Беларуская асацыяцыя журналістаў склала рэйтынг адкрытасьці асноўных дзяржаўных ведамстваў і арганізацый. Ён грунтуецца на апытаньні прадстаўнікоў вядучых дзяржаўных і недзяржаўных мэдыяў, сярод якіх Радыё Свабода.
Генэральная дырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч адмовілася камэнтаваць рашэньне суду адносна галоўнай рэдактаркі парталу Tut.by Марыны Золатавай.
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец ня можа пагадзіцца з тым, што Марыне Золатавай вынесены абвінавачвальны прысуд.
Галоўны рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч пракамэнтаваў Свабодзе вырак галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай.
Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Дзьмітры Жук пракамэнтаваў Свабодзе вырак галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай.
4 сакавіка суд пакараў Марыну Золатаву штрафам у памеры 7650 рублёў. Таксама Золатава мусіць сплаціць судовыя выдаткі ў памеры 6000 рублёў. Заснавальнік Tut.by Юрый Зісер пракамэнтаваў Свабодзе гэты прысуд
Свабода сабрала найбольш адметныя заявы Аляксандра Лукашэнкі падчас 7-гадзіннай прэс-канфэрэнцыі.
У Мазыры супрацоўнікі ДАІ затрымалі міліцыянта з Калінкавіцкага аддзелу дэпартамэнту аховы, які «з прыкметамі алькагольнага ап’яненьня кіраваў асабістым „Фольксвагенам“».
У Менску пачаліся падрыхтоўчыя працы, каб збудаваць нацыянальны футбольны стадыён і басэйн міжнароднага стандарту. Аднак узгодненых архітэктурных праектаў яшчэ няма.
Аляксандар Лукашэнка 25 лютага заявіў пра недапушчальнасьць парушэньня законаў прадстаўнікамі судзейскага корпусу. Свабода паглядзела, як пакаралі судзьдзяў, якія парушалі закон.
Генэральны дырэктар Нацыянальнага алімпійскага стадыёну «Дынама» Васіль Аляксеенка патлумачыў адмову ў правядзеньні сьвяточнага канцэрту на Дзень Волі #БНР101 неабходнасьцю аднаўляць газон.
Дырэктарам Горадзенскага гарадзкога цэнтру культуры стаў Уладзімер Сацюк, які раней служыў намесьнікам начальніка УУС Горадзенскага аблвыканкаму — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі.
Старшыня Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі абверг інфармацыю пра запрашэньне расейскага актора Міхаіла Парэчанкава на адкрыцьцё міжнароднай матчавай сустрэчы юніёрскіх зборных.
Пагадненьне аб ільготным крэдыце для будоўлі заводу па вытворчасьці спэцыяльных машын у Калодзішчах будзе скасавана «ў якасьці асновы для правядзеньня перамоваў».
На афіцыйным сайце Акадэміі навук у спасылцы «акадэмікі» прозьвішча Аляксандра Бялецкага ёсьць, але яго біяграфія не адкрываецца, як у іншых акадэмікаў. Сайт паведамляе, што «такой старонкі не існуе».
Паводле статыстыкі Белстату, беларускі экспарт каменнага вугалю ў суседнюю Ўкраіну вырас за год у 980 разоў, антрацыту — у 340 разоў. Свабода паспрабавала разабрацца, як такое магчыма, калі ў Беларусі няма радовішчаў гэтых карысных выкапняў.
Старшыня праўленьня Беларускай асацыяцыі экспэртаў і сурвэераў на транспарце Юры Важнік адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Старшыня Ружанскага сельвыканкаму Аксана Манчык сказала карэспандэнту Свабоды, што сёлета ў пасёлку па вуліцы Косаўскай будзе зроблена роварна-пешаходная дарожка.
Жыхары Ружанаў прасілі мясцовыя ўлады зрабіць ходнікі і пешаходны пераход на вуліцы Косаўскай, дзе 17 лютага здарылася трагедыя.
Калегія Менскага гарадзкога суда прысудзіла былому дырэктару РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, акадэміку Аляксандру Бялецкаму 7,5 гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Загрузіць яшчэ