Бюст Алеся Адамовіча (1927–1994) паставілі ля глушанскага Дома культуры на вуліцы Кастрычніцкай, якую ў 1996 годзе пасялковы савет і мясцовыя жыхары хацелі перайменаваць у вуліцу Алеся Адамовіча. Улады тады ініцыятыву не ўхвалілі.
«Імпульсы, амбіцыі, фантазіі і жаданьні, якія рухаюць чалавечую гісторыю, прынамсі часткова закадаваныя ў чалавечым геноме».
Як вызначаецца «свойскасьць» і «чужасьць» войнаў? Якія факты патрэбныя для абгрунтаваньня той ці іншай пазыцыі? Ці зьяўляецца аргумэнтам у гэтай спрэчцы маштаб партызанскага руху ў Беларусі падчас Другой Усясьветнай?
У 1989 жыхары краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы выйшлі на вуліцы, патрабуючы свабоды і дэмакратычных рэформаў. Пачалася ланцуговая рэакцыя рэвалюцыяў, існаваньню камуністычных рэжымаў у рэгіёне надышоў канец.
У выдавецтве «Інбелкульт» выйшаў альбом «БНР-100. Сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы».
У 1991 годзе ў Беларусі адбылося прыкладна тое ж самае, што і ў кастрычніку-лістападзе 1917 году, толькі з пераменай роляў
Брадэнбурская брама — адно з самых вядомых месцаў у Бэрліне. Яшчэ 30 гадоў таму яна знаходзіліся ў нэўтральнай зоне і з усіх бакоў была агароджаная Бэрлінскім мурам.
У гадавіну бальшавіцкага перавароту прапануем вам некалькі фактаў пра грамадзкае жыцьцё Беларусі 100 гадоў таму, а таксама настроі сярод беларусаў і бальшавікоў.
Прапануем хроніку падзеяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі падчас кастрычніцкага перавароту 1917 году.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ атрымала дазвол менскіх уладаў на правядзеньне 10 лістапада шэсьця да Лошыцкага яра і мітынгу ў гэтым месцы масавага расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, паведаміў БелаПАН намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.
Помнік арганізатару кастрычніцкага перавароту Ўладзіміру Леніну з цэнтральнай плошчы Смаргоняў перасунуць у іншае месца. На вызваленую вакансію прапануюць альтэрнатыву — скульптурную кампазыцыю ў гонар Напалеона Банапарта.
Беларусь — адзіная ў сьвеце міжнародна прызнаная дзяржава, у якой гадавіна пачатку кастрычніцкай рэвалюцыі — дзяржаўнае сьвята і выходны дзень.
7 лістапада 1990 году ў Менску на плошчы Леніна адбыўся антыкамуністычны мітынг. Улады БССР абвінавацілі яго арганізатараў у экстрэмізьме і пачалі крымінальную справу.
Радыё Свабода запускае ў Фэйсбуку інтэрактыўнае шоў. Яго вядучы, журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч, дыскутуе з гледачамі і госьцем, а часам і сам з сабою, каб з розных бакоў пабачыць падзею, якая даводзіць інтэрнэт-карыстальнікаў да сварак, выдаленьняў з сяброў і нават блякіроўкі.
Помнік дзеячу Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Міхалу Казімеру Агінскаму ўсталявалі каля драматычнага тэатра ў Слоніме. Яго ўрачыста адкрылі 6 лістапада.
Помнік дзеячу Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Міхалу Казімеру Агінскаму ўсталявалі каля драматычнага тэатру ў Слоніме. Яго ўрачыста адкрылі 6 лістапада.
«Мядзьведзеў зьдзівіўся, што беларусам ня вельмі падабаецца быць разьменнай манэтай».
У Двары кірыліцы, разьмешчаным у старажытнай сталіцы Баўгарыі, горадзе Пліска, урачыста адкрылі бюст беларускага паэта Янкі Купалы.
