Вячаслаў Касінераў накіраваў у Цэнтральны суд Менску пазоў аб абароне годнасьці і кампэнсацыі маральнай шкоды.
27 ліпеня кампанія «Гавары праўду» накіравала заяву ў Міністэрства культуры, у якой просіць дадаткова разгледзець калектыўны зварот грамадзянаў аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Мікалай Статкевіч у інтэрвію карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў ініцыятыву Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу аб правядзеньні ў Менску 8 верасьня акцыі папярэджаньня.
Судовыя выканаўцы будуць прымушаць Міністэрства ўнутраных справаў выканаць рашэньне суду пра выплату кампэнсацыі сваякам загінулага ў СІЗА-1 Ігара Пцічкіна.
Улады ў Бабруйску палічылі немэтазгодным увекавечаньне памяці пісьменьніка Алеся Адамовіча.
«Платформа» (Прыватная інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн») заявіла пра пачатак сваёй дзейнасьці. Якія мэты яна перад сабой ставіць, як будзе працаваць у Беларусі? Кіраўнік «Платформы» Андрэй Бандарэнка адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Як ставяцца палітыкі да ініцыятывы Беларускага нацыянальнага кангрэсу правесьці 8 верасьня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску акцыю папярэджаньня магчымай агрэсіі ды прыняць «прысягу свабоды»?
21 ліпеня на пасяджэньні ў Менску Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу абмяркоўвалася сытуацыя вакол расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017».
У 2018 годзе яшчэ больш — 3,7 мільярда даляраў.
У аддзеле інфармацыі Беларускай АЭС паведамілі, што на будаўнічай пляцоўцы ў гэтым годзе не было няшчасных выпадкаў са сьмяротным зыходам.
Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды аднаўленьне судовага канвэеру ў Менску. Сёньня за акцыю салідарнасьці 22 чэрвеня трое актывістаў пакараныя штрафамі ад 30 да 50 базавых, а трое атрымалі ад 15 да 10 сутак арышту.
Перанос вайсковага параду за межы Менску прывядзе да росту выдаткаў на яго падрыхтоўку. Пра гэта гаворыцца ў лісьце міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова на запыт дэпутаткі Ганны Канапацкай пра магчымасьць пераносу парадаў з удзелам вайсковай тэхнікі за межы Менску.
52-гадовы генэрал-маёр Алег Дзьвігалёў раней займаў пасаду камандуючага вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі.
Старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сустаршыня БХД Павал Севярынец сустрэліся 18 ліпеня ў Менску зь міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.
Журналіста Аляксандра Баразенку 18 ліпеня выклікалі ў аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Першамайскага раёну Менску і пазнаёмілі са складзеным на яго пратаколам.
У склад дэлегацыі Эўрапарлямэнту, якая 18–19 ліпеня наведае Менск, уваходзяць пяцёра эўрапарлямэнтароў. Узначальвае дэлегацыю Богдан Здраеўскі з Польшчы (Эўрапейская народная партыя), старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю.
Лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч зьвярнуўся да старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, каб той патлумачыў матывы пільнай увагі з боку супрацоўнікаў КДБ да дзейнасьці арганізацыі.
Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак уключаны ў склад Рэспубліканскай грамадзкай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Беларусі.
11 ліпеня пачалася 23-я штогадовая пілігрымка грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацак. Сёлета яе дэвізам сталі словы Францішка Скарыны «Людемъ посполитымъ к доброму научению».
11 ліпеня суд Савецкага раёну Менску накіраваў пазоў ЖРЭУ да Беларускага ПЭН-цэнтру на дапрацоўку. Пісьменьніцкую арганізацыю абвінавацілі ў тым, што яна выкарыстоўвае пад офіс жылое памяшканьне.
Загрузіць яшчэ