21 кастрычніка 1943 году нацысты зьнішчылі Менскае гета. У гэты дзень Менск страціў частку сваёй ідэнтычнасьці. Разам з гета была амаль зьнішчаная шматвекавая прысутнасьць габрэяў у беларускай сталіцы.
Аўтар кнігі «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда», гісторык Васіль Герасімчык паведаміў, што выклаў у вольны доступ сваю працу.
Падчас перапісу 2009 году доля беларусаў сярод насельніцтва краіны перавышала гэты паказьнік падчас усіх папярэдніх перапісаў, пачынаючы з 1897 году. За 112 гадоў колькасьць этнічных беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі сучаснай Беларусі, вырасла з прыкладна 5.5 мільёнаў да амаль 8 мільёнаў.
25 гадоў таму Беларусь займела ўласную нацыянальную валюту — беларускі рубель. Расказваем цікавыя факты з гісторыі беларускіх грошай.
19 кастрычніка 1988 года ў памяшканьні менскага Дому кіно адбыўся ўстаноўчы сход Таварыства памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій «Мартыралёг Беларусі» і аргкамітэту Беларускага народнага фронту.
Палата прадстаўнікоў адказала на пэтыцыю аб вяртаньні ў сьпіс дзяржаўных узнагародаў ордэна Кастуся Каліноўскага, які скасавалі ў 2004 годзе.
20 гадоў таму, 17 кастрычніка 1999 году, прайшоў адзін з самых буйных пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй, называўся ён «Марш свабоды». Свабода сабрала храналёгію беларускіх пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй.
Амбасада Ізраілю зацікаўленая ў наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці сквэру на тэрыторыі былых габрэйскіх могілак за вуліцай Калектарнай у Менску. Пра гэта сказаў БелаПАН пасол Ізраілю ў Беларусі Алон Шогам.
Больш за 20 закрытых саркафагаў выявілі архэолягі на поўдні Эгіпту, непадалёк ад горада Люксор. Міністэрства па справах старажытнасьцяў заявіла, што знаходка зьяўляецца найважнейшым адкрыцьцём апошніх гадоў.
Доктар гістарычных навук, аўтар «Нарысу гісторыі Беларусі ад старажытнасьці да канца XVІІІ ст.» Генадзь Сагановіч на просьбу Радыё Свабода камэнтуе актыўнасьць у інтэрнэце прыхільнікаў зьмены назвы Беларусі на Літву і новыя дасьледаваньні Аршанскай бітвы, 505-я гадавіна якой адзначалася нядаўна.
Падзеі 16 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
15 кастрычніка 1817 году ў Швайцарыі памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі й ЗША Тадэвуш Касьцюшка. Ён быў таленавітым вайскоўцам і ня менш цікавай асобай.
Доля габрэяў сярод насельніцтва Беларусі за 112 гадоў зьменшылася ў 100 разоў. Паводле перапісу 2009 году габрэі былі раўнамерна расселеныя па Беларусі, сярод іх было значна больш гараджанаў, чым у сярэднім сярод насельніцтва, сярод іх была рэкордна высокая доля асобаў сталага веку.
Прадстаўнікі сталічных і рэгіянальных ініцыятыў у справе мэмарыялізацыі месцаў масавага пахаваньня ахвяраў сталінізму на сустрэчы 13 кастрычніка ў Менску аб’ядналіся ў калектыўную ініцыятыву з працоўнай назвай «Нарада дасьледчыкаў камуністычнага тэрору», паведамляе БелаПАН.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ падала заяўку на правядзеньне 3 лістапада ў Менску традыцыйнага шэсьця і мітынгу ў месцы згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты з нагоды дня памінаньня продкаў «Дзяды».
Паэт, былы галоўны рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва», дэпутат ВС Савету 12-га скліканьня Анатоль Вярцінскі застанецца ў гісторыі як чалавек, які паспрыяў таму, каб сьвет даведаўся пра трагедыю ў Курапатах.
Свабода прыгадвае самую буйную трагедыю ў гісторыі судовай сыстэмы Беларусі. Тыя падзеі адбыліся ў Слуцку ў 1967 годзе.
Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, адзін з арганізатараў і лідэраў рабочага руху Беларусі Сяргей Антончык — аўтар славутага антыкарупцыйнага дакладу, які скончыўся белымі плямамі ў газэтах і судовымі справамі супраць аўтара.
Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык абмяркоўваюць прыняцьце Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР 27 ліпеня 1990-га і закону аб мовах у студзені 1990-га.
Трэцяга лістапада 1940 году да Літвы адышла «другая партыя» беларускіх земляў плошчай 2,6 тысячы квадратных кілямэтраў, што сувымерна двум сярэднім раёнам.
На адным з самых пазнавальных каталіцкіх храмаў Беларусі мяняюць стогадовую гліняную дахоўку на новы мэталёвы профіль, паведамляе сацыяльная супольнасьць «Навіны Вілейкі і Вілейшчыны».
Cярод расейцаў Беларусі было больш людзей сталага веку і менш моладзі. Пры гэтым расейцы атаесамляліся з расейскай мовай амаль стоадсоткава і паводле паказьніку роднай мовы, і паводле паказьніку мовы хатняга ўжытку
9 кастрычніка ў Вільні пачаўся знос палаца прафсаюзаў на Турынай гары (гара Таўро).
Вечарына стане чарговым напамінам пра трагічную дату беларускай гісторыі: толькі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія энкавэдысты расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
Дырэктар Менскага бюро Свабоды Валянцін Жданко аднаўляе падзеі, пры якіх праводзілася мяжа паміж Беларусьсю і Літвой на падставе ўспамінаў і архіўных зьвестак, а таксама свайго інтэрвію 30-гадовай даўнасьці з савецкім функцыянэрам.