Эйсмант заявіла, што ў постсавецкі пэрыяд нехта сапраўды адракаўся ад чагосьці, але «рабілася гэта не ў Беларусі, а ў самой Расеі, і не аднойчы». Прыклады яна ня стала прыводзіць, «хоць магла б».
Сорак гадоў таму, празь некалькі месяцаў пасьля Ісламскай рэвалюцыі, натоўп рэлігійных студэнтаў захапіў амэрыканскае пасольства ў Тэгеране. Адносіны паміж некалі дзьвюма дружалюбнымі краінамі пасьля гэтага так ніколі і не былі адноўленыя.
Падзеі 4 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
3 лістапада ў Менску ад мэтро «Парк Чалюскінцаў» да Курапатаў прайшло традыцыйнае шэсьце на Дзяды — дзень памяці продкаў. У Курапатах — месцы масавых растрэлаў сталінскіх часоў — адбыўся мітынг, які ладзіла Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.
У мэмарыяльным комплексе «Быкаўнянскія магілы», што створаны пад Кіевам у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсіяў, адбылася беларуска-украінская акцыя ўшанаваньня забітых продкаў.
«Дзірчастыя пераломы, мноства гумавага абутку, пазначанага 1937 годам, масавасьць пахаваньня дазволілі мне зрабіць выснову, што гэта — ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў», — казаў у 1990 годзе супрацоўнік бюро судова-мэдычнай экспэртызы Валер Манышаў.
Сёлета Свабода выпусьціла новую мапу ў межах праекту «Беларускі нацыянальны нэкропаль». Цяпер онлайн дасяжная інтэрактыўная мапа Вайсковых могілак у Менску.
Усе беларускія праваслаўныя фурманы, забітыя ў 1946 годзе на Беласточчыне атрадам Рамуальда Райса «Бурага», па імёнах далучаныя да групы пакутнікаў Хэлмскіх і Падляскіх земляў. Так вырашылі біскупы Польскай праваслаўнай царквы.
590 год таму Вялікае Княства Літоўскае магло стаць каралеўствам. У 1429 годзе імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі адправіў у Вільню дзьве кароны: для Вітаўта Вялікага і ягонай жонкі Ўльляны. Мы папрасілі гісторыка Васіля Вароніна расказаць пра ўсе шанцы ВКЛ стаць каралеўствам.
У гісторыі Беларусі шмат загадак і нявырашаных праблем. Мы дагэтуль да канца не разумеем працэс узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага, ня знойдзены страчаны Полацкі летапіс, які мог бы адказаць на шмат пытаньняў, у тым ліку і зьвязаных з ВКЛ.
Прэзыдэнт Турэччыны 30 кастрычніка рэзка адрэагаваў на рашэньне Кангрэсу ЗША прызнаць генацыдам масавыя забойствы і дэпартацыі армян у 1915 годзе ў Асманскай імпэрыі.
Памятны знак рэпрэсаванаму ў часы сталінскага тэрору пісьменьніку Васілю Кавалю адкрылі 30 кастрычніка ў ягонай роднай вёсцы Сава, што ў Горацкім раёне. Ініцыявала гэта вясковая грамадзкасьць, яе падтрымаў сельскі савет.
Ніна Лістапад, Марыя і Людміла Стагановіч, Зоя Грыц, Паліна і Ала Каваль, Мая Кляшторная, Рая і Жэня Кульбак, Ларыса Геніюш, Марыя Дубоўка, Ядзьвіга Бяганская, Надзея Дземідовіч, Зіна Бандарына... Гэта толькі пачатак сьпісу беларускіх жанчын ГУЛАГу.
Археолягі знайшлі ў горадзенскім Новым Замку сьвінцовую пячатку, якая, верагодна, належала вялікаму кіеўскаму князю Ўладзіміру Манамаху. Калі ўласьніка знаходкі пацьвердзяць спэцыялісты, можна будзе скончыць дыскусію, якім годам датаваць заснаваньне Горадні.
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры паведаміла, што пытаньне аб захаваньні прыбудоваў да званіцы на тэрыторыі комплексу Сьвята-Ўсьпенскага манастыра ў Жыровічах вырашана.
