паводзінах уладаў, але і ў навуцы. Менавіта пра гэта 10 пытаньняў.
Праверце свае веды пра выбітных і знакамітых жанчын Беларусі.
Ці шмат вы ведаеце яркіх беларускіх песень пра каханьне і расстаньне? Ці здолееце пазнаць песьню з адной цытаты? Ці ведаеце вы іх аўтараў? Усе гэтыя песьні можна пачуць па спасылках на апошняй старонцы гэтага тэсту.
27 студзеня — дзень вызваленьня канцлягера Аўшвіц — адзначаецца як Дзень памяці ахвяраў Галакосту. Ці шмат вы ведаеце пра гісторыю яўрэяў у Беларусі, Галакост і Менскае гета? Адкажыце на пытаньні тэсту.
20 студзеня адбылася інаўгурацыя 46-га прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна. Ці шмат вы ведаеце пра новага лідэра самай багатай і ўплывовай краіны сьвету? Праверце сябе.
2020 год быў няпросты для Беларусі і для ўсяго сьвету. Магчыма, 2021 будзе крыху лепшы. Ці шмат вы ведаеце пра тое, чаго чакаюць ад гэтага году? Праверце сябе.
Інтэрактыўная ялінка скажа, што чакае вас у 2021-м.
Сёньня спаўняецца 90 гадоў аднаму з самых папулярных беларускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя Ўладзімеру Караткевічу. Прапануем вам галерэю ягоных герояў — паспрабуйце пазнаць, хто зь іх прыйшоў зь якой кнігі.
Правер свае веды и выйграй энцыкляпэдыю «Імёны Свабоды» Уладзімера Арлова. 366 герояў, больш за 800 старонак. Адкажы правільна на 10 пытаньняў – атрымай самую вялікую кнігу «Бібліятэкі Свабоды» з аўтографам аўтара.
Праверце, што вы ведаеце пра грамадзкае жыцьцё Беларусі больш за 100 гадоў таму і настроі сярод беларусаў.
Што вы ведаеце пра пратэсты на постсавецкай прасторы?
На прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе ў Беларусі ў Аляксандра Лукашэнкі зьявіўся моцны супернік, які зьбірае шматтысячныя мітынгі. І гэты супернік — жанчына. Пры гэтым сам Лукашэнка вядомы сваімі сэксісцкімі выказваньнямі. Ці ведаеце вы, што Аляксандар Лукашэнка гаварыў пра жанчын?
Сёлета ў Беларусі чакаецца «небывалы ўраджай у сельскай гаспадарцы». Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на эканамічнай нарадзе.
4 ліпеня Злучаныя Штаты сьвяткуюць Дзень незалежнасьці. Ці шмат вы ведаеце пра гэтае сьвята і падзеі, якія прывялі да яго? Праверце сябе.
Афіцыйна гэты дзень называецца «Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаваньняў» і скіраваны на поўнае выкараненьне катаваньняў і забесьпячэньне эфэктыўнасьці «Канвэнцыі супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных відаў абыходжаньня і пакараньня, якія прыніжаюць чалавечую годнасьць».
Ці ведаеце вы, каму з магчымых кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі належаць гэтыя цытаты? Праверце сябе.
31 траўня штогод адзначаецца Ўсясьветны дзень без тытуню. Праверце, ці ўсё вы ведаеце пра курэньне і яго небясьпекі.
Ці добра вы ведаеце гісторыю прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Паспрабуйце адказаць на 10 пытаньняў.
У трэці чацьвер траўня ў сьвеце адзначаецца Ўсясьветны дзень вышыванкі. Праверце сябе: што вы ведаеце пра гэты нацыянальны строй і сьвята?
Ці зможаце вы назваць аўтараў гэтых твораў мастацтва з розных музэяў сьвету?
9 траўня 1950 міністар замежных справаў Францыі Робэр Шуман ад імя ўраду сваёй краіны прадставіў Дэклярацыю, якая потым лягла ў падмурак стварэньня той аб’яднанай Эўропы, якая існуе сёньня. Прапануем вам праверыць, наколькі добра вы ведаеце гісторыю Эўразьвязу і ягоных арганізацый.
9 траўня ў Менску праходзіць вайсковы парад, нягледзячы на пандэмію каранавірусу. А ці вы ведаеце гісторыю вайсковых парадаў у Беларусі? Прайдзіце тэст Свабоды.
На тэме Другой усясьветнай вайны выхаванае ўжо каторае пакаленьне беларусаў. Школа, літаратура, кіно, афіцыйная рыторыка і вонкавая атрыбутыка: здаецца, ужо мала ёсьць рэчаў, якіх пра вайну нам не расказвалі. Праверце свае веды пра гэтую вайну: паспрабуйце адказаць на 11 пытаньняў.
