Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат).
У бягучых коштах ВУП склаў 68,2 мільярды рублёў.
У студзені ВУП скараціўся на 1,2% (23, 3 млрд), у студзені — лютым — на 1,2%.
Згодна з зацьверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам важнейшымі эканамічнымі прагнознымі парамэтрамі на 2026 год, ВУП павінен павялічыцца на 2,8%.
Паводле дадзеных Белстата, аб’ём ВУП у 2025 годзе вырас на 1,3% (286,7 млрд рублёў) пры заплянаваным росьце ў 4,1%.
Па выніках 2024 года рост эканомікі склаўся на ўзроўні 4%, 2023-га — 3,9%. У 2022-м ВУП зьнізіўся на 4,7%, у 2021-м — вырас на 2,3%, у 2020-м — скараціўся на 0,9%.
Агулам з 2019 году па 2025 год уключна ВУП Беларусі вырас на 5,7%.
У красавіцкім 2026 году аглядзе сусьветнай эканомікі Міжнародны валютны фонд (IMF) панізіў прагноз прыросту ВУП Беларусі ў 2026 годзе да 1,2 %.
Эўразійскі банк разьвіцьця чакае росту эканомікі Беларусі ў 2026 годзе на ўзроўні 1,8%.
Форум