Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала сьпіс зарэгістраваных ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
«Я іду на бел-чырвона-белы сьцяг». Прынамсі, часьцей за ўсё менавіта так адказваюць людзі на пытаньне Радыё Свабода, чаму яны падыходзяць да пікету, дзе зьбіраюць подпісы за кандыдатаў ад правацэнтрысцкай кааліцыі.
Пачаўся прыём дакумэнтаў у беларускія ВНУ. Сёлета значна скараціўся прыём на беларускую філялёгію.
5 ліпеня раптоўна пайшоў з жыцьця шматгадовы рэдактар часопісу «Роднае слова» Міхась Шавыркін.
Як у 90 гадоў выглядаць і пачуваць сябе на 60? Чаму шкодна быць пэсымістам? Чаму гімнастыка розуму важнейшая за гімнастыку цела? Патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША, вядомы гісторык і публіцыст Янка Запруднік напярэдадні свайго 90-годзьдзя наведаў Беларусь.
Ніякіх сур’ёзных мэдыцынскіх дасьледаваньняў у паэта Славаміра Адамовіча ў псыхіятрычным шпіталі не было, ніякіх папер не складалі.
Паэт Славамір Адамовіч знаходзіцца ў 11-м аддзяленьні РНПЦ псыхічнага здароўя.
Хлеб каштуе 80 капеек, кіля добрай сьвініны — 10 рублёў, пляшка гарэлкі — 7, піва — паўтара рубля. Кошты ў першы дзень пасьля дэнамінацыі, як сказалі ў крамах, не падняліся. Цяпер проста няма чатырох нулёў.
Сёньня больш за 18 тысяч беларусаў атрымалі альбо атрымліваюць адукацыю за мяжой. Як паказваюць апытаньні, больш за 50% зь цяперашніх выпускнікоў хацелі б вярнуцца на радзіму.
Вячаслаў Сіўчык больш не ўзначальвае Руху салідарнасьці «Разам», але застаецца сябрам Сойму. Сустаршынямі Руху абраныя Алесь Макаеў, Алена Талстая і Юры Ляшэнка.
З 30 чэрвеня па 15 ліпеня ў Менску будзе працаваць Міжнародная летняя школа беларусістыкі.
У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Валера Каліноўскага «Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні» 24 чэрвеня Эльжбеце Смулковай спаўняецца 85 гадоў.
Журналістаў 6 гадзін пратрымалі ў пастарунку, надзелі кайданкі, зьдзекаваліся, выкручвалі рукі, кінулі на падлогу, білі нагамі.
Расейская пісьменьніца Тацяна Талстая назвала ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі Сьвятлану Алексіевіч «журналістам-прапагандыстам». Пры гэтым Талстая нецэнзурна вылаялася.
Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў яшчэ не пачалося, а жадаючых балятавацца ў парлямэнт апазыцыянэраў ужо звальняюць з працы.
«Калі чую міністраў, чыноўнікаў, зьдзіўляюся: альбо яны не валодаюць сытуацыяй, альбо сьвядома падманваюць?» — рэакцыя маладога інжынэра на абяцаньні чыноўнікаў пра льготныя ўмовы пабудовы ўласнага жытла маладымі.
У Міністэрстве замежных спраў адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому...», створаная па матывах аднайменнай апошняй прыжыцьцёвай кнігі народнага пісьменьніка.
«Заходнія кампаніі разумеюць, што калі ісьці ў Беларусь, інвэставаць з прыцэлам на ўвесь рынак Мытнага зьвязу, а цяпер ужо і на ЭАЭС, то насамрэч гэта ня будзе працаваць так, як яны хочуць».
Вярхоўная Рада Ўкраіны 16 чэрвеня ўхваліла закон, згодна зь якім на радыёхвалях павінна гучаць 35% песень на ўкраінскай мове.
Беларускіх аматараў пайсьці на рыбу чакае непрыемны сюрпрыз: у гэтым сэзоне істотна вырасьлі кошты на яе лоўлю ў запаведных зонах.
Загрузіць яшчэ