Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Плошчы герояў у Тбілісі зьявіліся партрэты загінулых ва Ўкраіне беларускіх добраахвотнікаў


У Тбілісі на Алеі Славы, прысьвечанай героям, якія загінулі за тэрытарыяльную цэласнасьць і свабоду Грузіі, цяпер можна пабачыць партрэты 22 беларусаў, якія змагаліся за Ўкраіну.

Пра гэта Свабодзе паведаміў грузінскі журналіст Коба Ліклікадзэ, які наведаў гэтае месца з нагоды 35-годзьдя з дня заснаваньня Нацыянальнай гвардыі Грузіі.

Гэта Плошча Герояў (Gmirta Moedani) у Тбілісі, дзе знаходзіцца мэмарыял з імёнамі больш за 4000 загінулых за незалежнасьць Грузіі, у тым ліку падчас расейскай-грузінскай вайны 2008 года, а таксама падчас акупацыі Расеяй Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Грузінскі журналіст Коба Ліклікадзэ ня ведае, калі дакладна зьявіліся партрэты беларускіх добраахвотнікам на Алеі Славы, але, паводле яго, гэта адбылося адносна нядаўна.

Беларусы, якія змагаліся за Ўкраіну, у Тбілісі на Алеі Славы
Беларусы, якія змагаліся за Ўкраіну, у Тбілісі на Алеі Славы

Нацыянальная гвардыя Сіл абароны Грузіі 20 сьнежня адзначае 35-гадовы юбілей зь дня заснаваньня. Нацыянальная гвардыя зьяўляецца першым афіцыйным воінскім падразьдзяленьнем, якое стварылі пасьля выхаду Грузіі са складу Савецкага Саюза 20 сьнежня 1990 году. На яе аснове фармаваліся і разьвіваліся Сілы абароны Грузіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG