Усе нашыя гарады спрадвеку мелі беларускія назвы. Але ня ўсе яны цяпер „афіцыйныя“, некаторыя загучалі па-чужому, як правіла, з волі чужой улады. Пра назвы гарадоў „з памылкамі“ — кароткі нескладаны тэст.
Ад бéрасту, гэта вяз (ульм), расьце на поўдні Беларусі. А бéрасьце — яго зарасьнікі. Па-польску ад назвы таго ж дрэва ўтвараецца Brześć (Бжэсьць). Зь яго расейскія акупанты ў канцы XVIII ст. зрабілі зусім штучную форму — „Брест“.
Наадварот. Гэта расейскія акупанты ў канцы XVIII ст., не разьбіраючыся, з польскай назвы Brześć (Бжэсьць) зрабілі зусім штучную форму — „Брест“. Спрадвечная і народная назва Бéрасьце літаральна азначае зарасьнікі бéрасту, вязу, які расьце на поўдні Беларусі.
Не, гэта „народная“ этымалёгія, фанэтычна немагчымая. Назва ад бéрасту, гэта вяз (ульм), расьце на поўдні Беларусі. А бéрасьце — яго зарасьнікі. Па-польску ад назвы таго ж дрэва ўтвараецца Brześć (Бжэсьць). Зь яго расейскія акупанты ў канцы XVIII ст. зрабілі зусім штучную форму — „Брест“.
Наадварот. Cпрадвечная беларуская назва Гóрадня (Гóрадзен, Гóрадна), што азначае абгароджаную (умацаваную) мясьціну — „горад“, была выціснутая з памяці многіх. Яе замяніла польская, якую і перапісалі расейскія ўлады ў выглядзе „Гродно“.
Не. Гэтаксама як і Гомель не ад воклічу плытагонаў „Го! Мель!“ Гóрадня — абгароджаная (умацаваная) мясьціна, „горад“. У даўніну назва пісалася Городьнь, Городенъ, Городно, Горадня. А Grodno — спольшчаная назва, якую і перапісалі расейскія ўлады ў выглядзе „Гродно“.
Гóрадня — абгароджаная (умацаваная) мясьціна, „горад“. У старабеларускіх тэкстах назва пішацца Городьнь, Городенъ, Городно, Горадня. А Grodno — спольшчаная назва, якую і перапісалі расейскія ўлады ў выглядзе „Гродно“.
Не. Груд (узгорак) тут ні да чога. Навáградак. Гістарычная назва, ад „новы“ + „гарадок“ = Нава́гарадак. Зь цягам часу адно „а“ выпала. Па-польску Nowogródek, ад яго у расейскім афіцыйным стандарце і зьявіўся „Новогрудок“.
Не. Навáградак. Гістарычная назва, ад „новы“ + „гарадок“ = Нава́гарадак. Зь цягам часу адно „а“ выпала. Па-польску Nowogródek, ад яго у расейскім афіцыйным стандарце і зьявіўся „Новогрудок“.
Навáградак. Гістарычная назва, ад „новы“ + „гарадок“ = Нава́гарадак. Зь цягам часу адно „а“ выпала. Па-польску Nowogródek, ад яго у расейскім афіцыйным стандарце і зьявіўся „Новогрудок“.
Не зусім. Хоць першая гістарычная назва гучала блізка: Нава́гарадак (ад „новы“ + „гарадок“). Зь цягам часу адно „а“ выпала: Навáградак. Па-польску Nowogródek, ад яго у расейскім афіцыйным стандарце і зьявіўся „Новогрудок“.
Волат Мéнеск і яго млын на Пярэсьпе вартыя помніка. Але назва гораду ад рэчкі Менкі. Гэта або Менка ля музэю народнай архітэктуры ў Строчыцы, або левы рукаў Нямігі. Корань балцкі, menkas па-літоўску ‘слабы, неглыбокі’. Афіцыйна горад заставаўся Менскам да 29 ліпеня 1939 году. Памянялі на польска-расейскую форму „Минск“.
