Сустракайма ягадны сэзон — правільна называйма ягады!

Сустракайма ягадны сэзон — правільна называйма ягады!

Ягады — і садовыя, і лясныя — аздабляюць беларускае лета. Іх любім мы, любілі вырошчваць і зьбіраць нашыя продкі. А ці ведаеце вы беларускія назвы беларускіх ягадаў? Ня надта складаны, але і ня самы просты тэст, які стымулюе ягадны апэтыт!

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Правільны адказ — клубнíцы. Тое самае, што трускáўкі, трускáлкі — у розных гаворках так завуцца самыя папулярныя салодкія ягады. Сунíцы — лясныя ягады, блізкія да садовых клубніцаў. https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/truskauki-klubnicy/30027506.html

Не, шыпшы́на — дзікая ружа (па-расейску „шиповник“). Правільны адказ — клубнíцы. Тое самае, што трускáўкі, трускáлкі — у розных гаворках так завуцца самыя папулярныя салодкія ягады. https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/truskauki-klubnicy/30027506.html

Так. Трускáўкі, трускáлкі, клубнíцы — у розных гаворках так завуцца самыя папулярныя салодкія ягады. Культурныя родзічы лясных сунíцаў. https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/truskauki-klubnicy/30027506.html

Хоць бываюць дурніцы і дурні, якія сапраўды ня ягадкі, але тут — пра ягады. Дурнíцы і буякí — сынонімы. Растуць у балоцістых мясьцінах побач з багуном, ад паху якога баліць галава. Адсюль і назвы гэтых карысных ягадаў. Па-расейску „голубика“.

Так, гэта дзьве назвы тых самых карысных ягадаў. Растуць у балоцістых мясьцінах побач з багуном, ад паху якога баліць галава. Адсюль і назвы. Па-расейску „голубика“.

Не. Дурнíцы і буякí — сынонімы. Растуць у балоцістых мясьцінах побач з багуном, ад паху якога баліць галава. Адсюль і назвы гэтых карысных ягадаў. Па-расейску „голубика“.

Слушны адказ — журавíны. Птушка журавель таго ж кораня, бо водзіцца на тых самых балотных імшарах. Журавіны карысныя і вітамінныя. „Ах ты мая журавіначка!“ — выраз захапленьня і замілаваньня. А дзюбка — у птушкі, па-расейску „клювик“.

Не, гэта паўночныя ягады, у Беларусі эндэмічна растуць толькі на знакамітым балоце Ельні. Правільны адказ — журавíны. Птушка журавель таго ж кораня, бо водзіцца на тых самых балотных імшарах. Журавіны карысныя і вітамінныя. „Ах ты мая журавіначка!“ — выраз захапленьня і замілаваньня.

Журавíны, вядома. Птушка журавель таго ж кораня, бо водзіцца на тых самых балотных імшарах. Журавіны карысныя і вітамінныя. „Ах ты мая журавіначка!“ — выраз захапленьня і замілаваньня.

Не, калакалýша — зусім іншае, гэта дыялектная назва чаромхі. Правільны адказ — смарода. Так у беларускай народнай мове. Рас. „красная смородина“ па-беларуску проста парэчкі.

А вось і не. Парэчкі ў беларускай народнай мове — тое, што па-расейску „красная смородина“. А чорныя ягады — смарода.

Сапраўды, смарода. Так або падобна ў беларускай народнай мове. Рас. „красная смородина“ па-беларуску проста парэчкі. А калакалýша — зусім іншае, гэта дыялектная назва чаромхі.

Так, аґрэ́ст. Адна зь нямногіх назваў ягад у форме адзіночнага ліку. Яшчэ старабеларускае слова. Ад італ. agresto — ‘кіслае віно зь недасьпелага вінаграду’. Бружмéль — іншыя ягада і куст, па-расейску „жимолость“.

Не, бружмéль — іншыя ягада і куст, па-расейску „жимолость“. Правільны адказ — аґрэ́ст. Адна зь нямногіх назваў ягад у форме адзіночнага ліку. Яшчэ старабеларускае слова. Ад італ. agresto — ‘кіслае віно зь недасьпелага вінаграду’.

Не, крыжачок — танец (невядома, ад рухаў качкі-крыжанкі ці рыцараў-крыжакоў) і папулярнае ў савецкі час „чарніла“. Правільны адказ — аґрэ́ст. Адна зь нямногіх назваў ягад у форме адзіночнага ліку. Яшчэ старабеларускае слова. Ад італ. agresto — ‘кіслае віно зь недасьпелага вінаграду’.

Так, чорныя ягады, па-расейску „ежевика“. Назва ажы́ны таго ж кораня, што і вожык, бо таксама калючыя.

Не, гэта чорныя ягады, па-расейску „ежевика“. Але слова ажы́ны таго ж кораня, што і вожык, бо яны таксама калючыя.

Не, гэта чорныя ягады, па-расейску „ежевика“. Назва ажы́ны таго ж кораня, што і вожык, бо таксама калючыя.