Мікалай Статкевіч, які 22 чэрвеня ня браў удзелу ў пікеце салідарнасьці зь фігурантамі «справы патрыётаў», але сачыў за ёй праз інтэрнэт, сказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што колькасьць людзей для пікету была цалкам дастатковая.
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі заявіла, што здымае з парадку дня нядаўнюю заяву пра наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці і пра іх свабоднае выкарыстаньне.
Паводле рэйтынгу ITUC Global Rights Index 2017, які складзены Міжнароднай канфэдэрацыяй прафсаюзаў, Беларусь апынулася сярод краін, у якіх адсутнічаюць гарантыі захаваньня правоў работнікаў.
64-гадовы Сяргей Гурулёў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту па пагадненьні бакоў.
Першы ў Беларусі анлайн-унівэрсытэт «Акадэмія Астрагорскага» 20 чэрвеня пачынае адукацыйны праект Ostrogorski Academy.
Сьледчы камітэт адмовіўся праводзіць праверку па факце затрыманьня Мікалая Статкевіча напярэдадні Дня Волі і зьмяшчэньня яго ў СІЗА КДБ.
Фігуранту справы аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» Сяргею Кунцэвічу 16 чэрвеня паведамілі ў Сьледчым камітэце, што абвінавачаньне зь яго зьнятае, але ён застаецца ў якасьці сьведкі. Таксама яму вярнулі некаторыя рэчы.
Нацыянальны банк з 26 чэрвеня адклікае ў ЗАТ «БСБ Банк» ліцэнзію на шэраг банкаўскіх апэрацыяў зь фізычнымі асобамі. Рашэньне прынята з улікам выяўленых падчас праверкі банку «парушэньняў і недахопаў у яго дзейнасьці».
За месяц, пачынаючы з 15 траўня, актывісты «Моладзі БНФ» сабралі больш за тысячу подпісаў за наданьне вуліцы ў Менску імя Ларысы Геніюш. 16 чэрвеня яны перададуць подпісы ў Менскі гарадзкі савет дэпутатаў.
Карэспандэнта інфармацыйнага агенцтва БелаПАН у Магілёўскай вобласьці Ўладзімера Лапцэвіча 14 чэрвеня выклікалі ў Ленінскі РАУС Магілёва з прычыны ягоных допісаў у тыднёвік беларусаў Польшчы «Ніва», які выдаецца ў Беластоку.
Сьледчы камітэт накіраваў у КДБ для «арганізацыі разгляду» заяву Сяргея Кунцэвіча, якая 7 чэрвеня паступіла ў цэнтральны апарат Сьледчага камітэту.
Інфармацыя пра затрыманьне Віктара Пузікава зьявілася ў сацсетках. Афіцыйна яе пакуль не пацьвердзілі.
Рэспубліканская экспэртная камісія па прадухіленьні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасьці не знайшла нічога крамольнага ў фатаздымку, з прычыны якога два тыдні таму нумар «Белгазеты» забараніў для продажу «Белсаюздрук».
На тэрыторыі Беларусі заблякаваны сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу www.bnknews.org. Пра гэта сказаў карэспандэнту Свабоды Мікола Статкевіч. Зайсьці на сайт немагчыма ўжо з учарашняга дня.
Маладафронтавец Зьміцер Крамянецкі таксама атрымаў паведамленьне з КДБ аб спыненьні крымінальнага перасьледу па частцы 3 артыкула 293 з прычыны адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства.
Сяргей Кулініч, супраць якога спынілі крымінальную справу за арганізацыю масавых беспарадкаў з прычыны адсутнасьці складу злачынства, адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Актывіст Сяргей Кулініч атрымаў з КДБ ліст, у якім паведамляецца, што супраць яго спынены крымінальны перасьлед па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Абвінавачаны па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» Сяргей Кунцэвіч анансаваў акцыю салідарнасьці з арыштаванымі 22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, «каб яны хутчэй вярнуліся дадому».
Прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Пётра Кісялёў сказаў карэспандэнту Свабоды, што да Амрыева была прымененая высылка. На пытаньне, ці прасіў Амрыеў палітычнага прыстанішча ў Беларусі, Кісялёў адказаў, што такой інфармацыяй не валодае.
КДБ паведаміў Раману Васільеву, што супраць яго спыненая крымінальная справа за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (частка 3 артыкулу 293 КК).
Загрузіць яшчэ