Наадварот. Сьвядома памянялі спрадвечную беларускую назву Менск на польска-расейскі варыянт Мінск або прышлыя, або нашыя, але бяспамятныя. Назва гораду ад рэчкі Менкі. Гэта або Менка ля музэю народнай архітэктуры ў Строчыцы, або левы рукаў Нямігі. Корань балцкі, menkas па-літоўску ‘слабы, неглыбокі’. Афіцыйна горад заставаўся Менскам да 29 ліпеня 1939 году.
Не, гэта „народная“, наіўная этымалёгія. Таварамі мяняліся ўсюды, а назвы паселішчаў паходзяць ад нечага адметнага. Назва гораду ад рэчкі Менкі. Гэта або Менка ля музэю народнай архітэктуры ў Строчыцы, або левы рукаў Нямігі. Корань балцкі, menkas па-літоўску ‘слабы, неглыбокі’. Афіцыйна горад заставаўся Менскам да 29 ліпеня 1939 году. Памянялі на польска-расейскую форму „Минск“.
Так, ад Менкі, рэчкі, на якой горад узьнік. Або гэта Менка ля музэю народнай архітэктуры ў Строчыцы, або левы рукаў Нямігі. Корань балцкі, menkas па-літоўску ‘слабы, неглыбокі’. Афіцыйна горад заставаўся Менскам да 29 ліпеня 1939 году. Памянялі на польска-расейскую форму „Минск“.
Так. Натуральная беларуская назва — Мёры (у 1514 годзе гэта маёнтак Мярэя на возеры Мёры). Старажытны балцкі корань азначае водную прастору. І на польскамоўных мапах ХVІІ–ХVІІІ ст. назва Mіоrу перадавала такое вымаўленьне. Прышлыя расейскія чыноўнікі паўтарылі польскае напісаньне літара за літарай, адсюль Миоры.
Такой назвы беларускі правапіс не дапускае. Правільная і нарматыўная назва —Мёры (у 1514 годзе гэта маёнтак Мярэя на возеры Мёры). Старажытны корань азначае водную прастору. І на польскамоўных мапах ХVІІ–ХVІІІ ст. назва Mіоrу перадавала такое вымаўленьне. Прышлыя расейскія чыноўнікі паўтарылі польскае напісаньне літара за літарай, адсюль Миоры. З расейскага напісаньня паходзяць штучныя „Міёры“.
Правільная і афіцыйна прынятая беларуская назва — Мёры (у 1514 годзе гэта маёнтак Мярэя на возеры Мёры). Старажытны балцкі корань азначае водную прастору. І на польскамоўных мапах ХVІІ–ХVІІІ ст. назва Mіоrу перадавала такое вымаўленьне. Прышлыя расейскія чыноўнікі паўтарылі польскае напісаньне літара за літарай, адсюль Миоры. З расейскага напісаньня і паходзяць штучныя „Міёры“.
Не, Бярэ́зіна — гэта рака, на якой горад Бярэ́зань. Назва і народная, і афіцыйная ў міжваенны час (да пачатку русыфікацыі). А ў расейскай —„Березинó“, адкуль і паходзіць цяперашняя афіцыйная (і ненатуральная) беларуская форма.
Не, гэтая форма не народная, а цяперашняя афіцыйная (і ненатуральная), паходзіць ад расейскай „Березинó“. А назва Бярэ́зань — і народная, і афіцыйная ў міжваенны час (да пачатку русыфікацыі). Бярэ́зіна — рака, на якой горад стаіць.
Не, bérézina! — францускае моцнае слова, азначае ‘капец, гамон’, рэха паразы Напалеона ля Бярэ́зіны. На гэтай рацэ горад Бярэ́зань — назва і народная, і афіцыйная ў міжваенны час (да пачатку русыфікацыі). У расейскай —„Березинó“, адкуль цяперашняя афіцыйная (і ненатуральная) беларуская форма.
Так, народная назва — Бярэ́зань. Назва і народная, і афіцыйная ў міжваенны час (да пачатку русыфікацыі). А Бярэ́зіна — рака, на якой горад стаіць. У расейскай —„Березинó“, адкуль і паходзіць цяперашняя афіцыйная (і ненатуральная) беларуская форма.