Малавядомая аварыя на 1-м рэактары, трансуранавыя элемэнты і эгіпецкія піраміды, злачыннае маўчаньне і беларуская АЭС. Праверце, ці зможаце Вы адказаць на сем пытаньняў пра найбуйнейшую аварыю ў гісторыі атамнай энэргетыкі і яе наступствы для Беларусі.
Год таму прэзыдэнтам Украіны быў абраны актор Уладзімір Зяленскі. Прапануем вам адказаць на некалькі пытаньняў пра тое, што ён зрабіў за год на гэтай пасадзе.
15 красавіка выйшаў у сьвет новы альбом Лявона Вольскага «Амэрыка». І сольна, і з рознымі гуртамі — ад Мроі і NRM да Крамбамбулі і Zet — Вольскі зрабіў мноства запісаў. Праверце, ці зможаце вы працягнуць радкі з 10 песьняў Лявона.
Пра каранавірус існуе шмат мітаў і памылковых уяўленьняў. Для барацьбы з пашырэньнем інфэкцыі важна ведаць факты. Прайдзіце наш тэст, каб пабачыць, наколькі вы ўзброеныя ў вайне супраць гэтага нябачнага ворага.
Далёка ня ўсе чытачы даходзяць да апошняга сказу ў кнізе. Таму гэты тэст – для самых зацятых прыхільнікаў беларускага прыгожага пісьменства. Паспрабуйце дапасаваць фінал твору, які мы прыводзім, да канкрэтнага аўтара і загалоўка. Даем тры варыянты адказу — толькі адзін зь іх правільны.
Ужо больш чым у 40 краінах сьвету зафіксавалі выпадкі хваробы ад новага каранавірусу SARS-CoV-2 («уханьскага каранавірусу»). 28 лютага паведамілі пра першы выпадак у Беларусі. Ці шмат вы ведаеце пра вірусы і пра гісторыю чалавечага змаганьня зь імі? Праверце сябе.
Люты-2020 — больш як 2,23 рубля за даляр. А калі даляр быў па пяцьсот рублёў?
Ці шмат вы ведаеце пра жыцьцё і творчасьць Джорджа Орўэла, аўтара раману «1984»? Праверце сябе.
Прэм’ер-міністар Латвіі наведаў Менск і пацьвердзіў магчымасьць паставак нафты ў Беларусь праз латвійскія парты. Ці шмат вы ведаеце пра краіну-суседку? Праверце сябе.
Інфляцыя 4,7% за 2019 год — гэта добра ці кепска ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Вунь у Вэнэсуэле зноў дзясяткі тысяч адсоткаў, а што ў іншых?
Іран апошнімі днямі ў цэнтры міжнароднай увагі, бо напружаньне ў амэрыканска-іранскіх адносінах пагражае поўнамаштабным канфліктам. Ці шмат вы ведаеце пра гэтую краіну Блізкага Ўсходу?
Шмат рэчаў, да якіх мы пасьпелі прызвычаіцца, папросту не існавалі да 2000 году. Ці зможаце вы адрозьніць тое, што зьявілася за апошнія два дзесяцігодзьдзі, ад ранейшых вынаходніцтваў, праектаў і людзей?
Мы вырашылі падвесьці вынікі 2010-х гадоў тэстам пра беларускія навіны. Наколькі добра вы памятаеце падзеі мінулага дзесяцігодзьдзя? Праверце сябе.
Націсьні на сьвяточны шарык і ўведай свой прагноз на 2020 год
Свабода сабрала цікавыя лічбы пра жыцьцё ў Беларусі, Польшчы, Украіне і Расеі. Паспрабуйце адгадаць, пра якую краіну ідзецца.
Вайна, вайна ніколі не мяняецца. Ці ўсё зьмянілася, і цяпер ідуць войны, пра якія вы і ня чулі?
Ходзім вуліцай Куйбышава, азіраемся на помнік Калініну, спускаемся ў мэтро «Фрунзенская»... Хто ўсе гэтыя людзі, са сьветам якіх мы так і не разьвіталіся?
30 гадоў таму ў Чэхаславаччыне пачаліся шматдзённыя пратэсты, пасьля якіх камуністычнае кіраўніцтва сышло ў адстаўку. Паспрабуйце адказаць на сем пытаньняў пра тыя падзеі, якія ў чэхаў атрымалі назву «Аксамітная рэвалюцыя».
24-25 кастрычніка Лукашэнка правядзе ў Казахстане. Што вы ведаеце пра гэтую краіну? паспрабуйце свае сілы ў нашай віктарыне.
Загрузіць яшчэ