Пяцёра маладых беларусаў, якія на радзіме не размаўлялі на роднай мове, за мяжой пачалі на ёй сьпяваць. Нікому з удзельнікаў няма яшчэ 18. Яны расказалі Свабодзе, навошта ім творчасьць па-беларуску за мяжой.
Расьсьледаваньне, праведзенае Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа, паказала, што кампаніі, якія прынамсі часткова належаць кітайскай дзяржаве, пастаўляюць важныя карысныя выкапні для расейскіх вытворцаў зброі, якая выкарыстоўваецца для атак на Ўкраіну.
Ва Ўкраіне пацьвердзілі пацэльваньне ў Валгаградзкі НПЗ.
Свабода пагаварыла з дасьледчыцамі пра выгляд, ролю і сувязь зь Беларусьсю абрадавага ручніка, унесенага ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны Польшчы.
Свабода паглядзела, якія зьмены напаткаюць беларусаў у лютым 2025-га.
Падзеі 31 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
30 студзеня Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) правяла тэрміновыя дэбаты на тэму «Вострая неабходнасьць свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі» і аднагалосна ўхваліла рэзалюцыю аб непрызнаньні выбараў, якія прайшлі ў Беларусі 26 студзеня, і нелегітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускі палітуцякач трагічна загінуў у Беластоку ад атрыманай у канцы 2024 году траўмы. Яго знаёмыя расказалі Свабодзе, якім Андрэй Васора быў чалавекам і якія добрыя справы рабіў.
У сярэдзіне сьнежня 2024 году некалькі аўкцыёнаў у продажы беларускіх угнаеньняў, якія знаходзяцца ў Жытомірскай і Мікалаеўскай абласьцях, не адбыліся праз адсутнасьць удзельнікаў. Гэтыя лоты плянуюць выставіць паўторна.
У розных гарадах краіны пратэстуюць ужо 63 дні.
31 студзеня знанаму літаратару Альгерду Бахарэвічу спаўняецца 50. За колькі дзён да гэтай даты пагаварылі зь юбілярам пра сэнс жыцьця і творчасьці, умовы асабістага шчасьця і нацыянальнае годнасьці, прароцтвы літаратуры, эмігранцкі лёс і зьдзяйсьненьне мараў.
Расейскія войскі штодня абстрэльваюць памежныя, прыфрантавыя і тылавыя вобласьці Ўкраіны.
Палітвязьню Эдуарду Бабарыку 30 студзеня споўнілася 35 год. Гэта пяты дзень народзінаў палітвязьня ў зьняволеньні.
Удзень да +12. У Беларусі ды іншых суседніх краінах сёлета цёплая зіма амаль бязь сьнегу. Гэта наступствы глябальнага пацяпленьня. Зьмена звыклай тэмпэратуры адбіваецца на жывёлах, расьлінах і жыцьці чалавека. Расказваем як.
Падзеі 30 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Чакаецца, што ў выніку ўвядзеньня новых мытаў імпарт беларускіх і расейскіх тавараў, ахопленых рэглямэнтам, практычна спыніцца.
Падводны кабэль перадачы дадзеных паміж Латвіяй і Швэцыяй быў пашкоджаны раніцай 26 студзеня.
Тэлеграм-канал «Дух Руси» КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваньнем 4 сьнежня. Свабодзе стала вядома, што меркаваныя стваральнікі і ўдзельнікі «фармаваньня» ужо шэсьць месяцаў за кратамі.
Эўразьвяз падрыхтаваў праект 16-га пакету санкцый супраць Расеі і Беларусі за падтрымку агрэсіі супраць Украіны і расейскага вайскова-прамысловага комплексу.
Марына Кіявец, якая адна выхоўвае ў Польшчы трох сыноў, расказала Свабодзе, як возіць машыны на вайну ва Ўкраіну і як падчас адной з такіх паездак трапіла ў аварыю і разьбіла аўтамабіль.
Загрузіць яшчэ