Сьвята Ўваскрасеньня Хрыстова «ўвасабляе трыюмф жыцьця над сьмерцю, перамогу дабра над злом, пакоры і самаахвярнасьці над усёдазволенасьцю і эгаізмам», заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 траўня вернікаў з праваслаўным Вялікаднём.
Вялікдзень — гэта сьвята, якое прынята адзначаць у коле сям’і, аднак «многія беларусы ня могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень», сказала 5 траўня лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Бягуха зь Беларусі Крысьціна Ціманоўская, якая цяпер выступае за Польшчу, заваявала пуцёўку на Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 году.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ня будзе накладваць вэта на абноўлены закон аб абмежавальных мерах у дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі, паведамляе LRT.
Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, уводзяць чарговыя новаўвядзеньні ў рабоце з кліентамі, вынікае з праведзенага інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналізу іх прэс-рэлізаў.
Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 году, паведаміў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці (БФСС).
За студзень — сакавік 2024 году ў Беларусі з розных прычын звольнілі на 3,1% працаўнікоў больш, чым нанялі — 134 492 супраць 130 402, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
На фоне пагрозаў Аляксандра Лукашэнкі сваякам беларускіх палітычных уцекачоў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятланы Ціханоўскай Павал Латушка распавёў пра ціск на сваякоў сябраў НАУ.
30 красавіка на пасяджэньні прэзыдыюму Палаты прадстаўнікоў сфармавалі склады дэлегацый Нацыянальнага сходу «па ажыцьцяўленьні кантактаў з эўрапейскімі парлямэнцкімі арганізацыямі».
Толькі за пэрыяд 26–28 красавіка на мяжы зь Беларусьсю польскія памежнікі перадухілілі 458 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы з Польшчай.
Ліст пра «магчымую правакацыю з атакай на беларускія аб’екты крытычнай энэргетычнай інфраструктуры» быў накіраваны на «перадухіленьне гэтай пагрозы».
Начальнікам Вайсковай акадэміі прызначылі генэрал-маёра Андрэя Гарбаценку. Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ 29 красавіка, паведамляе яго прэс-служба.
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) «пакуль не камэнтуе» ліст прадстаўніка АПК па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валерыя Сахашчыка, які зьявіўся ў інтэрнэце, з папярэджаньнем пра «падрыхтоўку акту агрэсіі» на тэрыторыі Беларусі, паведаміла «Позірку» прэс-служба АПК.
Аляксандар Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ аб прызыве на вайсковую службу ва Ўзброеныя сілы (УС) і органы памежнай службы мужчын да 27 гадоў — афіцэраў запасу, якія «не прайшлі вайсковую службу, службу ў рэзэрве».
Афіцыйная статыстыка Беларусі ня ўлічвае масавай эміграцыі з краіны ў сувязі з палітычным крызісам.
Польскае аб'яднаньне прадпрымальнікаў Zjednoczony Wschód («Абʼяднаны Усход») зьвярнулася да дэпутатаў Сэйма з патрабаваньнем адкрыць пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю, паведамляе Wyborcza.
У Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС) цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў сакавіку 2024 году зьнізіліся ў параўнаньні зь лютым на 0,6%, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу даных дэпартамэнту статыстыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК).
Нядаўні візыт намесьніка міністра замежных спраў Яўгена Шастакова ў Паўночную Карэю адбыўся ў рамках «плянавых палітычных кансультацый» паміж зьнешнепалітычнымі ведамствамі дзьвюх краін, заявіў кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік 25 красавіка ў кулюарах Усебеларускага народнага сходу.
Усебеларускі народны сход на пасяджэньні 25 красавіка зацьвердзіў ваенную дактрыну Беларусі.
Чацьвёрты дзень нараджэньня сустракае за кратамі Марыя Калесьнікава — сябра Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі, якая стала адным з сымбаляў беларускага пратэсту 2020 году. 24 красавіка ёй споўнілася 42 гады.
Загрузіць яшчэ