10 верасьня споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэньня кампазытара Яўгена Глебава (1929–2000). Народны артыст Беларусі і ляўрэат Дзяржпрэміі Беларусі, менавіта ён быў першы, хто напісаў балет паводле Васіля Быкава («Альпійская баляда») і стварыў першы беларускі балет на сучасную тэматыку («Мара»).
1 верасьня Масею Сяднёву — 106 гадоў. Яго вершы хвалілі Янка Купала і Якуб Колас. Галоўныя кампартыйныя ідэолягі ад літаратуры пісалі пра яго як пра таленавітага творцу, але гэта не ўберагло яго ад арышту.
Сёньня 145 гадоў з дня нараджэньня легендарнага беларускага рэдактара і публіцыста Аляксандра Ўласава. Ён ніколі ня скардзіўся і ў найцяжэйшых варунках захоўваў бадзёры настрой.
Сёньня 90 гадоў з дня творчага нараджэньня Міколы Ўлашчыка — беларускага гісторыка, дасьледчыка Вялікага Княства Літоўскага, які адным зь першых адкрываў праўду пра мінулае Беларусі.
13 жніўня споўнілася 106 гадоў з дня нараджэньня легендарнага беларускага кампазытара Анатоля Багатырова, які ратаваў ад рэпрэсій беларускіх кампазытараў.
9 жніўня 1910 году нарадзілася Ларыса Геніюш, паэтка, якая зьяўляецца сымбалем антысавецкага супраціву. Яе легендарная нязломнасьць і непахіснасьць натхняла і натхняе тых, хто сутыкаўся з рэпрэсіўнай сыстэмай.
25 ліпеня споўнілася 35 гадоў з дня сьмерці Ўладзімера Караткевіча. Для Беларусі ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч.
Гатычны твор Яна Баршчэўскага ператварыўся на сцэне Купалаўскага тэатру ў нейкае дзівоснае карнавальнае дзейства.
26 чэрвеня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэньня аднаго з самых неадназначных беларускіх дзеячоў і яркіх літаратурных крытыкаў Антона Адамовіча.
13 чэрвеня спаўняецца 185 гадоў Канстанціну Вераніцыну — верагоднаму аўтару шэдэўра беларускай літаратуры ХІХ стагодзьдзя, паэмы «Тарас на Парнасе».
7 чэрвеня споўнілася 139 гадоў з дня народзінаў Вацлава Іваноўскага, беларускага палітычнага і грамадзкага дзеяча, заснавальніка першага беларускага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».
Настаўнік Марка Шагала, Заіра Азгура, Восіпа Цадкіна. Чалавек, які ня здрадзіў творчым прынцыпам у часы лютага сацрэалізму і якога больш цанілі за мяжой, чым на радзіме. 5 чэрвеня — 165 год з дня нараджэньня Юдаля Пэна.
24 траўня аўтару славутых «Бывайце здаровы» і «Лясной песьні» Адаму Русаку — 110 гадоў. Духоўны вучань Паўлюка Труса, ён натхняўся падкрэсьлена фальклёрным гучаньнем, блізкім да народнай прыпеўкі і вясёлай песьні.
15 траўня 1882 году нарадзіўся драматург, рэжысэр, артыст, мастак і пісьменьнік Ўладыслаў Галубок. І сябры, і ворагі прызнавалі — у 20-я гады ягоны вандроўны тэатар быў самы папулярны ў Беларусі.
14 траўня спаўняецца 150 гадоў выдатнаму жывапісцу і пэдагогу Янкелю Кругеру. Гэты мастак быў адным з самых папулярных менскіх творцаў 1910–20-х гадоў. Ён першы намаляваў неафіцыёзныя партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа, а пасьля выявіў ці ня ўсіх вядомых беларускіх дзеячоў.
Янка Маўр асуджаў запалоханую большасьць, якая бяздумна выконвае злачынныя загады аднаго чалавека.
Шостага траўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэньня Паўлюка Труса — аднаго з самых папулярных беларускіх паэтаў другой паловы 20-х гг.
23-га красавіка выдатнаму навукоўцу, культуролягу, літаратурнаму крытыку і філёзафу Ўладзімеру Конану споўнілася б 85 гадоў.
На гэтым тыдні адбылася ўнікальная знаходка — выяўлена надмагільная пліта аднаго з самых загадкавых, яркіх і творча-нечаканых беларускіх пісьменьнікаў Яна Баршчэўскага.
20 нечаканых фактаў пра зорку беларускай тэатральнай сцэны
Загрузіць яшчэ