Прэсавы сакратар КДБ Дзьмітры Пабяржын адказаў Свабодзе пра затрыманьні мінулай ночы: «Без камэнтароў. Я ведаю, пра каго вы пытаецеся, ужо многія СМІ напісалі. Усяму свой час. Неўзабаве пра ўсё даведаецеся».
20 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну не адбылося разгляду адміністрацыйных спраў Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева за іх удзел у несанкцыянаванай акцыі — яны не зьявіліся ў суд. Някляеў паведаміў Свабодзе, што яго выклікаюць на суд усімі магчымымі і немагчымымі спосабамі.
20 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску не адбылося разгляду адміністрацыйных спраў Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева за іх удзел у несанкцыянаванай акцыі — яны не зьявіліся ў суд.
У шапіках «Белсаюздуку» недзяржаўнае выданьне зьявіцца з 1 красавіка, на пошце купіць газэту можна будзе з наступнага тыдня, а з другога паўгодзьдзя на «Борисовские новости» можна будзе падпісацца.
Беларуская асацыяцыя журналістаў зьбіраецца адстойваць правы сваіх сяброў усімі магчымымі шляхамі, запэўніла кіраўніцтва аб’яднаньня.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі падрыхтавала пакет прапаноў па ўнясеньні зьменаў у дэкрэт № 3, заявіла міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч у праграме «Галоўны эфір» Беларускага тэлебачаньня.
Чаму зноў узьнялася хваля затрыманьняў з выкарыстаньнем сілы, арыштаў і рэпрэсіяў? Чаму ў судах зноў сьведчаць АМАПаўцы, якія самі і затрымлівалі людзей?
Судзьдзя Першамайскага суду Менску Анастасія Папко апраўдала журналістку Дыяну Серадзюк. Вырашальную ролю ў працэсе адыгралі сьведкі — будаўнікі «Белрэканструкцыі»: яны прызналіся: супрацоўнікі міліцыі прынесьлі ім гатовы пратакол і прымусілі падпісаць.
15 сакавіка ў Менску плянуецца «Марш недармаедаў». Менгарвыканкам дазволіў правесьці акцыю ад Акадэміі навук да плошчы Бангалёр.
У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі гісторыка, архівіста Зьмітра Дразда «Бунт Батанікаў». На прэзэнтацыю прыйшлі былыя палітвязьні, якія пасьля падзеяў Плошчы-2010 таксама трапілі за краты
Пра гэта Свабодзе паведаміў начальнік Упраўленьня ідэалягічнай працы і кадравага забесьпячэньня Віцебскага абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў палкоўнік Сяргей Пашко.
У Гарадзенскім дзяржаўным прафэсіянальным электратэхнічным каледжы імя Шчаснага 13 сакавіка ўсім навучэнцаў казалі даць расьпіску: «Азнаёмлены з Законам Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах і абавязваюся ня ўдзельнічаць у мітынгах і грамадзкіх акцыях, якія парушаюць грамадзкі парадак».
Прэмію «Залатая літара — 2016», якую заснаваў літаратар і мастак Адам Глобус, сёлета атрымае Андрусь Горват за кнігу «Радзіва «Прудок».
На мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў выкананьне дэкрэту аб дармаедах, даручыў ураду ўнесьці ў дакумэнт папраўкі. Як будзе ўрад выконваць гэтыя патрабаваньні, Свабодзе распавёў прэсавы сакратар прэм’ер-міністра Ўладзіслаў Сычэвіч.
Нямецкі міністар возьме ўдзел у адкрыцьці перасоўнай выставы «Лягер сьмерці Трасьцянец. Гісторыя і памяць». 14 сакавіка ў IBВ спадар Рот і былы прэмʼер-міністар фэдэральнай зямлі Брандэнбург Матыяс Плятцэк возьмуць удзел у дыскусіі «25 гадоў грамадзкіх і дыпляматычных адносінаў паміж Беларусьсю і Нямеччынай: рэтраспэктыва і пэрспэктыва».
Прэс-сакратар Міністэрства падаткаў і збораў Сяргей Шкут на пытаньне, якія прапановы ўнясе ведамства, пра ўдакладненьне дэкрэту адказаў: «Карэктаваньнем заканадаўства будзе займацца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны».
У ток-шоў тэлеканалу АНТ «Справа прынцыпу» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк заявіў, што ў канфлікце вакол будаўніцтва офіснага цэнтру побач з Курапатамі ёсьць «прамая віна Міністэрства культуры», якое ў сьнежні 2014 году зьмяніла межы ахоўнай зоны вакол урочышча.
У панядзелак увечары Беларускае тэлебачаньне паказала прапагандысцкі фільм «Званок сябру» пра апошнія пратэсты супраць дэкрэту № 3 аб «дармаедах», пра Міколу Статкевіча і анархістаў, якія бяруць актыўны ўдзел у гэтых пратэстах.
У ток-шоў «Справа прынцыпу», якое вядзе на канале АНТ Вадзім Гігін, праўладныя экспэрты больш за паўгадзіны абмяркоўвалі абарону Курапатаў і абураліся «Маладым Фронтам», які яе арганізаваў.
Тры тыдні таму галоўны рэдактар «Народнай Волі» Ёсіф Сярэдзіч сам-насам сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і выступіў зь ініцыятывай арганізаваць «нацыянальны круглы стол».
Загрузіць яшчэ