У красавіку пацьверджаны выпадак захворваньня на шаленства ў жыхаркі Магілёўскай вобласьці, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
На выбарах у Каардынацыйную раду з 12 да 16 траўня на 15.15 прагаласавалі 1260 чалавек. 16 траўня а 18:37 у радзе заявілі пра новую DDoS-атаку на плятформу для галасаваньня і папярэдзілі, што сайт пэўны час ня будзе даступны і на ім ня будуць абнаўляцца зьвесткі аб ліку тых, хто прагаласаваў.
Суд Эўрапейскага зьвязу ў Люксэмбургу ануляваў рашэньне Рады ЭЗ аб падаўжэньні ў 2025 годзе санкцый у дачыненьні да расейскага прадпрымальніка Міхаіла Гуцэрыева.
У цэнтры апавяданьня — дзеяньні на тэрыторыі Беларусі літоўскага грамадзяніна Міраславаса Троцкіса, які быў нібыта завэрбаваны ў Літве спэцслужбамі і дзейнічаў у іхных інтарэсах пад агентурным псэўданімам «Рынга».
Беларускіх лёгкаатлетаў не дапусьцяць да міжнародных спаборніцтваў, нягледзячы на рэкамэндацыі Міжнароднага алімпійскага камітэту, заявілі ў World Athletics.
Доля СМІ ў гэтым пераліку складае 17%.
Паводле кіраўніка ўраду Польшчы, добры стан вызваленага зь беларускай турмы Анджэя Пачобута пацьверджаны праведзеным ў Варшаве мэдычным абсьледаваньнем былога палітвязьня.
«Колькі б экспэртызы мы ні давалі амэрыканцам, яны ўсё роўна стаяць на тым, што яны хочуць запрасіць Лукашэнку ў Злучаныя Штаты Амэрыкі», — заявіў намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павал Латушка на дыскусіі ў межах V Канфэрэнцыі беларусаў і беларусак сьвету.
«У нас афігенная дыяспара, яна абсалютна неверагодная. І калі раней казалі: трэба павучыцца ў габрэяў, яшчэ ў кагосьці, — зараз усе вучацца ў нас і нам трэба проста разбудоўваць гэты патэнцыял, наколькі магчыма».
Адток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнай службы статыстыкі Грузіі (Сакстат).
Паводле праваабаронцаў, цяпер 831 чалавек несправядліва знаходзіцца ў турмах Беларусі з палітычных прычын.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы з прэзыдэнтам Літвы Гітанасам Науседам абмеркавала пытаньні «падтрымкі беларусаў у Літве», паведамляе яе прэс-служба.
У рамках абмену па схеме «пяць на пяць» Польшчы, які адбыўся 28 красавіка, Польшчы быў перададзены яе грамадзянін палітвязень Томаш Бяроза, Беларусі — экс-удзельнік «Паспалітага рушэньня» Уладзіслаў Надзейка, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» з спасылкай на дзяржаўныя СМІ Беларусі.
У Грузіі заўважна пабольшала высланых замежных грамадзян, у тым ліку беларусаў.
Выбары ў Каардынацыйную раду адбудуцца з 11 па 17 траўня 2026 году.
Беларускія гарады «пусьцеюць і старэюць», а блізкасьць да Менску больш не гарантуе ім росту. Пра гэта гаворыцца ў прэзэнтаваным 22 красавіка дасьледаваньні Цэнтра новых ідэяў (ЦНІ) «Рэйтынг беларускіх гарадоў».
Раней спэцпасланнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заклікаў да аднаўленьня палітычнага дыялёгу паміж уладамі ў Вільні і Менску.
Двух грамадзянаў Беларусі і аднаго грамадзяніна Польшчы арыштавалі на тры месяцы за саўдзел у кантрабандзе цыгарэт з дапамогай дронаў, паведаміла 20 красавіка Памежная ахова Польшчы.
Пра «пазаплянавае прыпыненьне цэха «Аміяк-3» з прыпыненьнем узаемазлучанага зь ім па сыравіне цэха «Карбамід-3»» паведаміла прадпрыемства «Гродна Азот».
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені — сакавіку 2026 года зьнізіўся на 0,4%.
Загрузіць яшчэ