Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: «Хочуць нэўтралізаваць усіх»


Уладзімер Някляеў (зьлева) і Мікола Статкевіч
Уладзімер Някляеў (зьлева) і Мікола Статкевіч

20 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску не адбылося разгляду адміністрацыйных спраў Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева за іх удзел у несанкцыянаванай акцыі — яны не зьявіліся ў суд.

Наступнае пасяджэньне прызначана на 23 сакавіка, паведаміла памочніца старшыні Менскага гарадзкога суду Настасься Шыльвян. У дачыненьні абодвух палітыкаў заведзены адміністрацыйныя справы паводле часткі 3 артыкулу 23.34 — паўторнае парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў і ўдзел у іх.

Уладзімер Някляеў паведаміў Свабодзе, што яго выклікаюць на суд усімі магчымымі і немагчымымі спосабамі:

«Па ўсіх каналах: і поштай дасылаюць позвы, і праз SMS-паведамленьні, і тэлефануюць. Учора суду не было, паседжаньне перанесьлі на 23 сакавіка. Пакуль яшчэ ня вырашыў дакладна, ці пайду. Хаця наўрад ці. Раней ніколі не хадзіў. Невядома, што яны хочуць зрабіць: аштрафаваць ці пасадзіць. Раней штрафавалі без усялякага „прыводу“. Калі „падвергнуць прыводу“, дакладна пасадзяць. Дапускаю, што захочуць засадзіць. Тыя палітыкі, што адседжваюць 15 сутак у Маладэчне, выйдуць толькі позна ўвечары 25 сакавіка. Хутчэй за ўсё, іх вызваляць і выкінуць недзе, каб выбіраліся яшчэ да наступнага дня. Хочуць нэўтралізаваць усіх».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG