Рада Саюзу беларускіх пісьменьнікаў запатрабавала ад уладаў неадкладна вызваліць з ізалятара паэта і празаіка, ляўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Ўладзімера Някляева.
У сацсетках студэнты ўнівэрсытэту пішуць, што іх просяць расьпісацца за наведваньне куратарскай гадзіны па тэме «Ігнараваньне Дня Волі, бо гэтае мерапрыемства супярэчыць ідэалёгіі Рэспублікі Беларусь».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з творчай моладзьдзю падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад прагляду фільмаў «Матыльда» і «Сьмерць Сталіна».
Літоўская мытня праводзіць унутранае расьсьледаваньне адносна інцыдэнту, які здарыўся 15 сакавіка з грамадзянкай Беларусі Нікай Кошар у віленскім аэрапорце.
Беларускі дзяржаўны тэлеканал ОНТ патлумачыў, што расейскі фільм «Крым» быў зьняты з эфіру з-за сьмерці расейскага актора Алега Табакова.
З 16 сакавіка аднавіў перавозку пасажыраў «Тураўскі экспрэс», а «Полацкі экспрэс» плянуе вярнуцца на рынак бліжэйшымі днямі. Кіраўнікі гэтых кампаній кажуць, што ўлады пайшлі ім на пэўныя саступкі, аднак яны спадзяюцца і на зьмены ў заканадаўстве.
З 1 студзеня гэтага года набылі моц патрабаваньні тэхнічнага рэглямэнту Эўразійскага саюзу на алейна-тлушчавую прадукцыю. Яны прывядуць у выніку да павелічэньня спажываньня палмавага алею.
На Ўльянаўскім палігоне Паліўна ў Расеі 12 сакавіка пачаліся батальённыя тактычныя вучэньні расейскіх паветрана-дэсантных войскаў і сіл спэцапэрацый узброеных сіл Беларусі. Тэматыка вучэньняў — міратворчая.
Дасьледчы цэнтар Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту прадставіў 13 сакавіка вынікі дасьледаваньня «Адметнасьці сыстэмы сярэдняй адукацыі ў Беларусі».
Заяўнікі мітынгу і арганізатары канцэрту да 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менску сустрэліся 12 сакавіка з прадстаўнікамі ГУУС Менгарвыканкаму.
Калі вы набылі тульпаны ў падарунак да 8 сакавіка, яны могуць быць беларускія, галяндзкія ці польскія.
Віцебскі хакейны клюб абвясьціў на афіцыйным сайце па дзяржаўных закупах тэндэр на гадавы плян закупаў, агульная сума якога — амаль 2,7 мільёна рублёў.
У Салігорску і Слуцку кіроўцы маршрутак не пачалі зноў вазіць пасажыраў на Менск. Працягваецца збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Падчас прэзэнтацыі ў Менску перакладу на беларускую мову рамана Баляслава Пруса «Лялька» невядомы абліў кавай паэта Андрэя Хадановіча, іншых удзельнікаў імпрэзы і ўцёк.
Нацыянальны аргкамітэт сьвяткаваньня 100 гадоў незалежнасьці БНР адмяніў сваё пасяджэньне 5 сакавіка.
28 лютага Ўладзімера Апанасовіча звольнілі з пасады дырэктара Інстытуту бізнэсу і мэнэджмэнту БДУ.
Свабода спыталася ў беларускага рэжысэра, сцэнарыста, актора і канакрытыка, чаму нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» дагэтуль не зьняла фільм на «Оскар», і што для гэтага трэба.
Свабода сабрала 10 «часовых абмежаваньняў» на пастаўкі малочнай і мясной прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Расею,
Мост церазь Сьвіслач у Менску на праспэкце Машэрава (паваротка на Даўмана і праспэкт Пераможцаў) падпёрты драўлянымі канструкцыямі.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч пракамэнтавалі Свабодзе забарону Менгарыканкамам шэсьця і мітынгу 25 сакавіка і падачу новай заяўкі ў Менгарвыканкам на правядзеньне канцэрту і мітынгу.
Загрузіць яшчэ