17 сакавіка 1991 прайшоў рэфэрэндум аб захаваньні СССР, але ён ня быў сапраўдным народным волевыяўленьнем і праводзіўся з парушэньнем заканадаўства.
Больш як тры дзясяткі чалавек прастаялі ля будынку КДБ каля у дзень, калі ў 1937 годзе НКВД беспадстаўна расстраляў больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.
«Свабодзе трэба вучыцца. І трэба добра ўсьвядоміць, што гэта ня Сталін стаяў і кожнага асабіста забіваў. Гэта людзі рабілі адзін з адным», — кажа нобэлеўская ляўрэатка, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Сьвятлана Алексіевіч
У відэа Свабода ўявіла, як бы выглядала «чорная ноч» расстрэлаў беларускай інтэлігенцыі, калі б гэта адбывалася ў нашы дні і мы маглі б сачыць за гэтым праз сацыяльныя сеткі.
Гарадзкая рада Беластоку пастанавіла зьмяніць назву вуліцы, якая насіла імя Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі», польскага антыкамуністычнага падпольшчыка. Гісторыкі кажуць, што яго падначаленыя забівалі беларусаў у вёсках Беласточчыны.
Месца масавых расстрэлаў часоў сталінскага тэрору знайшоў магілёўскі краязнаўца Ўладзімер Ярошчанка каля аграгарадку Ўсход. Гэта пасёлак за дзесяць кілямэтраў ад Магілёва.
У пятніцу 22 лістапада ў Вільні адбудзецца цырымонія дзяржаўнага перапахаваньня нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў.
30 гадоў таму, 27 кастрычніка 1989 года, на тэрыторыі Беларусі была зьнішчаная апошняя пускавая ўстаноўка ракетнага комплексу ОТР-23, што было прадугледжана Дамовай аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далечыні, падпісанай Міхаілам Гарбачовым і Рональдам Рэйганам.
Зьміцер Бартосік пачынае цыкль падарожжаў па былой Маладзечанскай вобласьці. Яна ўзьнікла ў 1944 годзе і зьнікла ў 1960-ым. Але ад той вобласьці засталося некалькі папак з архіву абласнога суда.
У раніцу чацьвярга ўлады Гішпаніі скончылі падрыхтоўку да перанясеньня парэшткаў былога кіраўніка Гішпаніі Франсіска Франка з дзяржаўнага маўзалея ў Даліне Палеглых на могілкі Эль Пардо ў Мадрыдзе, дзе пахавана жонка гішпанскага дыктатара — паведамляе BBC.
Гісторык-мэдыявіст і археоляг, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра сумесныя ўкраінска-літоўскія дасьледаваньні русінскай спадчыны Вільні, падчас якіх амаль цалкам ігнаруецца беларускі фактар і шматвяковая беларуская прысутнасьць у Вільні.
У жніўні 1944 году палова сучаснай Віцебскай вобласьці павінна была адысьці да РСФСР. Беларуская ССР страчвала каля 18 000 квадратных кілямэтраў тэрыторыі і каля 400 000 чалавек насельніцтва.
Як малявалі межы Беларусі. Частка IV
У 1991 годзе Ўладзімер Мулявін стварыў праграму «Вянок» на вершы Максіма Багдановіча. Песьню «Пагоня» з гэтага цыклю прапаноўвалі на гімн незалежнай Беларусі. Ці не за гэта заснавальнік «Песьняроў» трапіў у нацыяналісты?
Беларускі грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці паўстанцаў апублікаваў папярэдні плян мерапрыемстваў на 22–24 лістапада з нагоды перапахаваньня паўстанцаў 1863–1864 гадоў у Вільні.
Выстава пра Люблінскую унію, падпісаную 450 гадоў таму, адкрылася ў горадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця 21 кастрычніка.
Ці магла б сёньня наяўнасьць ядзернай зброі паспрыяць незалежнасьці?
Загрузіць яшчэ