24 траўня дэлегаты 18-га зьезда Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» прынялі рашэньне аб вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты старшыні партыі Сяргея Калякіна.
На 18-м зьезьдзе Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» на закрытым паседжаньні завершыўся разгляд пытаньня аб вылучэньні партыяй свайго кандыдата ў прэзыдэнты.
У сталічным гатэлі «Беларусь» 23 траўня адкрыўся 18-ы зьезд Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».
23–24 траўня ў Менску, у канфэрэнц-залі сталічнага гатэля «Беларусь», адбудзецца чарговы, XVIII зьезд Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет».
Колькасьць беспрацоўных менчукоў вырасла да 7 тысяч чалавек. Толькі за красавік непрацаўладкаваных у сталіцы стала больш на 2 724 чалавекі
А пра сучасны герб мастак кажа: «Гэта савецкае абы-што, якое было некалі ўва ўсіх савецкіх рэспубліках, а ў нас і па сёньняшні дзень яно засталося».
Аляксандар Радзькоў нарадзіўся ў 1951 г. у вёсцы Вотня Быхаўскага раёну. Доктар пэдагагічных навук. У 2001–2003 гадах быў рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Людзі пратэстуюць супраць незаконнага перасяленьня іх з кватэр у інтэрнат і патрабуюць альбо вярнуць ім альбо старое жыльлё, альбо даць іншыя кватэры ў межах горада, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».
Падчас візыту ў Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна быў прыняты «Мэмарандум аб узаемадапамозе», які прадугледжвае прыцягненьне Беларусбанкам гарантаванага ўрадам Беларусі крэдыту.
15 траўня Аляксандар Лукашэнка наведаў Менскі трактарны і сустрэўся з працоўным калектывам. Адбіралі найбольш ляяльных, а актыўных і незадаволеных наагул не пусьцілі на завод.
Маці загінулага ў сьледчым ізалятары на Валадарцы ў жніўні 2013 года Ігара Пцічкіна, атрымала з Генэральнай пракуратуры чарговую адпіску.
Год таму, 17 траўня 2014 году, раптоўна памёр Зьміцер Сідаровіч. У суботу ў Сьвята-Петрапаўлаўскай царкве адбылася памінальная служба.
Герб «Пагоня» — ваяр з узьнятым мячом на белым кані ў чырвоным полі — вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасьці, з XIII стагодзьдзя. Бел-чырвона-белы сьцяг у сёньняшнім выглядзе, у адрозьненьне ад «Пагоні», мае канкрэтнага аўтара.
У інтэрвію Радыё Свабода былы кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі расказаў пра тое, хто і як 20 гадоў таму ініцыяваў рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, дзяржаўнасьці расейскай мовы і аб інтэграцыі з Расеяй
У выніку рэфэрэндуму 1995 году беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, а беларусы пазбавіліся сваіх гістарычных сымбаляў — бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня».
У Беларусі расьце колькасьць прадпрыемстваў, на якіх затрымліваюць выплату заробкаў.
Беларускія сьвяточныя сымбалі вырабляе Кітай, айчынныя прадпрыемствы зарабляюць на георгіеўскай стужцы
У Менску адкрылася ХІХ Міжнародная спэцыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі», прысьвечаная сёлета 70-годзьдзю Перамогі.
Расейскія ўлады заявілі пра спробы фальсыфікацый гісторыі другой сусьветнай вайны. Свабода сабрала дзясятку фальсыфікацыяў той вайны, якія застаюцца ў падручніках і дзяржаўных СМІ Беларусі.
30 красавіка прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі перадалі ў дар Дзяржаўнаму музэю Вялікай Айчыннай вайны каштоўныя экспанаты — асабістыя рэчы амэрыканскіх салдат і афіцэраў, якія ваявалі супраць фашыстаў.
Загрузіць яшчэ