8 кастрычніка ў Вільні адбылося паседжаньне дзяржаўнай камісіі ў справе перапахаваньня паўстанцаў 1863 году, чые парэшткі на пачатку 2017-га былі знойдзеныя на Гедзімінавай (Замкавай) гары.
«Дзевяностыя forever» — новы відэацыкль Свабоды. Абвяшчэньне незалежнасьці і інтэграцыя з Масквой, дэмакратызацыя і рэпрэсіі, закон аб мовах і русыфікацыя, гіпэрінфляцыя і ўласныя грошы, візыт амэрыканскага прэзыдэнта і гвалтоўныя зьнікненьні — 1990-я ў Беларусі былі рознымі для розных людзей.
Адмыслоўцы лічаць, што гэты варыянт лепшы, чым першапачатковы, але яшчэ не дакладны. Так працягваецца рэканструкцыя першай чаргі Старога замка ў Горадні.
Сёньня — роўна 80 гадоў з дня забойства чалавека, роля якога ў беларускай гісторыі ўсё яшчэ належным чынам не ацэнена і не асэнсавана. Гэта Раман Скірмунт.
7 кастрычніка 1939 года ў сваім маёнтку на Піншчыне быў забіты Раман Скірмунт. Што вы ведаеце пра аднаго з прэм’ераў Беларускай Народнай Рэспублікі?
Госьць Свабоды — старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі (2000-2003), які ў свой час адмовіўся будаваць катэдж у Драздах і пайшоў у апазыцыю да дзейнай улады.
На будынку ў Горадні, дзе месьціцца Цэнтар гарадзкога жыцьця, 5 кастрычніка зьявілася пано ў гонар Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
Першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага сёньня сьвяткуе 975 гадоў ад часу першай пісьмовай згадкі гораду.
Госьць Сваболы — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, былы бізнэсовец, былы палітвязень. Прапануем інтэрвію з архіваў Свабоды.
У 1980 годзе магілёўскі завод «Зэніт» абавязалі наладзіць вытворчасьць касэтных магнітафонаў. У той час прадпрыемства выпускала тэхніку вайсковага прызначэньня. Выраб жа касэтнікаў успрымаўся як другасны дадатак да «абаронкі».
На віленскіх могілках Росы ідзе рамонт. Робяць новыя дарожкі, водаадводы, мяняюць некаторыя гранітныя пліты. 22 лістапада Кастуся Каліноўскага і парэшткі іншых паўстанцаў перанясуць на гэтыя могілкі, дзе ўрачыста пахаваюць.
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Таронта ў інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў выказваньні экзарха РПЦ у Беларусі мітрапаліта Паўла пра нежаданьне вернікаў маліцца па-беларуску.
Некаторыя лічаць, што існуе «духоўная блізкасьць» паміж індыйцамі і беларусамі. Ці так яно насамрэч? Тэму разьвівае Ян Максімюк.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі выклала ў публічны онлайн-доступ калекцыю беларускіх часопісаў 1919–1945 гадоў.
70-годзьдзе з дня ўтварэньня Кітайскай Народнай Рэспублікі. У Пэкіне адбыўся гіганцкі парад, а лідэр краіны Сі Цьзіньпін заявіў, што «ніякая сіла не перашкодзіць кітайцам і кітайскаму народу народу ісьці наперaд».
У першай перадачы новага цыклю «Дзевяностыя forever» Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык абмяркоўваюць выбары ў Вярхоўны Савет вясной 1990-га, якія шмат у чым вызначылі лёс Беларусі на наступныя дзесяцігодзьдзі.
На тле абмеркаваньня перапахаваньня Кастуся Каліноўскага дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім вырашыла прапанаваць Савету міністраў разглядзець праект закону аб аднаўленьні ордэна імя Каліноўскага.
У сакавіку 1937 году Берман быў прызначаны наркамам унутраных спраў Беларускай ССР, у ліпені 1937-га-траўні 1938-га працаваў старшынёй «тройкі». Гэта быў разгар Вялікага тэрору, і рахунак арыштаваных ішоў на дзясяткі тысяч.
Здача будынка ля цырка ў Менску, які першапачаткова меўся быць гатэлем сеткі «Кемпінскі», чарговы раз перанесеная.
Больш за тры месяцы няма вынікаў генэтычнай экспэртызы меркаваных парэштак братоў Кастуся (у Вільні) і Віктара (у Сьвіслачы) Каліноўскіх. Як у 1990-я гады ў Беларусі “адшукалася” пахаваньне Віктара Каліноўскага, Свабодзе расказаў былы дырэктар сьвіслацкага музэю Мікалай Пакутнік.
29 верасьня 1529 году быў прыняты Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага. Па якіх законах жылі нашыя продкі? Праверце свае веды.
На сайце Petitions.by пачалі зьбіраць подпісы за тое, каб вярнуць у сьпіс дзяржаўных узнагародаў ордэн Кастуся Каліноўскага, скасаваны ў 2004 годзе.
29 верасьня будзе канцэрт памяці журналіста, якога называюць аўтарам словазлучэньня «беларускі рок».
Выданьне delfi. lt у сваёй публікацыі «Адносіны зь Беларусьсю выклікаюць жарсьць у Сэйме: прагматызм ці здрада інтарэсаў Літвы» прадставіла існуючы спэктар думак у Сэйме.
Загрузіць яшчэ