Суд Менскага раёну асудзіў трох грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі на тэрміны ад 7 да 8 гадоў зьняволеньня, паведаміла карэспандэнту Радыё Свабода афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.
За што судзілі?
Цягам 2015–2016 гадоў злачынцы выкарыстоўвалі шкоднае праграмнае забесьпячэньне, каб блякаваць кампутары пацярпелых ад імя Міністэрства ўнутраных спраў.
Пацярпелі каля 900 чалавек, агульная шкода перавысіла 136 000 рублёў.
Падчас сьледзтва арыштавалі маёмасьць злачынцаў на суму звыш 800 000 рублёў. Падчас вобшукаў былі канфіскаваныя мабільныя тэлефоны, кампутары і адмысловая тэхніка, празь якую і адбываліся блякаваньні.
Навошта яны гэта рабілі?
У паведамленьні пра блякаваньне зламысьнікі прасілі пацярпелых сплаціць штраф за нібыта прагляд порна.
Дзеяньні асуджаных кваліфікавалі як:
- махлярства;
- кампутарны сабатаж, спалучаны зь несанкцыянаваным доступам да кампутарнай сыстэмы;
- выкарыстаньне і распрацоўваньне шкодных праграмаў.