З заклікам прадоўжыць і ўзмацніць мандаты спэцдакладчыка ААН па пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і профільнай Групы незалежных экспэртаў выступілі 17 праваабарончых арганізацый.
Беларускія ўлады лічаць разьмяшчэньне «Арэшніка» адказам на зьнешнія пагрозы.
Амбасада Беларусі ў Ізраілі паведаміла аб павелічэньні колькасьці адмоў беларускім грамадзянам ва ўезьдзе на тэрыторыю Ізраіля і рэкамэндавала, якія крокі трэба зрабіць пры плянаваньні паездак.
Указ № 67 «Аб звальненьні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзэрве» падпісаў 23 лютага Аляксандр Лукашэнка.
Раней Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову, у адпаведнасьці з якой беларуская амбасада ў Амане мае быць адкрытая да 1 студзеня 2027 году.
Але калі параўноўваць зь мінулым годам, дык такіх спробаў значна менш.
Аднаўленьне «канструктыўнага ўзаемадзеяньня па вайсковай лініі» з ЗША і краінамі Эўропы ёсьць адным з прыярытэтных кірункаў міжнароднай вайсковай супрацы (МВС) Беларусі, заявіў на брыфінгу 19 лютага начальнік дэпартамэнту МВС — памочнік міністра абароны ў пытаньнях МВС Валерый Равенка.
Узмацніць санкцыі супраць тых, хто «катуе і кідае ў турмы беларусаў» заклікала дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў час выступу 18 лютага на Жэнэўскім саміце ў правах чалавека і дэмакратыі.
Прадстаўніцтва ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) стварае інфармацыйныя цэнтры для «вырашэньня праблемаў беларусаў за мяжой».
У Міляне і Картыне д’Ампэцца працягваюцца зімовыя Алімпійскія гульні. Паралімпійскія гульні пачнуцца там жа 6 сакавіка.
У Беларусі каля 2 тысячаў дзяцей забраныя ў 1,8 тысячаў бацькоў і цяпер маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне.
Харчова-вэтэрынарная служба Латвіі 17 лютага заклікала жыхароў краіны не набываць сабак, катоў і хатніх тхароў у Беларусі і Расеі.
АПК заявіў, што Масква разглядае Беларусь як уласны ваенны пляцдарм і зону акупацыйнага ўплыву.
Пачасьціліся прылёты зь Беларусі ў Польшчу паветраных балёнаў з кантрабандай. Раней такія прылёты выклікалі крызіс у адносінах Беларусі і Літвы.
Алесь Смалянчук вымушаны быў пакінуць Беларусь і цяпер працуе ў Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук.
Такія зьвесткі вынікаюць з Адзінага рэестру дамоў, што пустуюць, які складаецца ў Беларусі.
Намесьнік міністра абароны Беларусі па ўзбраеньні Андрэй Федзін заявіў, што Ўзброеныя сілы Беларусі «ў максымальнай ступені выкарыстоўваюць мадэрнізацыйны патэнцыял дзейных узораў узбраеньня».
Чыноўнік спадзяваўся на большыя маштабы здабычы жывёліны, чый недатыкальны статус у Чырвонай кнізе рэжым Лукашэнкі нядаўна зьмяніў. Таксама Шуневіч накінуўся на прыродаахоўнікаў, якія крытыкавалі такія зьмены.
Слуханьні адбыліся 3 лютага ў камісіі правоў чалавека Кангрэсу ЗША.
Марыя Калесьнікава заклікала Літву «і надалей падтрымліваць намаганьні ЗША, скіраваныя на дыпляматычную дээскаляцыю ў стасунках зь Беларусьсю».
Загрузіць яшчэ