Дырэктарка Глыбоцкай школы № 1 Іна Сауліч абвергла інфармацыю, якая зьявілася ў сацсетках, што яна нібыта забараніла адной з настаўніц наведваць курсы «Мова нанова».
Савет міністраў унёс зьмены і дапаўненьні ў правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў. Пастанова Савету міністраў ад 31 жніўня апублікавана на партале pravo.by.
72-гадовую Ніну Багінскую затрымалі 10 верасьня ў цэнтры Менску з плякатам «Беларусь рэпрэсаваная». Суд Цэнтральнага раёну сталіцы аштрафаваў актывістку на 1225 рублёў (50 базавых велічыняў).
Павал Палякоў звольніўся з пасады генэральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.
Рэжысэр Міхаіл Панджавідзэ пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды сытуацыю вакол прэм’еры опэры Рыхарда Штраўса «Салямэя», якая была перанесеная Міністэрствам культуры па просьбе Беларускай праваслаўнай царквы з 9–10 верасьня на іншыя дні.
У Беларускай праваслаўнай царкве заявілі, што не патрабавалі забараніць пастаноўку опэры Рыхарда Штраўса «Салямэя» ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету Беларусі.
Тэма камандна-штабных вучэньняў беларускіх узброеных сіл, якія пачаліся 6 верасьня — падрыхтоўка і прымяненьне войскаў (сіл) у інтарэсах адбіцьця агрэсіі супраць Беларусі.
Прэм’ера опэры «Салямэя» ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету Беларусі, якая павінна была адбыцца 9–10 верасьня, перанесена на 18 і 19 кастрычніка.
Фрунзенскі суд Менску не задаволіў скаргу дайвэра Васіля Бельмача на дзеяньні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Беларусі. Бельмач накіраваў касацыйную скаргу ў Менскі гарадзкі суд.
Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца затрымалі каля Курапатаў.
Некаторыя беларусы наракаюць, што іх не пусьцілі ў Ізраіль, хоць яны нібыта мелі ўсё неабходнае. Свабода спрабавала разабрацца ў сытуацыі.
На адным з падразьдзяленьняў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні ў піпені затрымана некалькі супрацоўнікаў.
За сем месяцаў гэтага года пачатыя 142 крымінальныя справы прэвэнтыўнай накіраванасьці ў сфэры сямейна-бытавых стасункаў. Да адміністрацыйнай адказансьці за правапарушэньні ў быце прыцягнута 4900 чалавек і аб’яўлены 463 ахоўныя прадпісаньні.
«Пэўныя складанасьці» ў працы над праектам беларуска-расейскага міжурадавага пагадненьня аб узаемным прызнаньні візаў «абумоўленыя не адсутнасьцю палітычнай волі з таго ці іншага боку, а вялікай колькасьцю тэхнічных нюансаў».
Адвакат Сяргей Зікрацкі ў інтэрвію Свабодзе заявіў, што Сьледчы камітэт не павінен быў пачынаць справу супраць журналістаў па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адмовілася надаць інфармацыю пра былога прэм’ер-міністра Кіргізстану Даніяра Ўсенава.
Галоўны рэдактар газэты «Савецкая Беларусь» Дзьмітры Жук заявіў, што ў справе з затрыманьнямі супрацоўнікаў БелаПАН, TUT. BY ды іншых выданьняў ня бачыць ніякага перасьледу журналістаў.
Прынамсі 11 журналістаў незалежных мэдыя затрыманыя на дадзены момант па справе аб несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі на дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА. Свабода прааналізавала пяць адметных момантаў гэтак званай «справы БелТА».
У дзяржаўным выдавецкім доме «Беларуская навука» не пацьвярджаюць інфармацыю, распаўсюджаную ў мэдыях, што супрацоўнікі Сьледчага камітэту праводзілі ператрус у ягоных офісах.
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец пракамэнтаваў Свабодзе распачатую крымінальную справу супраць супрацоўнікаў недзяржаўных кампаній БелаПАН і Tut.by, а таксама ператрусы і затрыманьні незалежных журналістаў.
Загрузіць яшчэ