Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта справа пра крадзеж інфармацыі». Галоўны рэдактар «Советской Белорусии» пра затрыманьні журналістаў


Ператрус у інфармацыйным агенцтве БелаПАН
Ператрус у інфармацыйным агенцтве БелаПАН

Галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия» Дзьмітры Жук заявіў у камэнтары Свабодзе, што ў справе з затрыманьнямі супрацоўнікаў БелаПАН, Tut.by ды іншых выданьняў ён ня бачыць ніякага перасьледу журналістаў.

«Я ня бачу ніякага перасьледу журналістаў. Пакуль тое, што я бачу з афіцыйных крыніц, гэта справа пра крадзеж інфармацыі, пра несанкцыянаваны доступ. Усё, кропка, камэнтары скончаны», — сказаў Дзьмітры Жук.

Ці сапраўды праблемы з доступам да платных акаўнтаў БелТА ўзьніклі ў газэты «Советская Белоруссия», з чаго і пачалася ўся «справа БеЛТА», як паведаміла «Еўрарадыё» са спасылкай на ўласныя крыніцы?

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты Сяргей Гардзіенка на гэта пытаньне адказаў нам: «Цяпер наконт гэтага мы нічога не камэнтуем».

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году
Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG